# Рымска-каталіцкая парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі > Римско-католический приход Рождества Пресвятой Девы Марии в Гомеле --- ## Старонкі - [Храналогія](https://kasciolhomiel.by/chronology): Першы драўляны касцёл у Гомелі быў пабудаваны па рашэнні караля Жыгімонта ІІІ Вазы. Верагодна, храм называўся ў гонар Святога Казіміра... - [Login Designer](https://kasciolhomiel.by/login-designer): This page is used by Login Designer to preview the login form in the Customizer. - [Цэтлікі (тэгі)](https://kasciolhomiel.by/tags): Поўны спіс тэгаў у алфафітным парадку. - [Ахвяраванне](https://kasciolhomiel.by/ahvyaravanne): Дарагія парафіяне і госці нашага сайта! Парафія Нараджэння Маці Божай некамерцыйная структура, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай... - [Урачыстасці і святы](https://kasciolhomiel.by/liturgy/feasts-landing): Абавязковыя святы і ўрачыстасці, рухомыя і нерухомыя: Святой Багародзіцы Марыі, Аб’яўлення Пана, Тры Каралі, Ахвяравання і ішыя святы... - [Кантакты](https://kasciolhomiel.by/contactus): Кантакты парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў горадзе Гомель, Беларусь. Адносіцца да Гомельскага дэканата Пінскага дыяцэзіі. - [Расклад св. Імшаў](https://kasciolhomiel.by/schedule-missarum): Расклад Імшаў у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў горадзе Гомель, Беларусь. Адносіцца да Гомельскага дэканата Пінскага дыяцэзіі. - [Гісторыя парафіі](https://kasciolhomiel.by/historia-paroeciae): Першы драўляны касцёл у Гомелі быў пабудаваны ў 1631 г. па рашэнні караля Жыгімонта ІІІ Вазы. Верагодна, храм называўся ў гонар... --- ## Запісы - [Аб’явы на тыдзень (15.06.2025-21.06.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-15-06-2025-21-06-2025): У чацвер, 19 чэрвеня, урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У суботу 21 чэрвеня, успамін св. Алаізія Ганзагі, манаха... - [Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ў Гомелі](https://kasciolhomiel.by/news/urachystascz-najsvyaczejshaga-czela-i-kryvi-hrysta-u-gomeli): З нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якую сёлета мы адзначаем 19 чэрвеня, у многіх населеных пунктах нашай краіны... - [Езу у сэрцы Ты маім](https://kasciolhomiel.by/library/songbook/ezu-u-serczy-ty-maim): Слаўнай Палермы шчодры край, багаты,стаўся айчынай для святой Агаты. Праз дзевы мноства незлічоных перамог, – пажары тушыць Бог... - [Хлеб Адзіны](https://kasciolhomiel.by/library/songbook/hleb-adziny): Хлеб адзіны, што стае Хрыстовым Целам, з плёну збожжа, што ў палях ўзрастала. І віно, што ў гронках у час летні спела... - [Аб’явы на тыдзень (08.06.2025-14.06.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-08-06-2025-14-06-2025): У панядзелак, 9 чэрвеня, Свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.У сераду, 11 чэрвеня, успамін св. Барнабы, апостала... - [Аб’явы на тыдзень (01.06.2025-07.06.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-01-06-2025-07-06-2025): На працягу месяца перад св. Імшой будуць адбывацца чэрвеньскія набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Урачыстасць Спаслання Духа Святога. - [Інтэнцыя Св. Айца на чэрвень 2025 г.](https://kasciolhomiel.by/library/holyfathersintentions/intenczyya-svyatoga-ajcza-na-krasavik-2025-g): Каб свет рос у спачуванні Молімся, каб кожны з нас знайшоў суцяшэнне ў асабістых адносінах з Езусам і ад Яго... - [Аб’явы на тыдзень (25.05.2025-31.05.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-25-05-2025-31-05-2025): У панядзелак, 26 мая, успамін св. Філіпа Нэры, святара. У чацвер, 29 мая, урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Святыя Імшы будуць а гадзінах... - [Аб’явы на тыдзень (18.05.2025-24.05.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-18-05-2025-24-05-2025): • Сёння а гадзіне 12.00 у нашым касцёле – ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. У наступныя сем дней першакамунійныя дзеці будуць перажываць... - [Літанія да святога Андрэя Баболі](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-svyatoga-andreya-baboli): Святы Андрэй Баболя, – маліся за нас. Святы Андрэй, верны паслядоўнік Добрага Пастыра, – маліся за нас. Святы Андрэй, які ўшаноўваў... - [Аб’явы на тыдзень (11.05.2025-17.05.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-11-05-2025-17-05-2025): Маем Папу! 8 мая 2025 года Бог даў свайму Касцёлу 267-га Папу Святога Айца Льва XIV. Сёння адзначаецца Нядзеля Добрага Пастыра, якая... - [“Habemus Papam!” У нас ёсць Папа!](https://kasciolhomiel.by/news/habemus-papam-u-nas-yoscz-papa): 8 мая 2025 г. падчас другога дня канклаву кардыналы, сабраныя ў Рыме, выбралі новага Папу. 267-ым Рымскім Пантыфікам стаў кардынал... - [Біяграфія Святога Айца Льва XIV](https://kasciolhomiel.by/news/biyagrafiya-svyatoga-ajcza-lva-xiv): Папа Леў XIV (Роберт Фрэнсіс Прэвост) нарадзіўся 14 верасня 1955 года ў Чыкага (ЗША). Яго бацька французка-італьянскага паходжання... - [“Львы” ў гісторыі Касцёла](https://kasciolhomiel.by/library/gistoryya-kasczyola/lvy-u-gistoryi-kasciola): Чацвер 8 мая 2025 года стаў гістарычным для Каталіцкага Касцёла: амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост стаў 267-мым Папам... - [Аб’явы на тыдзень (04.05.2025-10.05.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-04-05-2025-10-05-2025): У сераду, 7 мая, пачнецца канклаў, на якім будзе выбраны новы Папа. Біскупы Беларусі заахвочваюць усіх нас маліцца аб дарах Духа Святога... - [Інтэнцыя Св. Айца на май 2025 г.](https://kasciolhomiel.by/library/holyfathersintentions/intenczyya-svyatoga-ajcza-na-maj-2025-g): За ўмовы працы Молімся, каб праз працу кожны чалавек знайшоў рэалізацыю, каб сем’і захаваліся ў годнасці, а грамадства магло быць... - [Cвятары наведалі могілкі і памаліліся за памерлых у Рудні Стаўбунскай, Рудні Нісімкавіцкай і Гацкім](https://kasciolhomiel.by/news/cvyatary-navedali-mogilki-i-pamolilisya-za-pamerlyh-u-rudni-staubunskaj-rudni-nisimkaviczkaj-i-gaczkim): Згодна з мясцовай традыцыяй, на дзевяты дзень пасля Вялікадня, святары памаліліся за памерлых на могілках у Рудні Стаўбунскай, Рудні... - [Гісторыя маёвых набажэнстваў](https://kasciolhomiel.by/liturgy/feasts/gistoryya-mayovyh-nabazhenstvau): Ад найстаражытнейшых часоў май у Касцёле прысвечаны Найсвяцейшай Багародзіцы. Неад’емным элементам каталіцкай традыцыі на нашай... - [Аб’явы на тыдзень (27.04.2025-03.05.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-27-04-2025-03-05-2025): Сёння мы святкуем нядзелю Божай Міласэрнасці, якую св. Ян Павел ІІ устанавіў у Каталіцкім Касцёле ў 2000-м годзе. У аўторак, 29 красавіка... - [Канцэртная праграма "Музыка Палацаў і Храмаў"](https://kasciolhomiel.by/announcements/kanczertnaya-pragrama-muzyka-palaczau-i-hramau): Музыка Баха, Гендэля, Вівальдзі, Пергалезі, Купрэна, Глюка, Моцарта і іншых выдатных кампазітараў эпохі барока і класіцызму прагучыць... - [Св. Імша за памерлага Святога Айца Францішка ў Гомелі](https://kasciolhomiel.by/news/sv-imsha-za-pamerlaga-svyatoga-ajcza-franczishka-u-gomeli): 26 красавіка ў лучнасці з Паўсюдным Касцёлам гомельскія вернікі памаліліся аб вечным супакоі для Святога Айца Францішка ў дзень яго... - [Папа Францішак адышоў у вечнасць](https://kasciolhomiel.by/news/papa-franczishak-adyshou-u-vechnascz): 21 красавіка 2025 года ў 7.35 раніцы Папа Францішак адышоў у вечнасць. Пра яго смерць паведаміў кардынал Кэвін Фарэл, які падкрэсліў... - [Аб’явы на тыдзень (20.04.2025-26.04.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-13-04-2025-19-04-2025-2): Сёння мы святкуем галоўную ўрачыстасць года – Вялікдзень. Праслаўляем перамогу Хрыста над грахом і смерцю. Хрыстос уваскрос! Сапраўды.. - [Святая ноч і Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана ў Гомелі](https://kasciolhomiel.by/news/svyataya-noch-i-nyadzelya-zmyortvyhpaustannya-pana-u-gomeli): Удзячнасць, любоў, усведамленне сваёй хрысціянскай тоеснасці і пачуццё прыналежнасці да адной сям’і – так агульна можна было б... - [Велікоднае віншаванне і відэавіншаванне Біскупа Антонія Дзям’янкі](https://kasciolhomiel.by/news/velikodnae-videavinshavanne-biskupa-antoniya-dzyamyanki): Відэавіншаванне Біскупа Пінскай дыяцэзіі Антонія Дзям’янкі са святам Пасхі. Велікоднае відэавіншаванне Біскупа Антонія Дзям’янкі... - [Святая Імша Вячэры Пана ў Гомелі](https://kasciolhomiel.by/news/svyataya-imsha-vyachery-pana-u-gomeli): Святы пасхальны Трыдуум, калі Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу нашага адкуплення, святары і вернікі гомельскай парафіі... - [Літургія Мукі Пана ў Гомелі](https://kasciolhomiel.by/news/liturgiya-muki-pana-u-gomeli): Чакаючы надыходу дня Уваскрасення Пана, святары і вернікі нашай парафіі трываюць у малітве і перажываюць чарговыя этапы пасхальнага... - [Імша Хрызма адбылася ў Гомелі](https://kasciolhomiel.by/news/imsha-hryzma-adbylasya-u-gomeli): 17 красавіка, у Вялікі чацвер, святары Пінскай дыяцэзіі з Гомельскай вобласці, сабраліся ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі... - [Маці Будслаўская](https://kasciolhomiel.by/library/songbook/maczi-budslauskaya): У Адраджэньня век залаты Узьнікла раптам у Рыме Ты, Шляхам цудоўным з дальніх краёў Прыйшла да нас, беларусоў... - [Пальмовая нядзеля ў Гомелі](https://kasciolhomiel.by/news/palmovaya-nyadzelya-u-gomeli): 13 красавіка ў нашым касцёле адзначалася Пальмовая нядзеля, вядомая таксама як Нядзеля Мукі Пана, ў якую касцёл пачынае перажываць... - [Распарадак святых Імшаў на Вялікі Тыдзень](https://kasciolhomiel.by/announcements/rasparadak-svyatyh-imshau-na-vyaliki-tydzen): Вялікі Панядзелак, Вялікі Аўторак і Вялікая Серада, 14-16 красавіка 18.30 – Святая Імша. Вялікі Чацвер, 17 красавіка... - [Аб’явы на тыдзень (13.04.2025-19.04.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-13-04-2025-19-04-2025): У чацвер, 17 красвіка, а гадзіне 10.00 адбудзецца св. Імша Хрызма з удзелам святароў Гомельскай вобласці... - [Аб’явы на тыдзень (06.04.2025-13.04.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-06-04-2025-13-04-2025): Сённяшняя нядзеля называецца Нядзеляй радасці (Laetare): яна абвяшчае палову перыяду прыгатавання да Вялікадня.Ад панядзелка да пятніцы... - [Сакрамэнт святарства](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/priesthood): Праз сакрамэнт святарства некаторыя хрысціяне ў імя Хрыста ўстанаўліваюцца святымі распарадчыкамі і атрымліваюць дар Духа Святога... - [Сакрамэнт сужэнства](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/marriage): Сужэнства і сям’я з'яўляюўцца галоўнай ячэйкай грамадства і адносяца да найбольш важных каштоўнасцяў чалавецтва... - [Чаму ў пятую нядзелю Вялікага посту закрываюцца крыжы?](https://kasciolhomiel.by/liturgy/feasts/chamu-u-pyatuyu-nyadzelyu-vyalikaga-postu-zakryvayuczcza-kryzhy): Кожны раз, калі мы ўваходзім у якую-кольвек каталіцкую святыню ў пятую нядзелю Вялікага посту, мы бачым, што ўсе крыжы, якія ёсць у храме... - [Інтэнцыя Св. Айца на красавік 2025 г.](https://kasciolhomiel.by/library/holyfathersintentions/intenczyya-svyatoga-ajcza-na-krasavik-2025-g-2): За выкарыстанне новых тэхналогій Молімся, каб выкарыстанне новых тэхналогій не замяняла чалавечых адносін, паважала годнасць чалавека і дапамагала нам супрацьстаяць... - [Аб’явы на тыдзень (30.03.2025-05.04.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-30-03-2025-05-04-2025): Сённяшняя нядзеля называецца Нядзеляй радасці (Laetare): яна абвяшчае палову перыяду прыгатавання да Вялікадня.Ад панядзелка да пятніцы... - [Аб’явы на тыдзень (23.03.2025-29.03.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-23-03-2025-29-03-2025): У перыяд Вялікага посту кожную пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы праводзіцца набажэнства Крыжовы шлях. А кожную нядзелю падчас ранішняй... - [Сакрамэнт канфірмацыі](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/confirmation): Як правіла, рашэнне аб уваходжанні ў хрысціянскую супольнасць прымаюць за нас бацькі падчас сакраманту хросту. Канфірмацыя ж з’яўляецца... - [Сакрамэнт Эўхарыстыі](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/eucharist): Эўхарыстыя з’яўляецца «крыніцай і вяршыняй» усяго хрысціянскага жыцця, што з Эўхарыстыі вынікаюць усе іншыя сакрамэнты, і яна з’яўляецца... - [Сакрамэнт намашчэння хворых](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/anointing-of-the-sick): Гэты сакрамэнт прызначаны для тых хто сур'ёзна хворы або сутыкаецца з хірургічным умяшаннем. - [Слаўнай Палермы (да св. Агаты)](https://kasciolhomiel.by/library/songbook/slaunaj-palermy-da-sv-agaty): Слаўнай Палермы шчодры край, багаты,стаўся айчынай для святой Агаты. Праз дзевы мноства незлічоных перамог, – пажары тушыць Бог... - [Будзь літасцівы](https://kasciolhomiel.by/library/songbook/budz-litasczivy): Будзь літасцівы, Божа бессмяротны.Ты міласэрны над падданым людам. Злітуйся, Божа, над душой гаротнай, Што йдзе у вечнасць неабмытай з... - [Аб’явы на тыдзень (16.03.2025-22.03.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-16-03-2025-22-03-2025): Вялікі Пост – гэта час пакаяння і навяртання, якому спрыяюць пост, малітва і справы міласэрнасці. Кожны дзень ад панядзелка да пятніцы.... - [Шчаслівы, хто ёсць пад апекай (да Св. Юзафа)](https://kasciolhomiel.by/library/songbook/shchaslivy-hto-yoscz-pad-apekaj-da-sv-yuzafa): Шчаслівы, хто ёсць пад апекай патрона, добрага Юзэфа.Боязі хай не паддаецца, Юзаф пры ім застаецца, ёсць пры ім... - [Святы Юзаф](https://kasciolhomiel.by/liturgy/saints/joseph): У артыкуле выкарыстоўваецца афіцыйны пераклад Святога Пісання Рымска-Каталіцкага Касцёла. Святы Юзаф быў цесляром, працоўным чалавекам: «Ці ж гэта не сын... - [Сакрамэнт хросту](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/baptism): Толькі пасля прыняцця Хросту мы можам прымаць іншыя сакрамэнты. Праз Святы Хрост Пан ачышчае нас ад заганы першароднага граху... - [Літанія да Хрыста Святара і Ахвяры](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/great-lent/litaniya-da-hrysta-svyatara-i-ahvyary): Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас.Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі... - [Літанія да святога Юзафа](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-svyatoga-yuzafa): У цябе, святы Юзэфе, шукаем мы паратунку ў нашай нядолі. Звяртаючыся па дапамогу да тваёй Найсвяцейшай Абранніцы Панны Марыі... - [Літанія да Найсвяцейшага Імені Езуса](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-najsvyaczejshaga-imeni-ezusa): Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.... - [Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-najsvyaczejshaga-sercza-ezusa): Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.... - [Літанія да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-najdarazhejshaj-kryvi-pana-nashaga-ezusa-hrysta): Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.... - [Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская)](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-najsvyaczejshaj-panny-maryi-laretanskaya): Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі... - [Літанія да ўсіх святых (літургічная)](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-usih-svyatyh-liturgichnaya): Кірые, элейсон. Кірые, элейсон. Хрыстэ, элейсон. Хрыстэ, элейсон. Кірые, элейсон. Кірые, элейсон. Святая Марыя, Маці Божая,– маліся за нас. Святы... - [Літанія да ўсіх святых (паралітургічная)](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-usih-svyatyh-paraliturgichnaya): І. Просьбы, скіраваныя да Бога Кірые, элейсон. Кірые, элейсон. Хрыстэ, элейсон. Хрыстэ, элейсон. Кірые, элейсон. Кірые, элейсон. Ойча з неба,... - [Літанія да Духа Святога](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-duha-svyatoga): (для прыватнага чытання) Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, –... - [Літанія за памерлых](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-za-pamerlyh): (для прыватнага чытання) Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу... - [Літанія да Найсвяцейшай Тройцы](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-najsvyaczejshaj-trojczy): (для прыватнага чытання) Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, –... - [Літанія да Божай Міласэрнасці](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-bozhaj-milasernasczi): Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.... - [Літанія да святога Яна Паўла ІІ](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-svyatoga-yana-paula-ii): Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.... - [Аб’явы на тыдзень (09.03.2025-15.03.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-09-03-2025-08-03-2025): Вялікі Пост – гэта час пакаяння і навяртання, якому спрыяюць пост, малітва і справы міласэрнасці. Кожны дзень ад панядзелка да пятніцы.… - [Аб’явы на тыдзень (02.03.2025-08.03.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-02-03-2025-08-03-2025): У аўторак, 4 сакавіка, – успамін св. Казіміра.Ян Длугаш, сведка малітвы Казіміра, Фларыян Цынк, 1869 г.У сераду, 5 сакавіка, – ПАПЯЛЬЦОВАЯ... - [План велікапосных рэкалекцый](https://kasciolhomiel.by/announcements/plan-velikaposnyh-rekalekczyj): Чацвер, 13 сакавіка 19. 00 – св. Імша, пачатак рэкалекцый. Пятніца, 14 сакавіка 8. 00 – св. Імша; 9. 00... - [Інтэнцыя Св. Айца на сакавік 2025 г.](https://kasciolhomiel.by/library/holyfathersintentions/intenczyya-svyatoga-ajcza-na-sakavik-2025-g): За сем’і ў крызісе Молімся, каб разбітыя сем’і маглі знайсці лекі ад сваіх ран праз прабачэнне, нанова адкрываючы дары адно... - [Песні жальбы](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/great-lent/pesni-zhalby): Песні жальбы, якія ўзніклі ў Польшчы на пачатку XVIII стагоддзя, сталі важнай часткай каталіцкай традыцыі, асабліва ў перыяд Вялікага посту... - [Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/great-lent/kryzhovy-shlyah-zbauczy-nashaga-ezusa-hrysta): Узнікшая ў Ерузалеме традыцыя, вядомая як "Крыжовы шлях" або "Via Crucis" ўключае ў сябе 14 стацый, якія адлюстроўваюць падзеі... - [Вялікі Пост](https://kasciolhomiel.by/liturgy/feasts/quadragesima): Вялікі Пост з’яўляецца перыядам падрыхтоўкі да самай галоўнай урачыстасці года – Змёртвыхпаўстання Пана. Лацінская назва гэтага... - [Аб’явы на тыдзень (23.02.2025-01.03.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-23-02-2025-01-03-2025): Да 2 сакавіка ўключна можна прыносіць у касцёл вербы з мінулага года. З іх будзе зроблены попел на Папяльцовую сераду (5 сакавіка)... - [Аб’явы на тыдзень (16-22.02.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-16-22-02-2025): У суботу, 22 лютага, – Свята Катэдры святога Пятра, Апостала. У наступную нядзелю, 23 лютага, а гадзіне 16. 00 адбудзецца... - [Аб'явы на тыдзень (09-15.02.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-09-15-02-2025): У панядзелак, 10 лютага, – успамін св. Схаластыкі, панны, ў аўторак, 11 лютага, – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Касцёл адзначае... - [Свята Ахвяравання Пана і аб'явы на наступны тыдзень (02.02.2025-08.02.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/svyata-ahvyaravannya-pana-i-abyavy-na-nastupny-tydzen-03-02-2025-09-02-2025): У панядзелак, 3 лютага, – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Св. Імша будзе служыцца за ўдзельнікаў Жывога Ружанца... - [Малітоўнік міністранта](https://kasciolhomiel.by/parochiae/ministrantes/malitounik-ministranta): Малітва міністранта перад cвятой Імшой, малітва пасля святой Імшы, Малітва міністранта да. св. Дамініка Савіо і малітва лектара - [Святы Дамінік Савіо](https://kasciolhomiel.by/liturgy/saints/svyaty-daminik-savio): Святы Дамінік Савіо нарадзіўся ў красавіку 1842 года ў Турыне (Італія). З дзяцінства ён адрозніваўся незвычайнай пабожнасцю, а таксама спелай... - [Інтэнцыя Св. Айца на люты 2025 г.](https://kasciolhomiel.by/library/holyfathersintentions/intenczyya-svyatoga-ajcza-na-lyuty-2025-g): Аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця Молімся, каб касцёльная супольнасць прымала жаданні і сумневы тых маладых людзей, якія адчуваюць... - [Катэхезы для дарослых і моладзі](https://kasciolhomiel.by/announcements/katehezy-dlya-daroslyh-i-moladzi): Чаму ты пакутуеш і які сэнс мае тваё далейшае жыццё? Прыйдзі і паслухай катэхезы для дарослых і моладзі, кожны панядзелак і чацвер... - [Свята Ахвяравання Пана](https://kasciolhomiel.by/liturgy/feasts/svyata-ahvyaravannya-pana): На саракавы дзень пасля Божага Нараджэння, 2 лютага, Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана, якое было вядома ў хрысціянстве як мінімум з... - [Аб'явы на тыдзень (26.01.2025-01.02.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-27-01-2025-02-02-2025): У аўторак, 28 студзеня - успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла, У пятніцу, 31 студзеня - успамін св. Яна Боско, святара... - [Аб'явы на тыдзень (19-25.01.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-20-26-01-2025): У аўторак - успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы, на малюнку Агнеса з гербам графіні фон Вердэнберг (Майстар з Мескірха, каля 1531 г.)... - [Запрашаем усіх жадаючых да нашага парафіяльнага хору](https://kasciolhomiel.by/announcements/zaprashaem-usih-zhadayuchyh-da-nashaga-parafiyalnaga-horu-3): Звяртайтеся на хоры па нядзелях пасля Святой Імшы а гадзіне 9-й або 12-й. - [Канцэрт вакальна-арганнай музыкі "Аве Марыя ў люстэрку стагоддзяў"](https://kasciolhomiel.by/announcements/kanczert-vakalna-argannaj-muzyki-ave-maryya-u-lyusterku-stagoddzyau-1): 9 лютага 2025 г., у 13:30, у Касцёле Нараджэння Божай Маці (г. Гомель, вул. Савецкая, 118), адбудзецца канцэрт вакальна-арганнай музыкі... - [Літаніі](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany-landing): Літанія (ад лацінскага litania, якое, у сваю чаргу, ад старажытнагрэчаскага λιτανεία, паходзіць ад λιτή, "маленне") - гэта форма малітвы ў... - [Сакрамэнт пакаяння і паяднання (споведзь)](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/confession): Напачатку падзякуй Богу за атрыманыя ад Яго ласкі і даброты (назаві, якія), а затым з дапамогаю пададзеных ніжэй пытанняў узгадай... - [Аб'явы на тыдзень (12-18.01.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-13-19-01-2025): Можна запрашаць святароў на малітву і благаслаўленне свайго жылля. Заняткі ў Школе веры ў панядзелак, 13 студзеня, а гадзіне 19.15... - [Orationes fundamentales latine](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/prayers/asnounyya-malitvy-na-laczinskaj-move): Signum sanctae crucisIn nomine: Patris et Filii et Spiritus Sancti. Amen. Oratio dominica: Pater noster, qui es in caelis... - [Асноўныя малітвы на працягу дня](https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/prayers/asnounyya-malitvy-na-praczyagu-dnya): Знак Святога Крыжа: У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн. Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як... - [Святыя заступнікі міністрантаў](https://kasciolhomiel.by/parochiae/ministrantes/svyatyya-zastupniki-ministrantau): Cвяты Алаізій Ганзага нарадзiўся 9 сакавіка 1568 ў Кастыльёне-дэль-Стыверы (Італія). Памёр 21 чэрвеня 1591 у Рыме... - [Аб'явы на тыдзень (05-11.01.2025)](https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-06-12-01-2025): Св. Імшы а гадзінах 9.00, 12.00 і 17.00. Удзел у Cв. Імшы ў гэты Дзень абавязковы. Падчас св. Імшаў Імшаў будзе адбывацца благаслаўленне... --- # # Detailed Content ## Старонкі > Першы драўляны касцёл у Гомелі быў пабудаваны па рашэнні караля Жыгімонта ІІІ Вазы. Верагодна, храм называўся ў гонар Святога Казіміра... - Published: 2025-02-16 - Modified: 2025-03-09 - URL: https://kasciolhomiel.by/chronology 1631 г. Першы драўляны касцёл у Гомелі быў пабудаваны па рашэнні караля Жыгімонта ІІІ Вазы. Верагодна, храм называўся ў гонар Святога Казіміра. 1822 г. На месцы старога будынка быў пабудаваны новы мураваны касцёл, які замяніў стары. Яго асвяцілі ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. 1937 г. У выніку рэпрэсій з боку савецкай улады быў арыштаваны і расстраляны апошні перадваенны пробашч гомельскай парафіі кс. Франц Чырскі. Тады ж быў закрыты касцёл. 1940Касцёл быў цалкам знішчаны. 1989 г. Адраджэнне парафіі настала з прыездам сюды кс. Славаміра Ляскоўскага з Люблінскай архідыяцэзіі. 1994 г. Пачалося будаўніцтва касцёла на месцы колішняй праваслаўнай капліцы 9 снежня 2000 г. Новы касцёл асвяціў тагачасны Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі Кардынал Казімір Свёнтэк 2012 г. Італьянскія майстры Фабіо і Ісмаэль Нонэс упрыгожылі інтэр’ер касцёла фрэскамі, выкананымі ў візантыйскім стылі. 12 снежня 2012 г. Служэнне ў Гомелі распачаў тагачасны дапаможны біскуп, а зараз біскуп-эмерыт Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец OP. 9 верасня 2017 г. Ксёндз Юрый Варанко быў назначаны пробашчам парафіі. 2021 г. Ксёндз Юрый Дрозд быў назначаны вікарыем парафіі. 10 верасня 2022 г. Ксёндз Аляксандр Канановіч быў назначаны пробашчам парафіі. Калі ласка, звярніце ўвагу. Больш падрабязную гісторыю з фотаздымкамі можна паглядзець на старонцы Гісторыі парафіі. --- - Published: 2025-02-06 - Modified: 2025-02-06 - URL: https://kasciolhomiel.by/login-designer This page is used by Login Designer to preview the login form in the Customizer. --- > Поўны спіс тэгаў у алфафітным парадку. - Published: 2025-01-27 - Modified: 2025-03-22 - URL: https://kasciolhomiel.by/tags ААб'явы парафіі (25) Ахвяраванне Пана (2) ББіскуп Андрэй Зноска (4) Біскуп Антоні Дзям'янка (1) Біскуп Казімір Велікаселец (1) Біяграфія (1) Божая Міласэрнасць (2) ВВялікдзень (1) Вялікі Пост (6) Вялікі Тыдзень (2) Вялікі чацвер (2) ІІмша Вячэры Пана (1) Імша Хрызма (1) ККанцэрт (3) Катэдра святога Пятра (1) Кірыл і Мяфодзій (1) Кірыла і Мятод (1) Крыжовы шлях (3) ЛЛітанія (14) Літанія Ларэтанская (2) Літургічная Служба Алтара (2) Літургія Мукі Пана (1) ММаёвыя набажэнствы (1) Малітвы (9) Маці Будслаўская (1) Міністранты (2) ННабажэнствы на ўшанаванне Мукі Пана (2) Найсвяцейшая Панна Марыя з Люрда (1) Неакатэхуменальны Шлях (2) Неакатэхуменат (2) Нядзеля Добрага Пастыра (1) Нядзеля змёртвыхпаўстання Пана (1) Нядзеля Змертвыхпаўстання Пана (1) Нядзеля Мукі Пана (1) ППальмовая нядзеля (1) Папа Леў XIV (4) Папа Францішак (2) Папялец (1) Папяльцовая Серада (1) Парафіяльны хор (1) Першая Святая Камунія (2) Песні жальбы (1) РРэкалекцыі (1) ССв. Андрэй Баболя (1) Св. Схаластыка (1) Святая Агата (1) Святая ноч (1) Святы (1) Святы Андрэй Баболя (1) Святы Дамінік Савіо (3) Святы Юзаф (3) Святы Юзаф Рамеснік (3) Сем сакрамантаў касцела (7) ХХор (3) ЧЧорная нядзеля (1) GGorzkie Zale (1) HHabemus Papam (1) IIn memoriam (2) --- > Дарагія парафіяне і госці нашага сайта! Парафія Нараджэння Маці Божай некамерцыйная структура, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай... - Published: 2025-01-16 - Modified: 2025-05-13 - URL: https://kasciolhomiel.by/ahvyaravanne Дарагія парафіяне і госці нашага сайта! Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі некамерцыйная структура, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Каб скласці ахвяраванне неабходна: У пераліку паслуг АРІП перайсці ў раздзел: Сэрвіс E-POS → E-POS – аплата тавараў і паслуг; У поле “Нумар асабовага рахунку” увясці 28603-1-1 і націснуць “Працягнуць”; Указаць суму для аплаты, Прозвішча, Імя і Імя па бацьку; Завяршыць плацёж. Ці прасканіраваць QR-код: Вы таксама можаце ў любым банку пералічыць ахвяраванне на разліковы рахунак: Рымска-каталіцкая парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі р/с BY88BLBB30150400022533001001 в ОАО «Белинвестбанк» дырэкцыя па БИК BLBBBY2X УНП 400022533 Прызначэнне пляцяжа: ахвяраванне для парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі Ад усяго сэрца дзякуем усім за ахвяраванні і молімся за вас! Bóg zapłać! --- > Абавязковыя святы і ўрачыстасці, рухомыя і нерухомыя: Святой Багародзіцы Марыі, Аб’яўлення Пана, Тры Каралі, Ахвяравання і ішыя святы... - Published: 2025-01-11 - Modified: 2025-03-16 - URL: https://kasciolhomiel.by/liturgy/feasts-landing Абавязковыя святы і ўрачыстасці: Святой Багародзіцы Марыі – 1 студзеня. Аб’яўлення Пана (Тры Каралі) – 6 студзеня. Святога Юзафа – 19 сакавіка. Унебаўшэсця Пана – з календара рухомых святаў. Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) – з календара рухомых святаў. Святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня. Усіх Святых – 1 лістапада. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня. Нараджэнне Пана – 25 снежня. Важнейшыя рухомыя святы Год ПанскіПапялецВялікдзеньУнебаўшэсцеСпасланне Духа СвятогаЦела і Крыві ПанаПершая нядзеля Адвэнту202414 лют. 31 сакав. 9 мая19 мая30 мая1 снеж. 20255 сакав. 20 крас. 29 мая8 черв. 19 чэрв. 30 ліст. 202618 лют. 5 крас. 14 мая24 мая4 чэрв. 29 ліст. 202710 лют. 28 сакав. 6 мая16 мая27 мая28 ліст. 20281 сакав. 16 крас. 25 мая4 чэрв. 15 чэрв. 3 снеж. 202914 лют. 1 крас. 10 мая20 мая31 мая2 снеж. 20306 сакав. 21 крас. 30 мая9 чэрв. 20 чэрв. 1 снеж. Урачыстасці і святы (па агульным парадку) 1 студзеняУрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі6 студзеняАб’яўленне Пана, Тры Каралі2 лютагаАхвяраванне ПанарухомаеПапяльцовая серада - пачатак Вялікага посту22 лютагаСвята Катэдры святога Пятра19 сакавікаУрачыстасць святога Юзафа25 сакавікаЗвеставанне ПанарухомаеПальмовая нядзелярухомаеУваскрасенне ПанарухомаеУнебаўшэсце Пана, урачыстасцьрухомаеСпасланне Духа СвятогарухомаеУрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві ХрыстарухомаеУрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса24 чэрвеняНараджэнне святога Яна Хрысціцеля29 чэрвеняУрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла2 ліпеняУрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай6 жніўняПерамяненне Пана5 жніўняУнебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі14 верасняСвята Узвышэння Святога Крыжа1 лістападаУрачыстасць Усіх Святых2 лістападаУспамін усіх памерлых вернікаўрухомаеУрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету8 снежняБеззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі25 снежняНараджэнне Пана --- > Кантакты парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў горадзе Гомель, Беларусь. Адносіцца да Гомельскага дэканата Пінскага дыяцэзіі. - Published: 2025-01-09 - Modified: 2025-04-20 - URL: https://kasciolhomiel.by/contactus Рымска-каталіцкая парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі Адрас: Рэспубліка Беларусь, г. Гомель, вул. Савецкая, 118 Email: admin@kasciolhomiel. by Тэлефон (пробашч): +375 29 226-44-29 (Кс. Аляксандр Канановiч) Тэлефон (вікарый): +375 29 825-79-47 (Кс. Юрый Дрозд) --- > Расклад Імшаў у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў горадзе Гомель, Беларусь. Адносіцца да Гомельскага дэканата Пінскага дыяцэзіі. - Published: 2025-01-09 - Modified: 2025-05-13 - URL: https://kasciolhomiel.by/schedule-missarum У звычайныя днi святыя Імшы цэлебруюцца паводле раскладу ніжэй. Панядзелак, серада і пятніца:18:30 – святая Імша. Аўторак, чацвер і субота:08:00 – святая Імша. У нядзелю:08:15 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;09:00 – святая Імша;12:00 – святая Імша;17:00 – святая Імша. У абавязковыя святы і ўрачыстасці расклад звычайна такі ж як і ў нядзелю, аднак каб не памыліцца, лепш сачыць за аб'явамi парафіі. Касцёл адкрываецца за гадзіну перад пачаткам службы. --- > Першы драўляны касцёл у Гомелі быў пабудаваны ў 1631 г. па рашэнні караля Жыгімонта ІІІ Вазы. Верагодна, храм называўся ў гонар... - Published: 2025-01-09 - Modified: 2025-04-04 - URL: https://kasciolhomiel.by/historia-paroeciae Першы драўляны касцёл у Гомелі быў пабудаваны ў 1631 г. па рашэнні караля Жыгімонта ІІІ Вазы. Верагодна, храм называўся ў гонар Святога Казіміра. У 1822 г. у Гомелі пабудавалі новы мураваны касцёл, які замяніў стары будынак. Яго асвяцілі ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У выніку рэпрэсій з боку савецкай улады ў 1937 г. быў арыштаваны і расстраляны апошні перадваенны пробашч гомельскай парафіі кс. Франц Чырскі. Тады ж быў закрыты касцёл, а ў 1940 г. яго цалкам знішчылі. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў пачатку XX стагоддзя (1900 г. ). Алтар з абразом Беззаганнага Пачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. 1900 г. (У. Васькоў). Фотаздымак алтара ў колеры. Касьцёл на паштоўцы 1908 г. (У. Васькоў). 1918 г. Аэрафотаздымак, 1930-я гг. 1932 г. Гомель, Рынак-Касцельны (Аляксандар Арцем'еў, 1937 г. ). Праект касцёла ў Гомелі (1818 - 1822 г. , арх. Дж. Кларк). Чарцёж В. Ф. Марозава. Адраджэнне парафіі настала ў 1989 г. з прыездам сюды кс. Славаміра Ляскоўскага з Люблінскай архідыяцэзіі. Першапачаткова вернікі збіраліся на малітву ў вартоўні на Навабеліцкіх могілках. Створаная супольнасць актыўна дамагалася ад улад Гомеля будынка для правядзення набажэнстваў. Месца, дзе раней знаходзіўся касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, было занята праезджай часткай дарогі, таму вернікі папрасілі аддаць ім будынак па адрасе вул. Савецкая, 118, які ў той час належаў камбінату «Мастацтва», а раней гэта была праваслаўная царква Нараджэння Багародзіцы, пабудаваная на тэрыторыі Новікаўскіх могілак у 1896 г. на сродкі сялян. Могілкі лічыліся праваслаўнымі, але на іх хавалі таксама католікаў. Да таго ж на іх некалі стаяла каталіцкая каплічка побач з... --- --- ## Запісы > У чацвер, 19 чэрвеня, урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У суботу 21 чэрвеня, успамін св. Алаізія Ганзагі, манаха... - Published: 2025-06-15 - Modified: 2025-06-14 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-15-06-2025-21-06-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі У чацвер, 19 чэрвеня, урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела). Святыя Імшы будуць а гадзінах 8. 00 і 19. 00. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень абавязковы. У суботу 21 чэрвеня, успамін св. Алаізія Ганзагі, манаха. На працягу месяца адбываюцца набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса за поўгадзіны перад св. Імшой. Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > З нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якую сёлета мы адзначаем 19 чэрвеня, у многіх населеных пунктах нашай краіны... - Published: 2025-06-15 - Modified: 2025-06-15 - URL: https://kasciolhomiel.by/news/urachystascz-najsvyaczejshaga-czela-i-kryvi-hrysta-u-gomeli - Катэгорыі: Навіны - Тэгі: Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста З нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якую сёлета мы адзначаем 19 чэрвеня, у многіх населеных пунктах нашай краіны праводзяцца эўхарыстычныя працэсіі. Гэта працяг традыцыі, якая нарадзілася ў Заходняй Еўропе напрыканцы ХІІІ стагоддзя. У XV стагоддзі яе ўжо ведалі католікі на беларускіх землях. Гомельскія вернікі гэту традыцыю таксама падтрымліваюць. Працэсіі з Хрыстом, прысутным у Святых Дарах, у нашых варунках адбываюцца як правіла ў бліжэйшую да даты ўрачыстасці нядзелю. Агульнагарадская працэсія ў Гомелі, у якой прынялі ўдзел душпастыры і вернікі парафій Нараджэння Насвяцейшай Панны Марыі і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, адбылася 15 чэрвеня – ў дзень урачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Вернікі разам са святарамі і Эўхарыстычным Хрыстом прайшлі дарогаю з чатырма алтарамі-стацыямі ад касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі да Дому міласэрнасці, у якім служаць сёстры Кангрэгацыі місіянерак любові, заснаванай св. Тэрэзай з Калькуты, вядомай ва ўсім свеце як Маці Тэрэза. Працэсіі папярэднічала св. Імша, якую цэлебраваў кс. Аляксандр Канановіч. Гамілію прамовіў кс. Юрый Дрозд. Святар звярнуў увагу на цесную сувязь паміж таямніцай Найсвяцейшай Тройцы і Эўхарыстыяй, а таксама прадставіў удзел у працэсіі як форму евангелізацыі, у якой кожны з нас прымае адказны ўдзел. Урачыстыя мерапрыемствы завяршыліся спевам гімна “Цябе, Бога, праслаўляем” і благаслаўленнем Найсвяцейшым Сакрамэнтам. --- > Слаўнай Палермы шчодры край, багаты,стаўся айчынай для святой Агаты. Праз дзевы мноства незлічоных перамог, – пажары тушыць Бог... - Published: 2025-06-14 - Modified: 2025-06-14 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/songbook/ezu-u-serczy-ty-maim - Катэгорыі: Спеўнік (агульны) Езу, у сэрцы Ты маімрадасць збаўлення мне адкрыў,стаў для мяне крыніцай ласк;будзь праслаўлёны, Божа наш. Што для Цябе ўчыніць магу,каб паказаць любоў маю? Волю Тваю заўжды прымацьі сэрца чыстым захаваць. Езу, не пакідай мяне,мая душа Табой жыве. У час цярпення памажывытрываць у Тваёй любві. Арыгінал: Już gościsz Jezu w sercu mym https://www. youtube. com/watch? v=_KKoBjfNdIw --- > Хлеб адзіны, што стае Хрыстовым Целам, з плёну збожжа, што ў палях ўзрастала. І віно, што ў гронках у час летні спела... - Published: 2025-06-14 - Modified: 2025-06-14 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/songbook/hleb-adziny - Катэгорыі: Спеўнік (агульны) Хлеб адзіны, што стае Хрыстовым Целам, з плёну збожжа, што ў палях ўзрастала. І віно, што ў гронках у час летні спела, Кроўю збаўчай Сына Бога стала. Прыпеў:Як той хлеб, што шмат зярнятаў лучыць, хай Ахвяра нас любоўю злучыць. Як той келіх лучыць кропляў многа, так нас, Хрысце, аб'яднай ля Бога. О наш Пастыр, ўвесь Свой люд збяры ў аўчарні, нас вядзі дарогай за Сабою. Ў Свой Касцёл, каб не прапалі марна, каб мы сталі ў ім адной сям'ёю. Пр: Як той хлеб... Ты сабе вазьмі на плечы, добры Пане, тых, што шлях знайсці сабе не могуць. Хай жа аб'яднання цуд вялікі стане, да нябёс вядзі адной дарогай. Пр: Як той хлеб... Столькі ёсць братоў у свеце адной веры, у якой наш Збаўца - нібы сонца. Ці адкрые вера нам да неба дзверы, ці палюбім бліжніх мя бясконца. Пр: Як той хлеб... Дык ратуй нас, Божа, ад усіх напасцяў, атулі спакоем і лагодай. Збаўца наш! Тваё прышэсце будзе шчасцем і пасля нягод мне ўзнагародай Арыгінал: Jeden Chleb https://www. youtube. com/watch? v=sisQ4adcAKw --- > У панядзелак, 9 чэрвеня, Свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.У сераду, 11 чэрвеня, успамін св. Барнабы, апостала... - Published: 2025-06-08 - Modified: 2025-06-08 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-08-06-2025-14-06-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі У панядзелак, 9 чэрвеня, Свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла. У сераду, 11 чэрвеня, успамін св. Барнабы, апостала. У чацвер, 12 чэрвеня, свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. У пятніцу, 13 чэрвеня, успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла. У наступную нядзелю, 15 чэрвеня, урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Увага! У наступную нядзелю не будзе св. Імшаў а гадзіне 9. 00 і 12. 00. Святая Імша адбудзецца а гадзіне 10. 00. Пасля св. Імшы мы ўсе пройдзем у эўхарыстычнай працэсіі ў гонар Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ад нашага касцёла да Дому Міласэрнасці (вул. Савецкая, 146А). Прашу дарослых, моладзь і дзяцей падыйсці да гэтай справы максімальна адказна і прыняць удзел у набажэнстве. Запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і працэсіі вернікаў з суседняй парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы. Дзякуй за разнастайную дапамогу і ахвяраванні. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > На працягу месяца перад св. Імшой будуць адбывацца чэрвеньскія набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Урачыстасць Спаслання Духа Святога. - Published: 2025-06-01 - Modified: 2025-06-01 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-01-06-2025-07-06-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі На працягу месяца перад св. Імшой будуць адбывацца чэрвеньскія набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю – падчас адарацыі а гадзіне 8. 15. У аўторак, 3 чэрвеня, успамін святых Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў з Уганды. У чацвер, 5 чэрвеня, успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка. У наступную нядзелю, 8 чэрвеня, мы будзем адзначаць урачыстасць Спаслання Духа Святога, якой завершыцца велікодны перыяд, а таксама перыяд велікоднай споведзі і Камуніі. Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы. Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- - Published: 2025-06-01 - Modified: 2025-05-14 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/holyfathersintentions/intenczyya-svyatoga-ajcza-na-krasavik-2025-g - Катэгорыі: Інтэнцыi Святога Айца Каб свет рос у спачуванні Молімся, каб кожны з нас знайшоў суцяшэнне ў асабістых адносінах з Езусам і ад Яго Сэрца навучыўся спачуваць свету. --- > У панядзелак, 26 мая, успамін св. Філіпа Нэры, святара. У чацвер, 29 мая, урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Святыя Імшы будуць а гадзінах... - Published: 2025-05-25 - Modified: 2025-05-25 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-25-05-2025-31-05-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі, Першая Святая Камунія У панядзелак, 26 мая, успамін св. Філіпа Нэры, святара. У чацвер, 29 мая, урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Святыя Імшы будуць а гадзінах 8. 00 і 19. 00. У пятніцу, 30 мая, пачатак навэнны да Духа Святога. У суботу, 31 мая, свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і апошні дзень маёвых набажэнстваў. Наступная нядзеля, 1 чэрвеня – Першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пачатак чэрвеньскіх набажэнстваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы. Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > • Сёння а гадзіне 12.00 у нашым касцёле – ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. У наступныя сем дней першакамунійныя дзеці будуць перажываць... - Published: 2025-05-18 - Modified: 2025-05-18 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-18-05-2025-24-05-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі, Першая Святая Камунія Сёння а гадзіне 12. 00 у нашым касцёле – ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. У наступныя сем дзён першакамунійныя дзеці будуць перажываць свой “белы тыдзень”, г. зн. кожны дзень будуць удзельнічаць у св. Імшы. На гэтым тыдні св. Імшы ад панядзелка да пятніцы служацца ўвечары а гадзіне 18. 30. У суботу – 8. 00. На працягу месяца кожны дзень за поўгадзіны да св. Імшы ў будні, а ў нядзелю а гадзіне 8. 15 праводзяцца Маёвыя набажэнствы – выстаўленне Святых Дароў і спеў Ларэтанскай літаніі да Маці Божай. Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы. Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > Святы Андрэй Баболя, – маліся за нас. Святы Андрэй, верны паслядоўнік Добрага Пастыра, – маліся за нас. Святы Андрэй, які ўшаноўваў... - Published: 2025-05-13 - Modified: 2025-05-13 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-svyatoga-andreya-baboli - Катэгорыі: Лiтаніі - Тэгі: Літанія, Св. Андрэй Баболя, Святы Андрэй Баболя Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Святая Марыя, – маліся за нас. Святы Андрэй Баболя, – маліся за нас. Святы Андрэй, верны паслядоўнік Добрага Пастыра, – маліся за нас. Святы Андрэй, які ўшаноўваў Беззаганна Зачатую Панну Марыю, – маліся за нас. Святы Андрэй, духоўны сын святога Ігнацыя Лаёлы, – маліся за нас. Святы Андрэй, напоўнены Духам Божым, – маліся за нас. Святы Андрэй, які палюбіў Бога і бліжніх ажно да ахвяравання свайго жыцця, – маліся за нас. Святы Андрэй, адданы Богу і бліжнім у штодзённым жыцці, – маліся за нас. Святы Андрэй, злучаны з Богам праз нястомную малітву, – маліся за нас. Святы Андрэй, узор хрысціянскай дасканаласці, – маліся за нас. Святы Андрэй, апостал Палесся, – маліся за нас. Святы Андрэй, пакліканы Богам да з’яднання раздзеленых братоў, – маліся за нас. Святы Андрэй, шчыры настаўнік дзяцей і рэлігійна занядбаных людзей, – маліся за нас. Святы Андрэй, непахісны ў веры, нягледзячы на пагрозы і катаванні, – маліся за нас. Святы Андрэй, мужны ў вялікім цярпенні, – маліся за нас. Святы Андрэй, мучанік за еднасць хрысціянаў, – маліся за нас. Святы Андрэй, мучанік і апостал, – маліся за нас. Святы Андрэй, чыё апостальства працягвалася нават пасля смерці праз вандроўку мучаніцкага цела, – маліся за нас. Святы Андрэй, праслаўлены Богам вялікімі цудамі, – маліся за нас.... --- > Маем Папу! 8 мая 2025 года Бог даў свайму Касцёлу 267-га Папу Святога Айца Льва XIV. Сёння адзначаецца Нядзеля Добрага Пастыра, якая... - Published: 2025-05-11 - Modified: 2025-05-11 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-11-05-2025-17-05-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі, Нядзеля Добрага Пастыра, Папа Леў XIV Маем Папу! 8 мая 2025 года Бог даў свайму Касцёлу 267-га Папу Святога Айца Льва XIV. Сёння адзначаецца Нядзеля Добрага Пастыра, якая распачынае Тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы ў Касцёле. У аўторак, 13 мая, успамін Маці Божай Фацімскай. У сераду, 14 мая, свята св. Мацея, Апостала. У чацвер, 15 мая, а гадзіне 18. 00 адбудзецца споведзь і рэпетыцыя для дзяцей, якія будуць прыступаць да Першай Святой Камуніі. У пятніцу, 16 мая, адзначаецца ўрачыстасць св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка, апекуна Пінскай дыяцэзіі. Св. Імша а гадзіне 18. 30. Дыяцэзіяльная ўрачыстасць у гонар св. Андрэя Баболі з удзелам біскупаў, святароў і вернікаў адбудзецца ў суботу, 17 мая, у Іванава (Янаве Палескім) а гадзіне 11. 00. У нядзелю, 18 мая, а гадзіне 12. 00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу. Маёвыя набажэнствы адбываюцца ў будні перад св. Імшой, а ў нядзелю а гадзіне 8. 15. Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > 8 мая 2025 г. падчас другога дня канклаву кардыналы, сабраныя ў Рыме, выбралі новага Папу. 267-ым Рымскім Пантыфікам стаў кардынал... - Published: 2025-05-09 - Modified: 2025-05-09 - URL: https://kasciolhomiel.by/news/habemus-papam-u-nas-yoscz-papa - Катэгорыі: Навіны - Тэгі: Habemus Papam, Папа Леў XIV Спасылка на крыніцу: pinskdiocese. by 8 мая 2025 г. падчас другога дня канклаву кардыналы, сабраныя ў Рыме, выбралі новага Папу. 267-ым Рымскім Пантыфікам стаў кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост. Святы Айцец абраў сабе імя Леў XIV. Дзякуем Міласэрнаму Богу за дар новага Папы і молімся аб усіх неабходных дарах Духа Святога для яго. Асабліва давяраем пантыфікат Папы Льва XIV апецы Маці Божай Пампейскай, называнай Каралевай Святога Ружанца, у дзень успаміну якой Божы Провід паставіў Яго Святасць Льва XIV чарговым наступнікам Святога Пятра на пасадзе бачнага галавы Хрыстовага Касцёла. --- > Папа Леў XIV (Роберт Фрэнсіс Прэвост) нарадзіўся 14 верасня 1955 года ў Чыкага (ЗША). Яго бацька французка-італьянскага паходжання... - Published: 2025-05-09 - Modified: 2025-05-09 - URL: https://kasciolhomiel.by/news/biyagrafiya-svyatoga-ajcza-lva-xiv - Катэгорыі: Навіны - Тэгі: Біяграфія, Папа Леў XIV Спасылка на крыніцу: pinskdiocese. by Папа Леў XIV (Роберт Фрэнсіс Прэвост) нарадзіўся 14 верасня 1955 года ў Чыкага (ЗША). Яго бацька французка-італьянскага паходжання, працаваў інжынерам, маці – іспанскага паходжання, працавала настаўнікам. Пантыфік мае яшчэ двух братоў. У юнацтве будучы Папа спачатку скончыў ніжэйшую духоўную семінарыю айцоў аўгустыніянаў, а пасля – універсітэт Вілланова ў Пенсільваніі (ЗША). Атрымаўшы ў 1977 г. дыплом ліцэнзіята па матэматыцы працягваў вучобу ў галіне філасофіі. У тым жа годзе распачаў манаскую фармацыю ў Ордэне аўгустыніянаў у Сант-Луісе. У жніўні 1981 г. прыняў вечныя манаскія абяцанні ў гэтым Ордэне. Тэалагічную адукацыю атрымаў у Чыкага. У 1978 годзе распачаў вывучэнне кананічнага права ў Папскім універсітэце святога Тамаша Аквінскага ў Рыме. У чэрвені 1982 г. прыняў святарскія пасвячэнні. У 1984 г. айцец Прэвост увянчаў вучобу ліцэнзіятам па кананічным праве. Працягваючы далей дактаранцкае навучанне, у 1985 г. распачаў служэнне ў місіі аўгустыніянаў у Перу. У 1987 г. абараніў доктарскую дысертацыю і быў прызначаны дырэктарам па справах пакліканняў і місіянерства ў правінцыі айцоў аўгустыніянаў у штаце Ілінойс (ЗША). З 1988 г. па 1999 г. выконваў розныя фармацыйныя функцыі ў Ордэне аўгустыніянаў у Перу. У 1999 г. быў выбраны настаяцелем правінцыі свайго Ордэна ў Чыкага, а ў 2001 г. быў выбраны генеральным настаяцелем аўгустыніянаў з сядзібай у Рыме. У 2013 г. айцец Роберт Фрэнсіс Прэвост вярнуўся ў родны Чыкага, дзе адказваў за фармацыю братоў у кляштары аўгустыніянаў і выконваў фармацыйныя функцыі ў манаскай правінцыі, якая ахоплівае Сярэдні Захад ЗША. 3 лістапада 2014 г. Папа Францішак прызначыў айца Прэвоста біскупам і апостальскім адміністратарам дыяцэзіі... --- > Чацвер 8 мая 2025 года стаў гістарычным для Каталіцкага Касцёла: амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост стаў 267-мым Папам... - Published: 2025-05-09 - Modified: 2025-05-09 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/gistoryya-kasczyola/lvy-u-gistoryi-kasciola - Катэгорыі: Гісторыя Касцёла - Тэгі: Папа Леў XIV Чацвер 8 мая 2025 года стаў гістарычным для Каталіцкага Касцёла: амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост стаў 267-мым Папам, узяўшы сабе імя Леў XIV. Гэта еўрапейскае імя вядома з глыбокай старажытнасці і карысталася аднолькавай папулярнасцю як у грэцкай, так і ў лацінскай культурах. Носьбіты гэтага імені адразу ўспрымаюцца як мужныя і энэргічныя людзі. Прынамсі, такімі дакладна былі Папы, якія выступалі пад іменем Леў у гісторыі Касцёла. Давайце крыху прыгледземся да іх. Адкрывае галерэю Папа Леў, які выконваў служэнне ў 440 – 461 гг. Ён першым з усіх пачаў карыстацца тытулам Найвышэйшы Пантыфік, шмат зрабіў для ўмацавання аўтарытэту папства і тэалагічнага абгрунтавання ідэі прымату Пятра. На яго пантыфікат прыйшоўся Халкідонскі сабор 451 г. , які абараняў вучэнне аб тым, што Хрыстус – сапраўдны Бог і сапраўдны чалавек. Крыху менш дванаццаці месяцаў з 682 па 683 гг. Касцёлам кіраваў Папа Леў ІІ. Ён рашуча абараняў чысціню каталіцкай веры, змагаючыся з ерасямі таго часу, а яшчэ адзначаўся клопатам пра бедных. А вось Леў ІІІ (795 – 816 гады пантыфікату) ўвайшоў у гісторыю як таленавіты дыпламат, мудры і дальнабачны палітык. Менавіта ён у дзень Божага Нараджэння 800 г. зрабіў караля франкаў Карла І імператарам і тым самым істотна аслабіў уплыў Візантыі на справы Касцёла ў Рыме. Леў IV (†855) у гады свайго нялёгкага кіравання паспяхова наладзіў абарону Рыма, не даўшы яго захапіць войскам мусульман. Далейшыя пантыфікі з іменем Леў ажно да дзевятага па ліку не пакінулі ў гісторыі заўважнага следу. Што датычыць Льва IX (1049 – 1054), то ён быў апошнім Папам адзінага непадзеленага Касцёла.... --- > У сераду, 7 мая, пачнецца канклаў, на якім будзе выбраны новы Папа. Біскупы Беларусі заахвочваюць усіх нас маліцца аб дарах Духа Святога... - Published: 2025-05-04 - Modified: 2025-05-04 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-04-05-2025-10-05-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі, Божая Міласэрнасць У сераду, 7 мая, пачнецца канклаў, на якім будзе выбраны новы Папа. Біскупы Беларусі заахвочваюць усіх нас маліцца аб дарах Духа Святога для кардыналаў-выбаршчыкаў. У пятніцу, 9 мая, будзем памятаць у сваіх малітвах аб ахвярах Другой сусветнай вайны. Май – гэта месяц, прысвечаны асабліваму ўшанаванню Багародзіцы. Маёвыя набажэнствы адбываюцца за поўгадзіны перад св. Імшой у будні, а ў нядзелю – падчас ранішняй Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8. 15. Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы. Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- - Published: 2025-05-01 - Modified: 2025-05-14 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/holyfathersintentions/intenczyya-svyatoga-ajcza-na-maj-2025-g - Катэгорыі: Інтэнцыi Святога Айца За ўмовы працы Молімся, каб праз працу кожны чалавек знайшоў рэалізацыю, каб сем’і захаваліся ў годнасці, а грамадства магло быць гуманізаваным. --- > Згодна з мясцовай традыцыяй, на дзевяты дзень пасля Вялікадня, святары памаліліся за памерлых на могілках у Рудні Стаўбунскай, Рудні... - Published: 2025-04-29 - Modified: 2025-05-04 - URL: https://kasciolhomiel.by/news/cvyatary-navedali-mogilki-i-pamolilisya-za-pamerlyh-u-rudni-staubunskaj-rudni-nisimkaviczkaj-i-gaczkim - Катэгорыі: Навіны Згодна з мясцовай традыцыяй, на дзевяты дзень пасля Вялікадня, святары памаліліся за памерлых на могілках у Рудні Стаўбунскай, Рудні Нісімкавіцкай і ў Гацкім. Пасля набажэнстваў вернікі і душпастыры разам з'елі памінальны абед, без якога немагчыма ўявіць тутэйшую традыцыю ўшанавання памяці спачыўшых продкаў. --- > Ад найстаражытнейшых часоў май у Касцёле прысвечаны Найсвяцейшай Багародзіцы. Неад’емным элементам каталіцкай традыцыі на нашай... - Published: 2025-04-28 - Modified: 2025-04-28 - URL: https://kasciolhomiel.by/liturgy/feasts/gistoryya-mayovyh-nabazhenstvau - Катэгорыі: Урачыстасці і святы - Тэгі: Літанія Ларэтанская, Маёвыя набажэнствы Ад найстаражытнейшых часоў май у Касцёле прысвечаны Найсвяцейшай Багародзіцы. Неад’емным элементам каталіцкай традыцыі на нашай зямлі выступаюць маёвыя набажэнствы, сэрцам якіх з’яўляецца спеў Ларэтанскай літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта традыцыйнае і вельмі прыгожае набажэнства мае сваю гісторыю. Развіццё марыйных набажэнстваў пачалося яшчэ ў часы ранняга хрысціянства адначасова з развіццём марыйнага культу. Сярод Айцоў Касцёла адным з найбольш акыўных распаўсюднікаў марыйнай пабожнасці быў св. Кірыл Александрыйскі (†444). Некаторыя даследчыкі менавіта яму прыпісваюць аўтарства першых маёвых набажэнстваў. Шэраг спецыялістаў сцвярджае, што сумесныя малітвы вакол упрыгожаных кветкамі выяваў Маці Божай былі даволі папулярнымі сярод хрысціян коптаў на тэрыторыі Егіпта. Аднак распаўсюджванне маёвых набажэнстваў, знешне больш-менш набліжаных да сучасных, пачалося нашмат пазней – прыкладна з канца XІІІ стагоддзя. У той час май у Каталіцкім Касцёле ўжо лічыўся марыйным месяцам. Іспанскі кароль Альфонс Х Мудры (†1284), нават выдаваў распараджэнні, каб людзі кожны вечар у маі збіраліся на малітву вакол фігур Багародзіцы. Сапраўдны ж росквіт маёвых набажэнстваў у Заходняй Еўропе прыпадае на перыяд канца XVI – XVIII стагоддзяў. У гэты час шырокі распаўсюд атрымалі кніжачкі да набажэнстваў з разважаннямі. Першая такая кніжка пад назвай “Духоўны май” была надрукавана ў Германіі ў 1549 годзе. Вядома, гэта быў адказ на дзейнасць пратэстантаў, якія адкідвалі культ Маці Божай. А вось, што датычыць славянскіх земляў, то сюды маёвыя набажэнствы дабіраліся доўга. Так, першае публічнае маёвае набажэнства ў Рэчы Паспалітай адбылося толькі ў 1837 годзе ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве. Тым не менш ужо праз тры дзесяцігоддзі маёвыя на прасторах даўняй Рэчы Паспалітай адпраўляліся ўсюды так, нібы гэта традыцыя... --- > Сёння мы святкуем нядзелю Божай Міласэрнасці, якую св. Ян Павел ІІ устанавіў у Каталіцкім Касцёле ў 2000-м годзе. У аўторак, 29 красавіка... - Published: 2025-04-27 - Modified: 2025-04-27 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-27-04-2025-03-05-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі, Божая Міласэрнасць Сёння мы святкуем нядзелю Божай Міласэрнасці, якую св. Ян Павел ІІ устанавіў у Каталіцкім Касцёле ў 2000-м годзе. У аўторак, 29 красавіка, свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы. Св. Імша а гадзіне 8. 00. У аўторак, 29 красавіка, святары наведаюць могілкі і памоляцца за памерлых у Рудні Стаўбунскай – гадзіна 10. 30, Рудні Нісімкавіцкай – 11. 30, Гацкім – 12. 30. У чацвер, 1 мая, свята гадавіны пасвячэння катэдральнага касцёла ў Пінску. Гэта таксама першы чацвер месяца, калі мы молімся аб пакліканнях. У гэты ж дзень пачынаюцца маёвыя набажэнствы, якія будуць адбывацца за поўгадзіны перад св. Імшой у будні, а ў нядзелю – падчас ранішняй Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8. 15. У пятніцу, 2 мая, успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла. Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У суботу, 3 мая, свята святых Філіпа і Якуба, Апосталаў. Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы. Спектакль на тэму Пасхі, падрыхтаваны нашымі парафіянамі, адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы а 12-й гадзіне. Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > Музыка Баха, Гендэля, Вівальдзі, Пергалезі, Купрэна, Глюка, Моцарта і іншых выдатных кампазітараў эпохі барока і класіцызму прагучыць... - Published: 2025-04-27 - Modified: 2025-04-27 - URL: https://kasciolhomiel.by/announcements/kanczertnaya-pragrama-muzyka-palaczau-i-hramau - Катэгорыі: Анонсы - Тэгі: Канцэрт, Хор У сувязі са смерцю папы рымскага Францыска канцэрт пераносіцца на 4. 05. 25 у 14. 00. Запрашаем Вас на канцэртную праграму «Музыка Палацаў і Храмаў» для сапрана і аргана 26. 04. 25 у 14:00 у касцёл Нараджэння Божай Маці г. Гомеля. Музыка Баха, Гендэля, Вівальдзі, Пергалезі, Купрэна, Глюка, Моцарта і іншых выдатных кампазітараў эпохі барока і класіцызму прагучыць у праграме "Музыка Палацаў і Храмаў". Многія з гэтых кампазітараў пачыналі кар'еру ў якасці прыдворных музыкантаў. Для каралёў і іх набліжаных лепшымі музыкамі свайго часу складалася музыка, здольная дагадзіць патрабавальным знатакам. Гэта вытанчанасць, культ прыгожага, раскоша і дзіўная вытанчанасць чалавечых пачуццяў у музыцы. Раскоша каралеўскіх рэзідэнцый, прыгажосць і гармонія велічных храмаў знайшлі адлюстраванне ў меладычным багацці і ўзвышаным ладзе твораў кампазітараў. "Музыка Палацаў і Храмаў" - атмасфера асаблівай велічы і параднасці з незвычайнай цеплынёй і патаемнасцю. Вытанчаныя творы для аргана і галасы, якія перш гучалі пад зборамі палацаў, храмаў будуць гучаць для Вас. На працягу многіх стагоддзяў арган быў непарыўна звязаны з прасторай каталіцкага храма, з'яўляючыся адным з найважнейшых складнікаў хрысціянскага богаслужэння. Менавіта тут нараджаліся такія паўсюдна выкарыстоўваныя арганныя жанры, як гімны, версеты, імшы, магніфікаты. Шэдэўры барока і класіцызму выканаюць для Вас вядомыя таленавітыя беларускія артысты: Людміла Карпук, сапрана/уладальнік Гран-Пры і лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят Спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Член Беларускага саюза музычных дзеячаў. Салістка, вядучы майстар сцэны Брэсцкай абласной філармоніі. Варвара Царук, орган / лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят Спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Арганістка - клавесіністка Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Працягласць праграмы: 75... --- > 26 красавіка ў лучнасці з Паўсюдным Касцёлам гомельскія вернікі памаліліся аб вечным супакоі для Святога Айца Францішка ў дзень яго... - Published: 2025-04-26 - Modified: 2025-04-27 - URL: https://kasciolhomiel.by/news/sv-imsha-za-pamerlaga-svyatoga-ajcza-franczishka-u-gomeli - Катэгорыі: Навіны - Тэгі: In memoriam, Біскуп Казімір Велікаселец, Папа Францішак 26 красавіка ў лучнасці з Паўсюдным Касцёлам гомельскія вернікі памаліліся аб вечным супакоі для Святога Айца Францішка ў дзень яго пахавання. Пачатак набажэнства абвесціў звон, які сімвалічна адлічыў гады жыцця спачыўшага Пантыфіка. А адзінаццатай гадзіне, акурат у той самы час, калі пахавальная ўрачыстасць распачыналася ў Ватыкане, св. Імша пад кіраўніцтвам Яго Эксцэленцыі біскупа эмэрыта Казіміра Велікасельца пачалася таксама ў гомельскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Мясцовы душпастыр кс. Юрый Дрозд на самым пачатку Літургіі нагадаў важнейшыя моманты біяграфіі Папы Францішка, прывітаў прысутных вернікаў, прадстаўнікоў улады і супрацоўнікаў шэрагу мясцовых СМІ. Гомельскі аблвыканкам на св. Імшы прадстаўляў спадар Фралоў Максім Віктаравіч. У прамоўленай гаміліі ксёндз біскуп Казімір Велікаселец распавёў аб біблейскіх вытоках прымату апостала Пятра. Найстарэйшы ў Беларусі іерарх падкрэсліў сувязь паміж служэннем Папы Францішка і дзейнасцю святога рыбака з Галілеі, паразважаў аб дзеянні Божага Провіду ў гісторыі, прыводзячы аўтарытэтныя сведчанні знакамітых дзеячаў навукі і культуры. Пасля заканчэння набажэнства біскуп-эмэрыт даў інтэрв’ю журналістам, якія вялі рэпартаж з касцёла. Фота: Аляксандра Ячэнка --- > 21 красавіка 2025 года ў 7.35 раніцы Папа Францішак адышоў у вечнасць. Пра яго смерць паведаміў кардынал Кэвін Фарэл, які падкрэсліў... - Published: 2025-04-21 - Modified: 2025-04-21 - URL: https://kasciolhomiel.by/news/papa-franczishak-adyshou-u-vechnascz - Катэгорыі: Навіны - Тэгі: In memoriam, Папа Францішак Крыніца інфармацыі vaticannews. va 21 красавіка 2025 года ў 7. 35 раніцы Папа Францішак адышоў у вечнасць. Пра яго смерць паведаміў кардынал Кэвін Фарэл, які падкрэсліў, што ўсё жыццё Святога Айца было прысвечана служэнню Богу, Касцёлу і асабліва найбяднейшым. "Дарагія браты і сёстры, з глыбокім болем мушу абвясціць пра смерць нашага Святога Айца Францішка. У 7. 35 гэтай раніцы Біскуп Рыма, Францішак, вярнуўся ў дом Айца. Яго жыццё цалкам было прысвечана служэнню Пану і Яго Касцёлу", - адзначыў кардынал Фарэл у сваім звароце. Згодна з тэкстам паведамлення, Пантыфік пакінуў глыбокі след сваім прыкладам вернасці евангельскім каштоўнасцям. "Ён навучыў нас жыць каштоўнасцямі Евангелля з вернасцю, мужнасцю і ўніверсальнай любоўю, асабліва на карысць найбяднейшых і адкінутых на ўзбочыну грамадства", - падкрэсліў кардынал. Прыклад сапраўднага вучня Пана Езуса Завяршаючы сваё паведамленне, кардынал Фарэл выказаў глыбокую ўдзячнасць за сведчанне веры, якое даваў Папа: "З бязмежнай удзячнасцю за яго прыклад сапраўднага вучня Пана Езуса, даручаем душу Папы Францішка бясконцай міласэрнай любові Бога Адзінага і Тройцы". Папа Францішак (Хорхэ Марыа Берголіа) быў абраны на Пасад святога Пятра 13 сакавіка 2013 года, стаўшы першым Пантыфікам з Лацінскай Амерыкі і першым езуітам на папскім пасадзе. За гады свайго пантыфікату ён стаў вядомы сваёй прастатой, увагай да бедных, заклікамі да міру і клопатам пра навакольнае асяроддзе. Святы Айцец працягваў актыўнае служэнне нягледзячы на праблемы са здароўем у апошнія гады. Яго энцыклікі "Laudato si'" аб клопаце пра агульны дом і "Fratelli tutti" аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве сталі важнымі дакументамі не толькі для Касцёла, але і для ўсяго свету. Пачынаецца... --- > Сёння мы святкуем галоўную ўрачыстасць года – Вялікдзень. Праслаўляем перамогу Хрыста над грахом і смерцю. Хрыстос уваскрос! Сапраўды.. - Published: 2025-04-20 - Modified: 2025-04-20 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-13-04-2025-19-04-2025-2 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі, Вялікдзень, Нядзеля змёртвыхпаўстання Пана Сёння мы святкуем галоўную ўрачыстасць года – Вялікдзень. Праслаўляем перамогу Хрыста над грахом і смерцю. Хрыстос уваскрос! Сапраўды уваскрос! Увесь бліжэйшы тыдзень трывае святочная Пасхальная Актава. Святыя Імшы ад панядзелка да пятніцы будуць а гадзіне 18. 30. У суботу – 8. 00. У наступную нядзелю, 27 красавіка – Нядзеля Божай Міласэрнасці. Пасля св. Імшы а гадзіне 12-й будзе паказана сцэнка на тэму Пасхі, якую падрыхтавалі вернікі нашай парафіі. У аўторак, 29 красавіка, на 9 дзень пасля Вялікадня мы, паводле прынятай у нас традыцыі, будзем маліцца на могілках у Рудні Стаўбунскай, Рудні Нісімкавіцкай і Гацкім. Пра час малітваў будзе аб’яўлена ў наступную нядзелю. Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы. Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Асаблівая падзяка ўсім, хто аказваў дапамогу ў падрыхтоўцы касцёла да святаў, упрыгожваў літургію спевамі і сачыў за парадкам. Няхай кожнага з Вас благаславіць Бог. Асаблівую падзяку выказваю Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Андрэю Зноску, які ўзначаліў св. Імшу Хрызму ў чацвер і ўрачыстыя цэлебрацыі Пасхальнага Трыдуума. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > Удзячнасць, любоў, усведамленне сваёй хрысціянскай тоеснасці і пачуццё прыналежнасці да адной сям’і – так агульна можна было б... - Published: 2025-04-20 - Modified: 2025-04-20 - URL: https://kasciolhomiel.by/news/svyataya-noch-i-nyadzelya-zmyortvyhpaustannya-pana-u-gomeli - Катэгорыі: Навіны - Тэгі: Біскуп Андрэй Зноска, Нядзеля Змертвыхпаўстання Пана, Святая ноч Удзячнасць, любоў, усведамленне сваёй хрысціянскай тоеснасці і пачуццё прыналежнасці да адной сям’і – так агульна можна было б ахарактарызаваць атмасферу, у якой гомельскія вернікі і іх душпастыры на чале з ксяндзом біскупам Андрэем Зноскам сустрэлі Вялікдзень. Падчас Пасхальнай вігіліі ксёндз біскуп наблізіў для ўсіх сэнс і сімволіку знакаў, якімі так багата напоўнена гэта Літургія. Яго Эксцэленцыя ілюстраваў свае разважанні прыкладамі людзей, чыё жыццё было жывым знакам веры і ззяння Хрыстовага святла. Асабліва кранальнымі былі ўспаміны біскупа падчас ранішняй святой Імшы ў нядзелю аб яго продках і іх традыцыях святкавання Пасхі. Біскуп Андрэй узгадаў сваіх бабулю і дзядулю, якія падчас вайны, нягледзячы на неверагодна складаныя варункі, умелі шчыра радавацца праўдзе аб уваскрасенні Езуса. Таксама ў святую пасхальную раніцу ён маліўся за людзей, якія палеглі ў абароне нашай Айчыны ў гады Другой сусветнай вайны і пажадаў божага благаслаўлення для нашых братоў і сясцёр з іншых хрысціянскіх канфесій. --- > Відэавіншаванне Біскупа Пінскай дыяцэзіі Антонія Дзям’янкі са святам Пасхі. Велікоднае відэавіншаванне Біскупа Антонія Дзям’янкі... - Published: 2025-04-19 - Modified: 2025-04-20 - URL: https://kasciolhomiel.by/news/velikodnae-videavinshavanne-biskupa-antoniya-dzyamyanki - Катэгорыі: Навіны - Тэгі: Біскуп Антоні Дзям'янка, Вялікі Пост Узрадуйцеся ўжо, хоры Анёлаў у небе, узрадуйцеся, Божыя слугі, няхай званы абвяшчаюць збаўленне, бо на карысць вялікага Валадара перамога. Пасхальнае пасланне «Exsultet» Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! Людзі добрай волі! Штогод у касцёлах мы збіраемся як адна сям’я на святкаванне таямніцы Уваскрасення нашага Пана Езуса Хрыста. Распачынаем літургічную цэлебрацыю пры святле пасхальнага агню, а таксама слухаючы старажытны спеў велікоднага паслання: “Узрадуйцеся! ” («Exsultet! »). Гэты гімн абвяшчае перамогу Божага Сына над грахом і смерцю. А запаленая адмысловая свечка – пасхал – нагадвае пра паўсталага з мёртвых Хрыста, які ёсць альфа і амега, пачатак і заканчэнне ўсяго, якому належыць час і вечнасць, які ёсць нязгасным святлом нашага жыцця і збаўлення (гл. Ап 21, 23; 22, 13). Сустрэча з таямніцай Пасхі – гэта асаблівы дар Божага Провіду, які шчодра адорвае нас пладамі Адкуплення. Пачынаючы з Вялікай Ночы Змёртвыхпаўстання Езуса, для ўсіх людзей запалена нязгасная паходня Божай міласэрнасці, якая асвятляе кожнаму чалавеку шлях да вечнага жыцця ў Нябесным Валадарстве хвалы, жыцця і любові. Праслаўляем Бога, “які праз вялікую сваю міласэрнасць адрадзіў нас да жывой надзеі праз Уваскрасенне Езуса Хрыста, да спадчыны незнішчальнай, беззаганнай і неўвядальнай” (1 П 1, 3-4). Будзем жа шчодра чэрпаць з пладоў Змёртвыхпаўстання Божага Сына, каб стаць апосталамі пасхальнай радасці і надзеі для кожнага, каго Пан Бог паставіць на нашым жыццёвым шляху. З нагоды ўрачыстасці Хрыстовай Пасхі жадаю кожнаму з вас, дарагія браты і сёстры, людзі добрай волі, нязгаснай велікоднай радасці, супакою, надзеі і людской дабразычлівасці. Няхай Бог, бясконцы ў міласэрнасці, няспынна падтрымлівае вас у паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў... --- > Святы пасхальны Трыдуум, калі Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу нашага адкуплення, святары і вернікі гомельскай парафіі... - Published: 2025-04-18 - Modified: 2025-04-18 - URL: https://kasciolhomiel.by/news/svyataya-imsha-vyachery-pana-u-gomeli - Катэгорыі: Навіны - Тэгі: Біскуп Андрэй Зноска, Вялікі Пост, Імша Вячэры Пана Святы пасхальны Трыдуум, калі Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу нашага адкуплення, святары і вернікі гомельскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі распачалі святой Імшой Вячэры Пана. Яе цэлебрацыю ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. Іерарх трапна звязаў пасланне Літургіі Слова і ўласны святарскі досвед, каб нагадаць усім удзельнікам святой Імшы, што Эўхарыстыя – гэта найкаштоўнейшы скарб, вышэй за які ў Касцёле нічога быць не можа. Біскуп Андрэй таксама асаблівым чынам падкрэсліў праўду аб вялікай і міласэрнай любові Бога. Падчас урачыстай Літургіі быў здзейснены абрад абмывання ног дванацаці выбраным мужчынам, а напрыканцы святочнай Эўхарыстыі Найсвяцейшы Сакрамэнт у адпаведнасці з літургічнымі прадпісаннямі быў перанесены ў імправізаваную цямніцу, дзе ўсе жадаючыя пасля заканчэння набажэнства мелі магчымасць адараваць Пана Езуса ў цішыні. --- > Чакаючы надыходу дня Уваскрасення Пана, святары і вернікі нашай парафіі трываюць у малітве і перажываюць чарговыя этапы пасхальнага... - Published: 2025-04-18 - Modified: 2025-04-18 - URL: https://kasciolhomiel.by/news/liturgiya-muki-pana-u-gomeli - Катэгорыі: Навіны - Тэгі: Біскуп Андрэй Зноска, Вялікі Пост, Літургія Мукі Пана Чакаючы надыходу дня Уваскрасення Пана, святары і вернікі нашай парафіі трываюць у малітве і перажываюць чарговыя этапы пасхальнага Трыдуума. Сёння галоўнай падзеяй дня стала Літургія Мукі Пана пад кіраўніцтвам ксяндза біскупа Андрэя Зноскі. У прамоўленай гаміліі ксёндз біскуп узгадаў словы славутага душпастыра, першага духоўнага айца Гродзенскай духоўнай семінарыі, ксяндза Міхала Варанецкага (†1998), што самае цяжкае ў служэнні святара – гэта прыйсці да хворага чалавека. Святар можа проста не падабраць адпаведных слоў для асобы, якая нясе крыж цяжкай хваробы. Але такому чалавеку заўсёды знойдзе што сказаць Пан Езус, бо Ён вельмі добра разумее боль пакутаў. Заданне ж святара – перадусім быць побач. Дзейнічае праз яго Бог, які спасылае вялікія ласкі. Біскуп падкрэсліў, што Хрыстус церпіць з намі, суцяшае і падтрымлівае нас. Хрыстус ведае ўсё пра нашы пакуты. Зрэшты, не толькі пра фізічныя: “Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў? ” (Мк 15, 34). Кульмінацыяй Літургіі стала адарацыя Святога Крыжа, перад якім першым схіліў калені ксёндз біскуп Андрэй, а за ім па чарзе ўсе іншыя ўдзельнікі набажэнства. Напрыканцы была ўдзелена Святая Камунія – падмацаванне для знясіленых. Жадаючыя мелі магчымасць адараваць Найсвяцейшае Цела Хрыста, змешчанае ў сімвалічным гробе. --- > 17 красавіка, у Вялікі чацвер, святары Пінскай дыяцэзіі з Гомельскай вобласці, сабраліся ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі... - Published: 2025-04-17 - Modified: 2025-04-17 - URL: https://kasciolhomiel.by/news/imsha-hryzma-adbylasya-u-gomeli - Катэгорыі: Навіны - Тэгі: Біскуп Андрэй Зноска, Вялікі Пост, Вялікі чацвер, Імша Хрызма 17 красавіка, у Вялікі чацвер, святары Пінскай дыяцэзіі з Гомельскай вобласці, сабраліся ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі, каб разам цэлебраваць святую Імшу Хрызму, якую узначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. Варта адзначыць, што гэта была першая св. Імша Хрызма, якую Яго Эксцэленцыя цэлебраваў у якасці біскупа. Падчас урачыстай Эўхарыстыі адбылося аднаўленне святарскіх абяцанняў, якое падкрэслівае вернасць святароў іх пакліканню. Таксама быў благаслаўлены алей хворых, які выкарыстоўваецца для намашчэння хворых вернікаў, і кансэкраваны алей хрызма, які ўжываецца ў абрадах хросту, бежмавання, святарскага пасвячэння і кансэкрацыі новага алтара. --- > У Адраджэньня век залаты Узьнікла раптам у Рыме Ты, Шляхам цудоўным з дальніх краёў Прыйшла да нас, беларусоў... - Published: 2025-04-15 - Modified: 2025-06-14 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/songbook/maczi-budslauskaya - Катэгорыі: Спеўнік (агульны) - Тэгі: Маці Будслаўская У Адраджэньня век залаты Узьнікла раптам у Рыме Ты, Шляхам цудоўным з дальніх краёў Прыйшла да нас, беларусоў. Прыпеў:Маці Будслаўская, Маці сьвятая, Перад Табою галовы схіляем: Нас да сябе Ты прыгарні, Ад зла і бед абарані! Радзімы край абарані! Тваёй малітвы сьветлая сілаХрам у Будславе уваскрасіла. Ад рук бязбожных у страшны часТы зьберагла веру для нас. Дзева Марыя, Юзаф сьвяты,Вельмі патрэбны для маладыхПрыклад цярплівай вашай любві,Ў якой сакрэт шчасьця сям`і. Ад злой Чарнобыльскае бядыПрыкрый гаротных дзетачак ТыІ Беларускі збалелы крайНе пакідай, не пакідай. Мы да Будслаўскай крочым сьвятыні,Просім заступніцтва перад Сынам. Каяцца ёсьць у чым нам усім,Хрыста за нас перапрасі! --- > 13 красавіка ў нашым касцёле адзначалася Пальмовая нядзеля, вядомая таксама як Нядзеля Мукі Пана, ў якую касцёл пачынае перажываць... - Published: 2025-04-14 - Modified: 2025-04-15 - URL: https://kasciolhomiel.by/news/palmovaya-nyadzelya-u-gomeli - Катэгорыі: Навіны - Тэгі: Вялікі Тыдзень, Нядзеля Мукі Пана, Пальмовая нядзеля 13 красавіка ў нашым касцёле адзначалася Пальмовая нядзеля, вядомая таксама як Нядзеля Мукі Пана, ў якую касцёл пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры - пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшой, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва свята - Вербная нядзеля). Гэтая традыцыя грунтуецца на евангельскім апісанні месіянскага ўваходу Хрыста: «У той час мноства людзей, якія прыйшлі на свята, калі пачулі, што Езус ідзе ў Ерузалем, узялі пальмовая галінкі і выйшлі Яму насустрач, усклікаючы: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана, Валадар Ізраэля! » (пар. Ян 12, 12-13). Пальмовая нядзеля прысвечана асабліваму разважанню пра муку Пана і непасрэдна рыхтуе нас да перажывання яе ў літургічных абрадах Вялікага тыдня. Евангельскае апісанне мукі Езуса Хрыста і Яго смерці на крыжы чытаецца ў гэты дзень на кожнай святой Імшы. --- > Вялікі Панядзелак, Вялікі Аўторак і Вялікая Серада, 14-16 красавіка 18.30 – Святая Імша. Вялікі Чацвер, 17 красавіка... - Published: 2025-04-13 - Modified: 2025-04-14 - URL: https://kasciolhomiel.by/announcements/rasparadak-svyatyh-imshau-na-vyaliki-tydzen - Катэгорыі: Анонсы - Тэгі: Аб'явы парафіі, Вялікі Тыдзень, Крыжовы шлях Вялікі Панядзелак, Вялікі Аўторак і Вялікая Серада, 14-16 красавіка 18. 30 – Святая Імша. Вялікі Чацвер, 17 красавіка 10. 00 – Імша Хрызма; 19. 00 – Імша Вячэры Пана. Вялікая Пятніца, 18 красавіка 8. 00 – Ранішнія хвалы; 18. 30 – Крыжовы шлях; 19. 00 – Літургія Мукі Пана. Субота, 19 красавіка 8. 00 – Ранішнія хвалы; Благаслаўленне велікоднай ежы ад 9. 00 да 13. 00 кожныя поўгадзіны; 21. 00 – Пасхальная вігілія. Нядзеля Уваскрасення Пана, 20 красавіка 7. 00 – Рэзурэкцыйная працэсія і св. Імша; Святой Імшы а гадзіне 9. 00 не будзе; Далей св. Імшы як звычайна а гадзінах 12. 00 і 17. 00. --- > У чацвер, 17 красвіка, а гадзіне 10.00 адбудзецца св. Імша Хрызма з удзелам святароў Гомельскай вобласці... - Published: 2025-04-13 - Modified: 2025-04-14 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-13-04-2025-19-04-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі Сёння Пальмовая Нядзеля. Пачынаецца Вялікі Тыдзень. Паспавядацца можна ў панядзелак, аўторак і сераду перад св. Імшой і пасля, калі будзе патрэбна. Св. Імша ў панядзелак - 18. 30, у аўторак - 18. 30, у сераду - 18. 30. У сераду, 16 красавіка, пасля вячэрняй св. Імшы - перадсвяточная генеральная ўборка касцёла і навакольнай тэрыторыі. Вельмі прашу ўсіх праявіць максімум актыўнасці ў гэтай справе! У чацвер, 17 красвіка, а гадзіне 10. 00 адбудзецца св. Імша Хрызма з удзелам святароў Гомельскай вобласці. Гэта св. Імша, падчас якой біскуп Андрэй Зноска благаславіць алеі для хросту і намашчэння хворых, а таксама прыме аднаўленне святарскіх абяцанняў ад святароў. У Вялікі Чацвер ад вячэрняй св. Імшы распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. Цэлебрацыю ўсіх службаў Трыдуума ўзначаліць ксёндз біскуп Андрэй Зноска. Вялікі Чацвер, 17 красавіка - святая Імша Вячэры Пана а гадзіне 19. 00. Пасля - перанясенне Святых Дароў у “цямніцу”. Вялікая Пятніца Мукі Пана, 18 красавіка - Ранішнія хвалы ў 8. 00, набажэнства Крыжовага шляху - 18. 30, Літургія Мукі Пана - 19. 00. Ахвяраванні ў гэты дзень збіраюцца на касцёлы ў Святой Зямлі. У гэты дзень нас абавязвае строгі пост. Касцёл на працягу дня будзе адкрыты для наведвання. Прашу размеркаваць дзяжурствы ў “цямніцы” Пана Езуса ў чацвер увечары і ў пятніцу. Вялікая Субота, 19 красавіка - Ранішнія хвалы ў 8. 00. Благаслаўленне велікоднай ежы - ад 9. 00 да 13. 00 кожныя поўгадзіны. Благаслаўленне ежы а гадзіне 9. 00 здзейсніць біскуп Андрэй Зноска. Пасхальная вігілія ў гэтым годзе пачнецца а гадзіне 21. 00. Пасля заканчэння Пасхальнай... --- > Сённяшняя нядзеля называецца Нядзеляй радасці (Laetare): яна абвяшчае палову перыяду прыгатавання да Вялікадня.Ад панядзелка да пятніцы... - Published: 2025-04-06 - Modified: 2025-04-06 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-06-04-2025-13-04-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі Згодна з традыцыяй ад сённяшняй нядзелі крыжы ў касцёле застаюцца закрытымі ажно да Літургіі Мукі Пана ў Вялікую Пятніцу. Ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6. 30 адбываюцца Ранішнія хвалы. Кожную пятніцу – Крыжовы шлях пасля вячэрняй св. Імшы. Набажэнства Песні Жальбы – ў нядзелю падчас ранішняй адарацыі а гадзіне 8. 15. Запрашайце святароў да хворых вернікаў, якія самі ўжо не могуць прыйсці да касцёла, каб яны маглі перад пасхальнымі святамі прыняць святыя сакрамэнты. Не адкладвайце гэтага на апошні тыдзень перад святам. 13 красакавіка – Пальмовая нядзеля. Святыя Імшы будуць адбывацца а гадзінах 9. 00, 12. 00 і 17. 00. Падчас галоўнай урачыстай св. Імшы а гадзіне 12. 00 адбудзецца працэсія з пальмамі і вербамі. Святая Імша а гадзіне 12. 00 распачнецца ў двары касцёла. У адпаведнасці з літургічнымі нормамі пальмы і вербы благаслаўляюцца на пачатку святых Імшаў. Таму, калі ласка, не спазняйцеся. Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > Праз сакрамэнт святарства некаторыя хрысціяне ў імя Хрыста ўстанаўліваюцца святымі распарадчыкамі і атрымліваюць дар Духа Святога... - Published: 2025-04-06 - Modified: 2025-04-06 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/priesthood - Катэгорыі: Святыя сакрамэнты - Тэгі: Сем сакрамантаў касцела Паводле малітоўніка «Бог Добры», выдавецтва Пінскай Дыяцэзіі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі ў 2018 годзе. Праз сакрамэнт святарства некаторыя хрысціяне ў імя Хрыста ўстанаўліваюцца святымі распарадчыкамі і атрымліваюць дар Духа Святога, каб умацоўваць Касцёл словам і Божай ласкай. Пан Езус, якога «Айцец асвяціў і паслаў у свет» (Ян 10,36), зрабіў наступнікаў Апосталаў, гэта значыць біскупаў, удзельнікамі свайго пасвячэння і місіі. Яны ў сваю чаргу правамоцным чынам і ў рознай ступені перадалі заданні свайго стану іншым асобам у Касцёле. Такім чынам, устаноўленае Богам кіраванне ў Касцёле, ажыццяўляецца на розных ступенях пасвячэння тымі, каго ад старажытнасці называюць біскупамі, прэзбітарамі і дыяканамі (Рымскі пантыфікал). Біскупы, «пазначаныя паўнатою сакрамэнту пасвячэння», праз Духа Святога, які быў дадзены ім падчас ускладання рук, «сталі сапраўднымі і аўтэнтычнымі настаўнікамі веры, святарамі і пастырамі» і, як такія, яны ўвасабляюць сабой Хрыста, стаяць на чале аўчарні Пана. Прэзбітары, хоць і не маюць паўнаты святарства і ў выкананні сваёй улады залежаць ад біскупаў, звязаныя з імі святарскай годнасцю і на моцы сакрамэнту святарства, падобна Хрысту, найвышэйшаму і вечнаму Святару (пар. Гбр 5, 1-10; 7, 24; 9, 11-28), пасвячаюцца, каб абвяшчаць Евангелле, быць пастырамі верных і спаўняць Божы культ як сапраўдныя святары Новага Запавету. На дыяканаў ускладаюцца рукі не для святарства, а для служэння. Умацаваныя сакрамэнтальнаю ласкаю, у літургічнай паслузе слова і любові яны служаць Божаму народу ў еднасці з біскупам і яго прэзбітарамі. Абавязкі вернікаў адносна святароў: Адносіцца да іх з належнай пашанай, як да намеснікаў і памочнікаў Хрыста Пана. Бараніць іх ад паклёпу. Аказваць дапамогу ў цяжкай душпастыскай працы, асабліва праз... --- > Сужэнства і сям’я з'яўляюўцца галоўнай ячэйкай грамадства і адносяца да найбольш важных каштоўнасцяў чалавецтва... - Published: 2025-04-06 - Modified: 2025-04-06 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/marriage - Катэгорыі: Святыя сакрамэнты - Тэгі: Сем сакрамантаў касцела Паводле малітоўніка «Бог Добры», выдавецтва Пінскай Дыяцэзіі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі ў 2018 годзе. Сужэнства і сям’я з'яўляюўцца галоўнай ячэйкай грамадства і адносяца да найбольш важных каштоўнасцяў чалавецтва. Хрысціянін павінен памятаць, што сам Бог устанавіў сужэнства, ствараючы мужчыну і жанчыну на свой вобраз і падабенства (Быц 1, 27). Бог ёсць любоў. З гэтага вынікае, што любоў з’яўляецца фундаментальным і самым істотным пакліканнем кожнай асобы. Гарманічную любоў паміж мужчынам і жанчынай, якую задумаў Бог, сапсаваў грэх. Аднак Бог праз свайго Сына Езуса Хрыста ўзвысіў адвечны інстытут сужэнства да годнасці сакрамэнту. Сужэнства і сям’я выступаюць як збаўчая рэчаіснасць, у якой прысутнічае Хрыстус. Моцаю Духа Святога Ён асвячае сужэнцаў і іх нашчадкаў. Сакрамэнтальнае сужэнства - гэта супольнасць жыцця і любові, якая ўзнікае праз сужэнскі саюз, гэта значыць праз неадменную згоду сужэнцаў, у якой яны свабодна аддаюць і прымаюць узаемна адно аднаго. «У гэтым сакрамэнце хрысціянскія сужэнцы выяўляюць таямніцу еднасці і плоднай любові Хрыста і Касцёла і ўдзельнічаюць у ёй. Таму ў сужэнскім жыцці, у прыняцці і выхаванні патомства яны дапамагаюць адно аднаму ісці да святасці і маюць сваё месца і свой асаблівы дар у народзе Божым» (Парадак цэлебрацыі сужэнства). Асобы, якія хочуць заключыць сужэнскі саюз, павінны памятаць, што сужэнства, заключанае ў Касцёле, з’яўляецца непарыўным. Тыя, хто заключае сужэнства, павінны быць у стане асвячальнай ласкі, гэта значыць пасля споведзі і Святой Камуніі. Сужэнская любоў праяўляецца ў любові, павазе, клопаце пра матэрыяльны дабрабыт, пра здароўе цела і душы ў сумесным сужэнскім жыцці. Св. Павел піша так: «Муж няках аказвае жонцы належную прыязнасць; падобна ж и... --- > Кожны раз, калі мы ўваходзім у якую-кольвек каталіцкую святыню ў пятую нядзелю Вялікага посту, мы бачым, што ўсе крыжы, якія ёсць у храме... - Published: 2025-04-04 - Modified: 2025-04-04 - URL: https://kasciolhomiel.by/liturgy/feasts/chamu-u-pyatuyu-nyadzelyu-vyalikaga-postu-zakryvayuczcza-kryzhy - Катэгорыі: Урачыстасці і святы - Тэгі: Вялікі Пост, Чорная нядзеля Кожны раз, калі мы ўваходзім у якую-кольвек каталіцкую святыню ў пятую нядзелю Вялікага посту, мы бачым, што ўсе крыжы, якія ёсць у храме прыкрытыя фіялетавай тканінай. Так робіцца ўжо шмат стагоддзяў. Але з чым звязаны гэты звычай? Перадусім трэба адзначыць, што, пачынаючы ад пятай нядзелі, перажыванне Велікага посту набывае асабліва пасійны характар. Гэта значыць, што ў літургіі яшчэ больш падкрэсліваецца тэма пакутаў нашага Збаўцы, а разам з тым непаўторнасць і веліч Яго ахвяры. Да літургічнай рэформы, якая стала вынікам Другога Ватыканскага сабору, пятая нядзеля посту нават мела назву “Першая нядзеля Мукі Пана”. У народнай пабожнасці ў некаторых мясцінах можна сустрэцца з назваю “чорная нядзеля” і са звычаем закрывання не толькі крыжоў, але і ўсіх абразоў. І вось цяпер, маючы на ўвазе сказанае вышэй, варта прыгледзецца да некаторых гістарычных і культурных аспектаў, звязаных з выглядам каталіцкіх святынь. У нашы дні рэдка сустрэнеш багата аздоблены сучасны касцёл, чаго не скажаш, напрыклад, пра сярэднявечча. У старажытныя часы крыжы і абразы часта ўпрыгожвалі каштоўнымі камянямі і разнастайнымі элементамі дэкору з золата і срэбра. Гэта рабілася, каб падкрэсліць, што Хрыстус – Валадар і пераможца. Ды і сам Пан Езус мог быць прадстаўлены на крыжы не зусім як пакутнік, а хутчэй як ужо уваскрослы і праслаўлены. Такія выявы Хрыста характэрныя для раманскага мастацтва. Таму не трэба здзіўляцца, што іх закрывалі. Прычым да XVII стагоддзя крыжы завешваліся тканінай на ўвесь Пост, а не толькі на два апошнія тыдні. На зыходзе сярэднявечча і ў далейшыя часы распяцці набылі больш натуралістычны характар, але звычай захаваўся. Апрача непасрэднай прычыны ўзнікнення,... --- - Published: 2025-04-01 - Modified: 2025-03-01 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/holyfathersintentions/intenczyya-svyatoga-ajcza-na-krasavik-2025-g-2 - Катэгорыі: Інтэнцыi Святога Айца За выкарыстанне новых тэхналогій Молімся, каб выкарыстанне новых тэхналогій не замяняла чалавечых адносін, паважала годнасць чалавека і дапамагала нам супрацьстаяць крызісам нашага часу. --- > Сённяшняя нядзеля называецца Нядзеляй радасці (Laetare): яна абвяшчае палову перыяду прыгатавання да Вялікадня.Ад панядзелка да пятніцы... - Published: 2025-03-30 - Modified: 2025-04-06 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-30-03-2025-05-04-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі Сённяшняя нядзеля называецца Нядзеляй радасці (Laetare): яна абвяшчае палову перыяду прыгатавання да Вялікадня. Ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6. 30 адбываюцца Ранішнія хвалы. Кожную пятніцу – Крыжовы шлях пасля вячэрняй св. Імшы. Набажэнства Песні Жальбы – ў нядзелю падчас ранішняй адарацыі а гадзіне 8. 15. У сераду, 2 красавіка, прыпадае 20-я гадавіна смерці Папы св. Яна Паўла ІІ. 3 красавіка – першы чацвер месяца і набажэнства аб пакліканнях. 4 красавіка – першая пятніца месяца і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. 5 красавіка – першая субота месяца і набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі. У наступную нядзелю, згодна з традыцыяй, закрываюцца крыжы, якія застаюцца так да канца Літургіі Мукі Пана ў Вялікую Пятніцу. Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы і набажэнства. Запрашайце святароў да хворых вернікаў, якія самі ўжо не могуць хадзіць да касцёла, каб яны маглі перад пасхальнымі святамі прыняць святыя сакрамэнты. Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > У перыяд Вялікага посту кожную пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы праводзіцца набажэнства Крыжовы шлях. А кожную нядзелю падчас ранішняй... - Published: 2025-03-23 - Modified: 2025-03-23 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-23-03-2025-29-03-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі У перыяд Вялікага посту кожную пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы праводзіцца набажэнства Крыжовы шлях. А кожную нядзелю падчас ранішняй адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8. 15 мы спяваем Песні Жальбы, разважаючы над пакутамі Езуса Хрыста. Кожны дзень ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6. 30 раніцай запрашаем да ўдзелу ў малітве “Ранішнія хвалы”. Запрашайце святароў да хворых вернікаў, якія самі ўжо не могуць хадзіць да касцёла, каб яны маглі перад пасхальнымі святамі прыняць святыя сакрамэнты. У аўторак, 25 сакавіка, адзначаем урачыстасць Звеставання Пана. Гэта таксама Дзень святасці жыцця і пачатак Духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці. Святыя Імшы будуць а гадзінах 8. 00 і 19. 00. Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы. Прашу памятаць аб сваёй адказнасці за касцёл. Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > Як правіла, рашэнне аб уваходжанні ў хрысціянскую супольнасць прымаюць за нас бацькі падчас сакраманту хросту. Канфірмацыя ж з’яўляецца... - Published: 2025-03-22 - Modified: 2025-04-06 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/confirmation - Катэгорыі: Святыя сакрамэнты - Тэгі: Малітвы, Сем сакрамантаў касцела Навошта прымаць сакрамэнт канфірмацыі Паводле артыкула "Простай мовай пра сакрамант канфірмацыі", slowo. grodnensis. by. Наколькі ён важны для хрысціяніна? Як правіла, рашэнне аб уваходжанні ў хрысціянскую супольнасць прымаюць за нас бацькі падчас сакраманту хросту. Канфірмацыя ж з’яўляецца свядомым, добраахвотным і адказным адбіткам веры хрысціяніна і яго прыналежнасці як да Паўсюднага Касцёла, так і да парафіі. Яна таксама ўмацоўвае сувязь з Богам. Падчас гэтага сакраманту Святы Дух памнажае ў чалавеку свае дары: мудрасць, розум, раду, мужнасць, умеласць, набожнасць і боязь Божую. А акрамя таго, умацоўвае хрысціяніна да сведчання аб веры словам і ўчынкам. Калі трэба прыступаць да сакрамэнту канфірмацыі? Ці можна прыняць гэты сакрамант у 13-гадовым узросце? Гісторыя паказвае, што ўзрост, у якім вернікі дапускаліся да прыняцця гэтага сакраманту, дастаткова часта падлягаў зменам. Спачатку канфірмавалі толькі дарослых, адразу пасля прыняцця сакраманту хросту. Пасля пачалі хрысціць малых дзяцей, адразу ўдзяляючы ім канфірмацыю. Практыка ўдзялення канфірмацыі дзецям, якія дасягнулі свядомага ўзросту, распаўсюдзілася на захадзе на рубяжы XIV–XV стагоддзяў. Дакументы ІІ Ватыканскага сабору і выдадзенага пасля яго Кодэкса кананічнага права падкрэсліваюць неабходнасць асягнення кандыдатамі ўзросту адказнасці за свае ўчынкі (кан. 891), разам з тым дазваляючы Канферэнцыям Біскупаў устанаўліваць іншы ўзрост. У Каталіцкім Касцёле ў Беларусі сакрамант канфірмацыі ўдзяляецца моладзі ва ўзросце 14-15 гадоў. Гэта тлумачыцца тым фактам, што менавіта ў такім узросце моладзь уваходзіць у перыяд сталення, пачынае думаць пра сваю будучыню, усё дакладней пазнаючы праблемы жыцця, таму можа больш свядома падысці і да заданняў, звязаных з прыняццем сакраманту канфірмацыі, лепш зразумець значэнне дароў Святога Духа для фарміравання сваёй асобы. Моладзь можа таксама больш... --- > Эўхарыстыя з’яўляецца «крыніцай і вяршыняй» усяго хрысціянскага жыцця, што з Эўхарыстыі вынікаюць усе іншыя сакрамэнты, і яна з’яўляецца... - Published: 2025-03-22 - Modified: 2025-03-22 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/eucharist - Катэгорыі: Святыя сакрамэнты - Тэгі: Малітвы, Сем сакрамантаў касцела У адным з ключавых дакументаў сучаснага Каталіцкага Касцёла, апостальскай адгартацыі «Sacramentum Caritatis», выдадзенай Папам Бенедыктам XVI 22 лютага 2007 года, разглядаецца глыбокае значэнне Эўхарыстыі для вернікаў і для жыцця Касцёла ў цэлым. У гэтым дакуменце Папа падкрэслівае, што Эўхарыстыя - гэта не проста сакрамэнт, а сапраўдная сустрэча з Хрыстом, які прысутнічае ў хлебе і віне, і гэтая прысутнасць з’яўляецца цэнтрам хрысціянскага жыцця. У першай частке, якая мае назву «Эўхарыстыя і хрысціянскае ўтаямнічанне», Папа Бенедыкт XVI адзначае, што Эўхарыстыя з’яўляецца «крыніцай і вяршыняй» усяго хрысціянскага жыцця, што з Эўхарыстыі вынікаюць усе іншыя сакрамэнты, і яна з’яўляецца асновай для духоўнага росту вернікаў. Папа заклікае вернікаў глыбей усвядоміць важнасць Эўхарыстыі, якая не толькі дае ім сілу для штодзённага жыцця, але і з’яўляецца знакам еднасці Касцёла. У гэтым кантэксце ён падкрэслівае, што ўдзел у Эўхарыстыі патрабуе ад вернікаў адпаведнай духоўнай падрыхтоўкі, уключаючы споведзь, малітву і разважанне над Божым словам. У дакуменце таксама разглядаецца сувязь паміж Эўхарыстыяй і Касцёлам. Папа адзначае, што Эўхарыстыя з’яўляецца знакам еднасці не толькі паміж вернікамі, але і паміж усім Касцёлам, які складаецца з розных культур і народаў. Ён заклікае да больш актыўнага ўдзелу ў жыцці Касцёла, падкрэсліваючы, што Эўхарыстыя павінна быць цэнтрам не толькі асабістага, але і супольнага жыцця вернікаў. Папа заклікае вернікаў да стварэння супольнасцяў, дзе Эўхарыстыя будзе святкавацца з любоўю і пашанай. Папа Бенедыкт XVI таксама акцэнтуе ўвагу на важнасці літургічнага навучання. Ён падкрэслівае, што святары і вернікі павінны быць уважлівымі і свядомымі падчас літургіі, каб Эўхарыстыя стала сапраўдным святам веры. Папа заклікае да аднаўлення літургічнай практыкі, уключаючы... --- > Гэты сакрамэнт прызначаны для тых хто сур'ёзна хворы або сутыкаецца з хірургічным умяшаннем. - Published: 2025-03-22 - Modified: 2025-03-22 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/anointing-of-the-sick - Катэгорыі: Святыя сакрамэнты - Тэгі: Малітвы, Сем сакрамантаў касцела Гэты сакрамэнт прызначаны для тых хто сур'ёзна хворы або сутыкаецца з хірургічным умяшаннем. Старэйшым асобам са слабым здароўем можна ўдзяліць намашчэнне, нават калі няма яўнай небяспечнай хваробы. Асноўныя моманты адносна намашчэння хворых: Сакрамэнт накіраваны на тое, каб даць камфорт, мір і мужнасць хворым. Ён таксама можа прывесці да фізічнага аздараўлення, калі гэта будзе воля Божая. Сакрамэнт уключае ў сябе ананаванне чола і рук хворага асвячаным алеем (звычайна аліўкавым) святаром. Святар таксама моліцца за аздараўленне і сілу хворага. Намашчэнне хворых можа быць прынята любой асобай, якая сур'ёзна хворая, пажылой або сутыкаецца з важнай медыцынскай працэдурай. Яна не абмяжоўваецца толькі тымі, хто знаходзіцца на мяжы смерці. Практыка мае свае карані ў Новым Запавеце, асабліва ў Пасланні Якуба, дзе гаворыцца пра тое, як трэба клікаць старэйшых царквы, каб яны маліліся за хворых і ананавалі іх алеем: «Малітва веры ўратуе хворага, і Пан падыме яго, а грахі, якія ўчыніў, будуць адпушчаны яму. Прызнавайцеся адзін аднаму ў грахах і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі; бо шмат можа шчырая малітва справядлівага» (Пасланне Якуба 5, 14-15). Сакрамэнт можа быць прыняты некалькі разоў, асабліва калі стан хворага пагаршаецца або калі ўзнікае новая сур'ёзная хвароба. Намашчэнне хворых часта звязваецца з сакрамэнтам пакаяння і паяднання (споведзі) і з Эўхарыстыяй, асабліва калі яна даецца тым, хто набліжаецца да смерці. --- > Слаўнай Палермы шчодры край, багаты,стаўся айчынай для святой Агаты. Праз дзевы мноства незлічоных перамог, – пажары тушыць Бог... - Published: 2025-03-17 - Modified: 2025-03-17 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/songbook/slaunaj-palermy-da-sv-agaty - Катэгорыі: Спеўнік (агульны) - Тэгі: Святая Агата Слаўнай Палермы шчодры край, багаты,стаўся айчынай для святой Агаты. Праз дзевы мноства незлічоных перамог, – пажары тушыць Бог. Згубы пагрозу, моцаю спрыяння,панна, стрымай жа ласкай даравання. Сваёй апекай верных Богу ахіні, – не згінем у агні. Вэлюм дзявоцтва, праз вянец мучэння,засцерагла ты для свайго збаўлення. Узорам слынеш беззаганнай чысціні, – ад страты барані. https://www. youtube. com/watch? v=ClFAC3AtUJ0 --- > Будзь літасцівы, Божа бессмяротны.Ты міласэрны над падданым людам. Злітуйся, Божа, над душой гаротнай, Што йдзе у вечнасць неабмытай з... - Published: 2025-03-17 - Modified: 2025-04-15 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/songbook/budz-litasczivy - Катэгорыі: Спеўнік (агульны) Будзь літасцівы, Божа бессмяротны. Ты міласэрны над падданым людам. Злітуйся, Божа, над душой гаротнай, Што йдзе у вечнасць неабмытай з бруду. Позна я ўбачыў грэх свой прад вачыма, Нельга вярнуцца, каб яго пакінуць. Позна я ўбачыў вечную Айчыну, Божа, даруй мне, бо магу загінуць. Бачу ўжо меч Твой я над галавою, Вечнае пекла брамы мне раскрыла. Божа, не варты быць навек з Табою; З жахам ўсклікаю: мне даруй, о Пане Арыгінал: Bądź mi litościw https://www. youtube. com/watch? v=3t_QqJRxxbs --- > Вялікі Пост – гэта час пакаяння і навяртання, якому спрыяюць пост, малітва і справы міласэрнасці. Кожны дзень ад панядзелка да пятніцы.... - Published: 2025-03-16 - Modified: 2025-03-23 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-16-03-2025-22-03-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі Вялікі Пост – гэта час пакаяння і навяртання, якому спрыяюць пост, малітва і справы міласэрнасці. Кожны дзень ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6. 30 раніцай запрашаем да ўдзелу ў малітве “Ранішнія хвалы”. Кожную пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы праводзіцца велікапоснае набажэнства Крыжовы шлях. А кожную нядзелю падчас ранішняй адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8. 15 мы спяваем Песні Жальбы, разважаючы над пакутамі Езуса Хрыста. У сераду, 19 сакавіка, мы адзначаем урачыстасць св. Юзафа. Удзел у св. Імшы абавязковы. Св. Імшы будуць адбывацца а гадзінах 8. 00 і 19. 00. Сон святога Юзафа, паміж 1625 - 1630 гг. , Герард Зегерс. Запрашайце святароў да хворых вернікаў, якія самі ўжо не могуць хадзіць да касцёла, каб яны маглі перад пасхальнымі святамі прыняць святыя сакрамэнты. Уборка касцёла ў пятніцу. Прашу памятаць аб сваёй адказнасці за касцёл. Ахвяраванні ў наступную нядзелю будуць збірацца на патрэбы “Карытас”. Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > Шчаслівы, хто ёсць пад апекай патрона, добрага Юзэфа.Боязі хай не паддаецца, Юзаф пры ім застаецца, ёсць пры ім... - Published: 2025-03-16 - Modified: 2025-03-17 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/songbook/shchaslivy-hto-yoscz-pad-apekaj-da-sv-yuzafa - Катэгорыі: Спеўнік (агульны) - Тэгі: Святы Юзаф, Святы Юзаф Рамеснік Шчаслівы, хто ёсць пад апекай патрона, добрага Юзэфа. Боязі хай не паддаецца, Юзаф пры ім застаецца, ёсць пры ім. Прэч ідзі, злая марнасць свету, губіш ты светлыя ўсе мэты,маю я вернага Юзэфа, у жыцці лепшая апека, ёсць пры мне! Саступі, брыдкі дух шатана, не табе я служу аддана. Пекла так да ахвяр ахвоча, небыццём загубіць захоча, буду жыць! Бо Юзаф кожнае хвіліны сцеражэ ад ліхой правіны. Са сваёй не аддасць апекі, згінуць мне ён не дасць навекі па сконе. Дай жа мне, добры мой Юзэфе, у жыцці пэўнасці бяспеку. Пры канцы ж лёгкае скананне і грахоў ласку даравання пры смерці. Калі ж я буду прад суддзёю, вырак мой стане прада мною. Будзь, Юзаф, страшнаю часінай, пры мне стой, Апякуне мілы, мой Патрон! Арыгінал: Szczęśliwy kto sobie patrona https://www. youtube. com/watch? v=diQRuG9CKN4 --- - Published: 2025-03-15 - Modified: 2025-03-16 - URL: https://kasciolhomiel.by/liturgy/saints/joseph - Катэгорыі: Святыя - Тэгі: Святы Юзаф, Святы Юзаф Рамеснік У артыкуле выкарыстоўваецца афіцыйны пераклад Святога Пісання Рымска-Каталіцкага Касцёла. Святы Юзаф быў цесляром, працоўным чалавекам: «Ці ж гэта не сын цесляра? » (Мц 13, 55). Ён не быў багатым, таму што, калі ён вёў Езуса ў храм для абразання і Марыі для ачышчэння, ён прынёс у ахвяру дзвюх галубоў, што дазвалялася толькі тым, хто не мог дазволіць сабе ягня (Лк 2, 24). Нягледзячы на сціплую працу і сродкі, паходзіў з каралеўскага роду. Лука і Мацвей абодва адзначаюць яго паходжанне ад Давіда, найвялікшага цара Ізраэля (Мц 1, 1-16 і Лк 3, 23-38). Таксамі анёл, які першым гаворыць Юзафу пра Езуса, вітае яго як «сына Давіда» - каралеўскі тытул, які таксама выкарыстоўваўся для Езуса. Сон Юзафа. Рэмбрант, 1645 г. Вядома, што Юзаф быў спагадлівым, клапатлівым чалавекам. Калі ён даведаўся, што Марыя цяжарная пасля таго, як яны былі заручаны, ён ведаў, што дзіця не яго, але яшчэ не ведаў, што яна носіць Сына Божага. Ён ведаў, што жанчыну, абвінавачаную ў блудзе, могуць пабіць камянямі да смерці, таму ён вырашыў адправіць яе ціха, каб не падвяргаць яе ганьбе і жорсткасці. Але калі анёл прыйшоў да Юзафа ў сне і сказаў яму: «Юзэфе, сыне Давіда, не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зачатае ў Ёй ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, а ты дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад грахоў ягоных», ён, абудзіўшыся ад сну, зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю, і не спазнаваў Яе, пакуль Яна не нарадзіла Сына, якому ён даў імя Езус... --- > Толькі пасля прыняцця Хросту мы можам прымаць іншыя сакрамэнты. Праз Святы Хрост Пан ачышчае нас ад заганы першароднага граху... - Published: 2025-03-14 - Modified: 2025-04-06 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/baptism - Катэгорыі: Святыя сакрамэнты - Тэгі: Малітвы, Сем сакрамантаў касцела Паводле малітоўніка «Бог Добры», выдавецтва Пінскай Дыяцэзіі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі ў 2018 годзе. «Ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца - будзе збаўлены» (Мц 28,19; Мк 16, 16). Гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў - сакрамэнт Святога Хросту. Толькі пасля прыняцця Хросту мы можам прымаць іншыя сакрамэнты. Праз Святы Хрост Пан ачышчае нас ад заганы першароднага граху, адпускае ўсе правіны, учыненыя да хрышчэння, удзяляе надпрыродны дар Божай асвячальнай ласкі, адраджае да новага жыцця дзяцей Божых. Акрамя таго, праз хрост людзі далучаюцца да супольнасці люду Божага - Касцёла. Звычайна ўдзяляе сакрамэнт хросту святар або дыякан, а ў выпадку небяспекі смерці, калі няма святара, ахрысціць можа кожны чалавек. Усе свецекія вернікі, а асабліва бацькі і, па сваіх абавязках, катэхеты, акушэркі і жанчыны, якія займаюцца дапамогаю сем'ям, сацыяльнымі праблемамі ці доглядам хворых, а таксама медыкі і хірургі павінны старацца ў меру сваіх здольнасцяў добра засвоіць правільны спосаб хросту ў надзвычайных выпадках. Пажадана, как імя, якое даецца пры хрышчэнні, было імем святога або святой, каб ахрышчаны меў свайго заступніка пераз Богам і прыклад для наследвання. Хрост - гэта толькі пачатака, фундамент, які патрабуе далейшага развіцця, брама пераходу да Таямніцы хрысціянскай веры і да жыцця паводле прынятай веры. Клапаціцца пра гэта - абавязак бацькоў, хросных і самога ахрышчанага. Малітва ў гадавіну хросту Божа, у Тройцы адзіны, дзякую Табе за тое, што ўжо ў дзяцінстве Ты адарыў меня ласкаю святога хросту. Ты вырваў меня з цемры і перанёс у... --- > Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас.Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі... - Published: 2025-03-13 - Modified: 2025-03-13 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/great-lent/litaniya-da-hrysta-svyatara-i-ahvyary - Катэгорыі: Лiтаніі, Перыяд вялікага посту - Тэгі: Вялікі чацвер (для асабістага чытання) Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас. Ойча з неба, Божа,  – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Езу, Святар на вякі, – змілуйся над намі. Езу, названы праз Бога Святаром на ўзор Мэльхізэдэка, – змілуйся над намі. Езу, Святар, якога Бог намасціў Духам Святым і моцаю, – змілуйся над намі. Езу, Святар вялікі, – змілуйся над намі. Езу, Святар з людзей узяты, – змілуйся над намі. Езу, Святар для людзей устаноўлены, – змілуйся над намі. Езу, Святар нашага вызнання, – змілуйся над намі. Езу, Святар большай за Майсея пашаны годны, – змілуйся над намі. Езу, Святар сапраўднай святыні, – змілуйся над намі. Езу, Святар будучага багацця, – змілуйся над намі. Езу, Святар святы, нявінны і беззаганны, – змілуйся над намі. Езу, Святар верны, – змілуйся над намі. Езу, Святар міласэрны, – змілуйся над намі. Езу, Святар дабрадзейны, – змілуйся над намі. Езу, Святар, што палае самаадданасцю для Бога і людзей, – змілуйся над намі. Езу, Святар на вечнасць дасканалы, – змілуйся над намі. Езу, Святар, які ўзышоў на неба, – змілуйся над намі. Езу, Святар, што сядзіць праваруч Велічы на вышынях, – змілуйся над намі. Езу, Святар, што заступаецца за нас перад абліччам Бога, – змілуйся над намі. Езу, Святар, які нам адкрыў шлях жывы і новы, – змілуйся над намі. Езу, Святар, які ўмілаваў нас і абмыў ад грахоў Крывёю сваёю,... --- > У цябе, святы Юзэфе, шукаем мы паратунку ў нашай нядолі. Звяртаючыся па дапамогу да тваёй Найсвяцейшай Абранніцы Панны Марыі... - Published: 2025-03-12 - Modified: 2025-04-19 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-svyatoga-yuzafa - Катэгорыі: Лiтаніі - Тэгі: Літанія, Святы Юзаф, Святы Юзаф Рамеснік Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас. Ойча з неба, Божа,  – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Святая Марыя, – малiся за нас. Святы Юзэфе, – малiся за нас. Слаўны патомак Давіда, – малiся за нас. Святло патрыярхаў, – малiся за нас. Абраннік Багародзіцы, – малiся за нас. Прачысты апякуне Панны, – малiся за нас. Апякуне Сына Божага, – малiся за нас. Клапатлівы абаронца Хрыста, – малiся за нас. Галава Найсвяцейшай Сям’і, – малiся за нас. Юзэфе найсправядлівейшы, – малiся за нас. Юзэфе найчысцейшы, – малiся за нас. Юзэфе наймудрэйшы, – малiся за нас. Юзэфе наймужнейшы, – малiся за нас. Юзэфе найпакорнейшы, – малiся за нас. Юзэфе найвярнейшы, – малiся за нас. Люстра цярплівасці, – малiся за нас. Прыхільнік убоства, – малiся за нас. Узор працуючых, – малiся за нас. Аздоба сямейнага жыцця, – малiся за нас. Апякуне паннаў, – малiся за нас. Апора сем’яў, – малiся за нас. Суцяшэнне няшчасных, – малiся за нас. Надзея хворых, – малiся за нас. Апякуне паміраючых, – малiся за нас. Пострах злых духаў, – малiся за нас. Апякуне Касцёла святога, – малiся за нас. Баранку Божы,які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы,які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы,які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі. С. : Устанавіў яго панам свайго дома. Н. : І гаспадаром усіх сваіх... --- - Published: 2025-03-12 - Modified: 2025-03-12 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-najsvyaczejshaga-imeni-ezusa - Катэгорыі: Лiтаніі - Тэгі: Літанія Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас. Ойча з неба, Божа,  – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Езу, Сыне Бога жывога, – змілуйся над намі. Езу, адлюстраванне Айца, – змілуйся над намі. Езу, яснасць святла вечнага, – змілуйся над намі. Езу, Валадару хвалы, – змілуйся над намі. Езу, Сонца справядлівасці, – змілуйся над намі. Езу, Сыне Панны Марыі, – змілуйся над намі. Езу наймілейшы, – змілуйся над намі. Езу найцудоўнейшы, – змілуйся над намі. Езу, Божа моцны, – змілуйся над намі. Езу, Ойча будучага свету, – змілуйся над намі. Езу, Вястуне вялікай рады, – змілуйся над намі. Езу наймагутнейшы, – змілуйся над намі. Езу найцярплівейшы, – змілуйся над намі. Езу найпаслухмянейшы, – змілуйся над намі. Езу ціхі і пакорны сэрцам, – змілуйся над намі. Езу, узор чыстасці, – змілуйся над намі. Езу, які любіш нас, – змілуйся над намі. Езу, Божа супакою, – змілуйся над намі. Езу, Даўца жыцця, – змілуйся над намі. Езу, узор цнотаў, – змілуйся над намі. Езу, які прагнеш душаў нашых, – змілуйся над намі. Езу, Божа наш, – змілуйся над намі. Езу, прытулак наш, – змілуйся над намі. Езу, Ойча ўбогіх, – змілуйся над намі. Езу, скарбе верных, – змілуйся над намі. Езу, Добры Пастыр, – змілуйся над намі. Езу, святло праўдзівае, – змілуйся над намі. Езу, мудрасць спрадвечная, – змілуйся над намі. Езу, дабрыня бязмежная, – змілуйся над намі. Езу, дарога і жыццё нашае, – змілуйся над намі. Езу, радасць анёлаў, – змілуйся над намі. Езу, Валадар патрыярхаў, – змілуйся над намі. Езу, Настаўнік Апосталаў, – змілуйся над намі. Езу, Вучыцель Евангелістаў,... --- - Published: 2025-03-12 - Modified: 2025-03-12 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-najsvyaczejshaga-sercza-ezusa - Катэгорыі: Лiтаніі - Тэгі: Літанія Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, Сына Айца Спрадвечнага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, ва ўлонні Дзевы МаціДухам Святым створанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, са Словам Божымістотна з’яднанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, бязмежнай велічы, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, святыня Бога, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, сяліба Найвышэйшага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, доме Божы і брама неба, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса,палымнеючае вогнішча міласці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса,справядлівасці і любові скарбніца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, дабрыні і любові поўнае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса,усіх цнотаў глыбіня бяздонная, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса,усялякай хвалы найдастойнейшае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса,Валадар і з’яднанне ўсіх сэрцаў, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, у якім усе скарбымудрасці і ўмеласці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, у якім уся паўната Боства, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса,упадабанне Айца Нябеснага, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса,з паўнаты якога мы ўсе атрымалі, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, прага адвечных вышыняў, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса,цярплівае і вялікай міласэрнасці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, шчодрае для ўсіх,хто да Цябе звяртаецца, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, крыніца жыцця і святасці, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса,уміласціўленне за грахі нашыя, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса, напоўненае знявагамі, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса,злачынствамі нашымі змучанае, – змілуйся над намі. Сэрца Езуса,паслухмянае ажно да смерці,... --- - Published: 2025-03-12 - Modified: 2025-03-12 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-najdarazhejshaj-kryvi-pana-nashaga-ezusa-hrysta - Катэгорыі: Лiтаніі - Тэгі: Літанія Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Кроў Хрыста, Адзінароднага СынаАйца Спрадвечнага, – выбаў нас. Кроў Хрыста,уцелаўлёнага Слова Божага, – выбаў нас. Кроў Хрыста, новага і вечнага Запавету, – выбаў нас. Кроў Хрыста, якая сплывала на зямлюпры кананні ў садзе Аліўным, – выбаў нас. Кроў Хрыста,якая сцякала пры бічаванні, – выбаў нас. Кроў Хрыста, якая сачыласяз-пад цярнёвай кароны, – выбаў нас. Кроў Хрыста, на крыжы пралітая, – выбаў нас. Кроў Хрыста,расплата за нашае збаўленне, – выбаў нас. Кроў Хрыста, без якой няма прабачэння, – выбаў нас. Кроў Хрыста, якая ў Эўхарыстыіпоіць і ачышчае душы, – выбаў нас. Кроў Хрыста, крыніца міласэрнасці, – выбаў нас. Кроў Хрыста,якая перамагае злых духаў, – выбаў нас. Кроў Хрыста, мужнасць мучанікаў, – выбаў нас. Кроў Хрыста, моц веравызнаўцаў, – выбаў нас. Кроў Хрыста, крыніца чыстасці паннаў, – выбаў нас. Кроў Хрыста, падтрымка ў небяспецы, – выбаў нас. Кроў Хрыста, прахалода працуючых, – выбаў нас. Кроў Хрыста, суцяшэнне смуткуючых, – выбаў нас. Кроў Хрыста, надзея ў пакаянні, – выбаў нас. Кроў Хрыста, палёгка паміраючых, – выбаў нас. Кроў Хрыста,супакой і радасць сэрцаў нашых, – выбаў нас. Кроў Хрыста, задатак жыцця вечнага, – выбаў нас. Кроў Хрыста,збаўленне душаў чыстцовых, – выбаў нас. Кроў Хрыста,усялякай хвалы і пашанынайдастойнейшая, – выбаў нас. Баранку Божы,які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы,які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы,які бярэш на сябе грахі свету,– змілуйся над намі. С. : Адкупіў Ты нас, Пане,... --- > Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі... - Published: 2025-03-12 - Modified: 2025-04-28 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-najsvyaczejshaj-panny-maryi-laretanskaya - Катэгорыі: Лiтаніі - Тэгі: Літанія, Літанія Ларэтанская Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзiны Божа, – змiлуйся над намi. Святая Марыя, – малiся за нас. Святая Багародзіца, – малiся за нас. Святая Панна над паннамi, – малiся за нас. Мацi Хрыстова, – малiся за нас. Мацi Касцёла, – малiся за нас. Мацi ласкi Божай, – малiся за нас. Маці прачыстая, – малiся за нас. Мацi беззаганная, – малiся за нас. Мацi непарушная, – малiся за нас. Маці нявінная, – малiся за нас. Мацi наймiлейшая, – малiся за нас. Мацi найцудоўнейшая, – малiся за нас. Мацi добрай рады, – малiся за нас. Мацi Стварыцеля, – малiся за нас. Мацi Збавiцеля, – малiся за нас. Панна наймудрэйшая, – малiся за нас. Панна, хвалы годная, – малiся за нас. Панна праслаўлёная, – малiся за нас. Панна магутная, – малiся за нас. Панна ласкавая, – малiся за нас. Панна верная, – малiся за нас. Люстра справядлiвасцi, – малiся за нас. Сталiца мудрасцi, – малiся за нас. Прычына нашай радасцi, – малiся за нас. Святыня духоўная, – малiся за нас. Святыня хвалебная, – малiся за нас. Святыня слаўная пабожнасцi, – малiся за нас. Ружа містычная, – малiся за нас. Вежа Давiдава, – малiся за нас. Вежа з косцi слановай, – малiся за нас. Залаты доме, – малiся за нас. Каўчэг Запавету, – малiся за нас. Брама нябесная, – малiся за нас. Зорка... --- - Published: 2025-03-12 - Modified: 2025-03-12 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-usih-svyatyh-liturgichnaya - Катэгорыі: Лiтаніі - Тэгі: Літанія Кірые, элейсон. Кірые, элейсон. Хрыстэ, элейсон. Хрыстэ, элейсон. Кірые, элейсон. Кірые, элейсон. Святая Марыя, Маці Божая,– маліся за нас. Святы Міхале,– маліся за нас. Святыя анёлы Божыя, – маліцеся за нас. Святы Яне Хрысціцелю, – маліся за нас. Святы Юзэфе, – маліся за нас. Святыя Пётра і Паўле, – маліцеся за нас. Святы Андрэю, – маліся за нас. Святы Яне,  – маліся за нас. Святая Марыя Магдалена, – маліся за нас. Святы Стэфане, – маліся за нас. Святы Ігнацыю з Антыёхіі, – маліся за нас. Святы Лаўрэнцію, – маліся за нас. Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта, – маліцеся за нас. Святая Агнешка, – маліся за нас. Святы Грыгорыю, – маліся за нас. Святы Аўгустыне,  – маліся за нас. Святы Атаназію, – маліся за нас. Святы Базылю, – маліся за нас. Святы Марціне, – маліся за нас. Святы Бэнэдыкце, – маліся за нас. Святыя Францішку і Дамініку, – маліцеся за нас. Святы Францішку Ксавэрыю, – маліся за нас. Святы Яне Марыя Віянэй, – маліся за нас. Святая Кацярына Сіенская, – маліся за нас. Святая Тэрэза ад Езуса, – маліся за нас. Усе святыя Божыя, – маліцеся за нас. Будзь да нас літасцівы, – выбаў нас, Пане. Ад усяго злога – выбаў нас, Пане. Ад усялякага грэху – выбаў нас, Пане. Ад смерці вечнай – выбаў нас, Пане. Праз уцелаўленне Тваё – выбаў нас, Пане. Праз смерць і ўваскрасенне Твае – выбаў нас, Пане. Праз спасланне Духа Святога – выбаў нас, Пане. Мы, грэшныя, Цябе просім, – выслухай нас, Пане. Касцёл Твой святы... --- - Published: 2025-03-12 - Modified: 2025-03-12 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-usih-svyatyh-paraliturgichnaya - Катэгорыі: Лiтаніі - Тэгі: Літанія І. Просьбы, скіраваныя да БогаКірые, элейсон. Кірые, элейсон. Хрыстэ, элейсон. Хрыстэ, элейсон. Кірые, элейсон. Кірые, элейсон. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. ІІ. Просьбы аб заступніцтве святыхСвятая Марыя, – маліся за нас. Святая Багародзіца, – маліся за нас. Святая Панна над паннамі, – маліся за нас. Святыя Міхале, Габрыэлю і Рафале, – маліцеся за нас. Усе святыя анёлы, – малiцеся за нас. Патрыярхі і прарокіСвяты Абрагаме, – маліся за нас. Святы Майсею, – маліся за нас. Святы Ілля, – маліся за нас. Святы Яне Хрысціцелю, – маліся за нас. Святы Юзэфе, – маліся за нас. Усе святыя патрыярхі і прарокі, – маліцеся за нас. Апосталы і вучніСвятыя Пётра і Паўле, – маліцеся за нас. Святы Андрэю, – маліся за нас. Святыя Яне і Якубе, – маліцеся за нас. Святы Тамашу, – маліся за нас. Святы Мацвею, – маліся за нас. Усе святыя Апосталы, – маліцеся за нас. Святы Лука, – маліся за нас. Святы Марку, – маліся за нас. Святы Барнаба, – маліся за нас. Святая Марыя Магдалена, – маліся за нас. Усе святыя вучні Пана, – маліцеся за нас. МучанікіСвяты Стэфане, – маліся за нас. Святы Ігнацыю з Антыёхіі, – маліся за нас. Святы Палікарпе, – маліся за нас. Святы Юстыне, – маліся за нас. Святы Лаўрэнцію, – маліся за нас. Святы Кіпрыяне, – маліся за нас. Святы Баніфацыю, – маліся за нас. Святы... --- - Published: 2025-03-12 - Modified: 2025-03-12 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-duha-svyatoga - Катэгорыі: Лiтаніі - Тэгі: Літанія (для прыватнага чытання) Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы мудрасці, – змілуйся над намі. Духу Святы розуму, – змілуйся над намі. Духу Святы рады, – змілуйся над намі. Духу Святы мужнасці, – змілуйся над намі. Духу Святы ўмеласці, – змілуйся над намі. Духу Святы пабожнасці, – змілуйся над намі. Духу Святы боязі Божай, – змілуйся над намі. Духу Святы, Святло прарокаў і Апосталаў, – змілуйся над намі. Духу Святы, наш Суцяшыцелю, – змілуйся над намі. Будзь да нас літасцівы, – даруй нам, Духу Святы, Божа. Будзь да нас літасцівы, – выслухай нас, Духу Святы, Божа. Ад празмернага спадзяванняна Божую міласэрнасць, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад усялякай роспачы і сумненняў Божай ласцы, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад супраціўленняспазнанай праўдзе веры, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад зайздрасці бліжняму,які мае Божую ласку, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад закамянеласці сэрца, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад смерці без пакаяння, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад усялякіх злых і распусныхучынкаў і думак, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Ад кары вечнай, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Праз цудадзейную справу Тваюпры зачацці Езуса Хрыста, – выбаў нас, Духу Святы, Божа. Праз прыйсце Тваё ў языках... --- - Published: 2025-03-12 - Modified: 2025-03-12 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-za-pamerlyh - Катэгорыі: Лiтаніі - Тэгі: Літанія (для прыватнага чытання) Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Святая Марыя, – малiся за яго (яе, iх). Брама нябесная, – малiся за яго (яе, iх). Каралева ўнебаўзятая, – малiся за яго (яе, iх). Святы Міхале, – малiся за яго (яе, iх). Святы Яне Хрысціцелю, – малiся за яго (яе, iх). Святы Юзэфе, – малiся за яго (яе, iх). Святы N. (апякун памерлага), – малiся за яго (яе, iх). Усе святыя Божыя, – малiцеся за яго (яе, iх). Будзь да яго (яе, іх) міласцівы, – выбаў яго (яе, iх), Пане. Ад усялякага зла – выбаў яго (яе, iх), Пане. Ад цярпенняў у чыстцы – выбаў яго (яе, iх), Пане. Праз уцелаўленне Тваё – выбаў яго (яе, iх), Пане. Праз нараджэнне Тваё – выбаў яго (яе, iх), Пане. Праз хрост і святы пост Твой – выбаў яго (яе, iх), Пане. Праз крыж і муку Тваю – выбаў яго (яе, iх), Пане. Праз смерць і пахаванне Тваё – выбаў яго (яе, iх), Пане. Праз уваскрасенне Тваё – выбаў яго (яе, iх), Пане. Праз унебаўшэсце Тваё – выбаў яго (яе, iх), Пане. Праз спасланне Духа Святога – выбаў яго (яе, iх), Пане. Праз хвалебнае прыйсце Тваё – выбаў яго (яе, iх), Пане. Адпусціць нам грахі май ласку, – Цябе просiм, выслухай нас, Пане. Розум наш прагненнем неба запаліцьмай ласку, – Цябе просiм, выслухай нас, Пане. Нас ад раптоўнай і неспадзяванай смерцізахаваць май ласку, – Цябе просiм, выслухай нас, Пане. Душы нашыя,... --- - Published: 2025-03-12 - Modified: 2025-03-12 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-najsvyaczejshaj-trojczy - Катэгорыі: Лiтаніі - Тэгі: Літанія (для прыватнага чытання) Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас. Ойча з неба, Божа,  – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,праз якога і ў якім усё існуе, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,які Провідам сваімяк Айцец усім кіруеш, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,літасцівы, цярплівыі вялікай міласэрнасці, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,Валадар над валадарамі,Пан над усімі пануючымі, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,які не жадаешзгубы грэшнага чалавека, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,які тых, хто пакутуе,атуляеш сваёю ласкаю, – змілуйся над намі. Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,імя якога – Бясконцая Міласэрнасць,  – змілуйся над намі. Будзь да нас літасцівы,– даруй нам, Пане. Будзь да нас літасцівы,– выслухай нас, Пане. Ад зла ўсялякага – выбаў нас, Пане. Ад пажару, голаду, вайны і заразы – выбаў нас, Пане. Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці – выбаў нас, Пане. Праз усемагутнасць Тваю,Бога Айца і Стварыцеля нашага, – выбаў нас, Пане. Праз уцелаўленне, муку і смерць Тваю,Бога Сына, Збаўцы нашага, – выбаў нас, Пане. Праз асвячэнне Тваё,Бога Духа Святога,Суцяшыцеля нашага, – выбаў нас, Пане. Праз заступніцтваНайсвяцейшай Панны Марыіі ўсіх святых Тваіх – выбаў нас, Пане. Мы, нягодныя стварэнні Твае,просім Цябе – выслухай нас, Пане. Каб мы Цябе, Бога нашага,усім сэрцам, усёю душоюі ўсёю моцаю нашаю любілі, – выслухай нас, Пане. Каб мы запаведзі Твае і навукуверна захоўвалі,... --- - Published: 2025-03-12 - Modified: 2025-03-12 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-bozhaj-milasernasczi - Катэгорыі: Лiтаніі - Тэгі: Літанія Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас. Ойча з неба, Божа,  – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Міласэрнасць Божая,бязмежная годнасць Стварыцеля, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, найбольшаядасканаласць Адкупіцеля, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая,неспасцігальная любоў Асвяціцеля, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая,незразуметая таямніцаСвятой Тройцы, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, праяўленненайвялікшай моцы Пана, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божаяў стварэнні духаў нябесных, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая кліча насз небыцця да існавання, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая,якая ахоплівае ўвесь сусвет, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая адорвае наснесмяротным жыццём, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая ахоўвае насад заслужанага пакарання, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая ўздымае насз няшчасця граху, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая,якая апраўдвае насу Слове ўцелаўлёным, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая струменіцьз ранаў Хрыстовых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая сыходзіцьз Сэрца Езуса, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая, якая дае намНайсвяцейшую Панну Марыюза Маці міласэрнасці, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божаяў аб’яўленні таямніцаў Божых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленніпаўсюднага Касцёла, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленнісвятых сакрамэнтаў, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божаяў сакрамэнце хросту і пакаяння, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая ў сакрамэнце алтара і святарства, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божаяў пакліканні нас да святой веры, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божаяў навяртанні грэшнікаў, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божаяў асвячэнні справядлівых, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божаява ўдасканаленні праведнікаў, – давяраем Табе. Міласэрнасць Божая,палёгка для хворых... --- - Published: 2025-03-12 - Modified: 2025-03-12 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany/litaniya-da-svyatoga-yana-paula-ii - Катэгорыі: Лiтаніі - Тэгі: Літанія Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас. Ойча з неба, Божа,  – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Святы Ян Павел ІІ,— малiся за нас. Заглыблены ў Айца, багатага на міласэрнасць,— малiся за нас. З’яднаны з Хрыстом, Адкупіцелем чалавека,— малiся за нас. Напоўнены Духам Святым, Панам і Жыватворцам,— малiся за нас. Цалкам адданы Марыі,— малiся за нас. Сябра святых і благаслаўлёных,— малiся за нас. Наступнік Пятра і Слуга слугаў Божых,— малiся за нас. Ахоўнік Касцёла, які навучае праўдам веры,— малiся за нас. Айцец Сабору і выканаўца яго пастановаў,— малiся за нас. Той, хто ўмацоўвае еднасць хрысціянаў і ўсяго роду людскога,— малiся за нас. Адданы шанавальнік Эўхарыстыі,— малiся за нас. Нястомны пілігрым гэтай зямлі,— малiся за нас. Місіянер усіх народаў,— малiся за нас. Сведка веры, надзеі і любові,— малiся за нас. Трывалы ўдзельнік Хрыстовых цярпенняў,— малiся за нас. Апостал паяднання і спакою,— малiся за нас. Натхняльнік цывілізацыі любові,— малiся за нас. Вястун Новай Евангелізацыі,— малiся за нас. Настаўнік, які заклікае выплысці на глыбіню,— малiся за нас. Настаўнік, які паказвае святасць як крытэрый жыцця,— малiся за нас. Папа Божай Міласэрнасці,— малiся за нас. Святар, які збірае Касцёл на складанне Ахвяры,— малiся за нас. Пастыр, які вядзе аўчарню да неба,— малiся за нас. Брат і настаўнік святароў,— малiся за нас. Айцец кансэкраваных асобаў,— малiся за нас. Апякун хрысціянскіх сем’яў,— малiся за нас. Падтрымка сужэнцаў,— малiся за нас. Абаронца ненароджаных,—... --- > Вялікі Пост – гэта час пакаяння і навяртання, якому спрыяюць пост, малітва і справы міласэрнасці. Кожны дзень ад панядзелка да пятніцы.… - Published: 2025-03-09 - Modified: 2025-03-23 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-09-03-2025-08-03-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі Вялікі Пост – гэта час пакаяння і навяртання, якому спрыяюць пост, малітва і справы міласэрнасці. Кожны дзень ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6. 30 адбываецца малітва “Ранішнія хвалы”. Кожную пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы праводзіцца велікапоснае набажэнства Крыжовы шлях. Запрашаю актыўна ўдзельнічаць у гэтай малітве. А кожную нядзелю падчас ранішняй адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8. 15 мы спяваем Песні Жальбы, разважаючы над пакутамі Езуса Хрыста. На гэтым тыдні ў чацвер, 13 сакавіка, не будзе св. Імшы а гадзіне 8. 00. Св. Імша, якой распачнуцца рэкалекцыі ў нашай парафіі, у гэты дзень будзе а гадзіне 19. 00. Велікапосныя рэкалекцыі пройдуць у перыяд з 13 па 16 сакавіка. Іх будзе праводзіць айцец Юрый Кулай OCD з Мінску з супольнасці айцоў кармэлітаў. З раскладам рэкалекцый можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў, а таксама на канале нашай парафіі ў Telegram, старонцы ў Instagram і на сайце www. kasciolhomiel. by. Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы. Прашу памятаць аб сваёй адказнасці за касцёл. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > У аўторак, 4 сакавіка, – успамін св. Казіміра.Ян Длугаш, сведка малітвы Казіміра, Фларыян Цынк, 1869 г.У сераду, 5 сакавіка, – ПАПЯЛЬЦОВАЯ... - Published: 2025-03-02 - Modified: 2025-03-23 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-02-03-2025-08-03-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі У аўторак, 4 сакавіка, – успамін св. Казіміра. Ян Длугаш, сведка малітвы Казіміра, Фларыян Цынк, 1869 г. У сераду, 5 сакавіка, – ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА. Пачынаецца перыяд Вялікага Посту. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Святыя Імшы з абрадам пасыпання галоў попелам будуць а гадзінах 8. 00 і 19. 00. Вялікі Пост – гэта час пакаяння і навяртання, якому спрыяюць пост, малітва і справы міласэрнасці. Кожны будні дзень, пачынаючы ад чацвярга, а гадзіне 6. 30 раніцай запрашаем на малітву “Ранішнія хвалы”. Кожную пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы будзе праводзіцца велікапоснае набажэнства Крыжовы шлях. Кожную нядзелю Вялікага Посту падчас ранішняй адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8. 15 будзем спяваць Песні Жальбы, разважаючы над пакутамі Езуса Хрыста. Велікапосныя рэкалекцыі пройдуць у перыяд з 13 па 16 сакавіка. Іх будзе праводзіць айцец Юрый Кулай OCD з Мінску з супольнасці айцоў кармэлітаў. З раскладам рэкалекцый можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў, а таксама на канале нашай парафіі ў Telegram, старонцы ў Instagram і на сайце www. kasciolhomiel. by. Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы і набажэнства. Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- - Published: 2025-03-02 - Modified: 2025-03-12 - URL: https://kasciolhomiel.by/announcements/plan-velikaposnyh-rekalekczyj - Катэгорыі: Анонсы - Тэгі: Аб'явы парафіі, Крыжовы шлях, Рэкалекцыі Чацвер, 13 сакавіка 19. 00 – св. Імша, пачатак рэкалекцый. Пятніца, 14 сакавіка 8. 00 – св. Імша; 9. 00 – набажэнства Крыжовага шляху; 18. 30 – набажэнства Крыжовага шляху; 19. 00 – св. Імша. Субота, 15 сакавіка 8. 00 – св. Імша; 12. 00 – св. Імша; 17. 00 – Эўхарыстыя ў нэокатэхуменальнай супольнасці. Нядзеля, 16 сакавіка Св. Імшы з агульнай навукай а гадзінах 9. 00, 12. 00 і 17. 00. Заканчэнне рэкалекцый. Магчымасць споведзі на працягу ўсіх дзён рэкалекцый перад і падчас кожнай св. Імшы. --- - Published: 2025-03-01 - Modified: 2025-03-08 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/holyfathersintentions/intenczyya-svyatoga-ajcza-na-sakavik-2025-g - Катэгорыі: Інтэнцыi Святога Айца За сем'і ў крызісе Молімся, каб разбітыя сем'і маглі знайсці лекі ад сваіх ран праз прабачэнне, нанова адкрываючы дары адно аднаго, нават у рознагалоссях. --- > Песні жальбы, якія ўзніклі ў Польшчы на пачатку XVIII стагоддзя, сталі важнай часткай каталіцкай традыцыі, асабліва ў перыяд Вялікага посту... - Published: 2025-03-01 - Modified: 2025-03-13 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/great-lent/pesni-zhalby - Катэгорыі: Перыяд вялікага посту - Тэгі: Gorzkie Zale, Набажэнствы на ўшанаванне Мукі Пана, Песні жальбы Песні жальбы, якія ўзніклі ў Польшчы на пачатку XVIII стагоддзя, сталі важнай часткай каталіцкай традыцыі, асабліва ў перыяд Вялікага посту. Яны адлюстроўваюць глыбокія эмоцыі і разважанні над мукамі Хрыста, спрыяючы духоўнаму аднаўленню і пакаянню. Упершыню песни жальбы праспявалі ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве, і ў хуткім часе яны распаўсюдзілася таксама і ў Беларусі. Песні жальбы не толькі ўзмацняюць духоўную сувязь з Хрыстом, але і запрашаюць вернікаў да глыбокага самаразважання і навяртання. Яны служаць як спосаб перажыць і адчуць пакуты Хрыста, што, у сваю чаргу, можа дапамагчы ў асабістым духоўным росце і аднаўленні веры. Такім чынам, гэтыя песні сталі неад'емнай часткай хрысціянскай культуры і духоўнага жыцця многіх людзей. Натхненне (спяваецца ў пачатку кожнай часткі) Песні жальбы заспявайце! Сэрцы болем напаўняйце,сэрцы болем напаўняйце! Вочы, плачце, як крыніцы,дайце горкіх слёз напіцца (x2). Нават сонца, месяц, зорысумна свецяць, нібы ў горы (х2). Поўніць неба плач анёлаў,ўжо мінуў іх час вясёлы (х2). Крышацца са страху скалы, –мёртвыя з магіл паўсталі (х2). Хто жальбу сваю ўстрымае:цэлы свет нібы канае (х2). Крыж Хрыстовы і кананнедушы вострым болем раняць (х2). Моцай, ласкай, сілай ранаўзнішчы злосць сэрц нашых, Пане (х2). Вось грэх мой перад Табою,змый яго святой крывёю (х2). У бяздонні мукаў Паная з правін сваіх паўстану (х2). Першая частка З дапамогаю Божай ласкі пачынаем разважанне над мукаю нашага Пана Езуса Хрыста. Ахвяруем яго нябеснаму Айцу на праслаўленне і хвалу Ягонай Боскай велічы, пакорна дзякуючы за вялікую і надзвычайную любоў да чалавецтва, за тое, што спаслаў свайго Сына, каб цярпеў за нас жахлівыя пакуты і прыняў смерць на... --- > Узнікшая ў Ерузалеме традыцыя, вядомая як "Крыжовы шлях" або "Via Crucis" ўключае ў сябе 14 стацый, якія адлюстроўваюць падзеі... - Published: 2025-03-01 - Modified: 2025-03-13 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/great-lent/kryzhovy-shlyah-zbauczy-nashaga-ezusa-hrysta - Катэгорыі: Перыяд вялікага посту - Тэгі: Крыжовы шлях, Набажэнствы на ўшанаванне Мукі Пана Узнікшая ў Ерузалеме традыцыя, вядомая як "Крыжовы шлях" або "Via Crucis" ўключае ў сябе 14 стацый, якія адлюстроўваюць падзеі, звязаныя з мукамі Езуса Хрыста, пачынаючы ад Яго асуджэння і заканчваючы пахаваннем. Вернікі, праходзячы ад стацыі да стацыі, разважаюць над кожнай падзеяй, што дапамагае ім глыбей зразумець ахвяру Хрыста і яго любоў да чалавецтва. Гэтая традыцыя не толькі спрыяе духоўнаму развіццю, але і служыць нагадваннем пра важнасць пакут і ахвяры ў жыцці кожнага хрысціяніна. У многіх парафіях праводзяцца спецыяльныя набажэнствы, падчас якіх вернікі могуць разам прайсці гэты шлях, маліцца і разважаць. Уступная малітва О Езу, укрыжаваны мой Збаўца! Разважаючы пра Твае мукі, хачу перапрасіць Цябе за грахі, падзякаваць за вялікую любоў Тваю і выпрасіць ласку вытрываласці ў добрым. Ахвярую Табе гэтыя малітвы і разважанні таксама за душы чыстцовыя; асабліва за душу N (называецца імя). Дапамажы мне, Езу мілы, у гэтай святой практыцы. Стацыя 1 Езус асуджаны на смерць С. : Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Н. : Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты! З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 15):Тады Пілат, хочучы дагадзіць людзям, адпусціў ім Барабу, а Езуса пасля бічавання аддаў на ўкрыжаванне. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі! Маці Божая Балесная, заступіся за нас! Стацыя 2 Езус бярэ крыж С. : Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Н. : Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты! З Евангелля паводле св. Яна (пар. Ян 19, 17):І, несучы для сябе крыж, Ён выйшаў на месца, якое называлася Месцам... --- > Вялікі Пост з’яўляецца перыядам падрыхтоўкі да самай галоўнай урачыстасці года – Змёртвыхпаўстання Пана. Лацінская назва гэтага... - Published: 2025-02-28 - Modified: 2025-03-12 - URL: https://kasciolhomiel.by/liturgy/feasts/quadragesima - Катэгорыі: Урачыстасці і святы - Тэгі: Вялікі Пост, Папялец, Папяльцовая Серада Вялікі Пост з’яўляецца перыядам падрыхтоўкі да самай галоўнай урачыстасці года – Змёртвыхпаўстання Пана. Лацінская назва гэтага літургічнага перыяду гучыць як Quadragesima, што даслоўна азначае “Святая чатырыдзесятніца”. Пост, такім чынам, працягваецца чатыры дэкады. Саракадзённы перыяд аўтарызаваны самой гісторыяй збаўлення. Так, напрыклад, Майсей прабываў на размове з Богам 40 дзён. Столькі ж часу прарок Ілля ішоў да Божай гары Гарэб. На 40 гадоў расцягнуўся пераход сыноў Ізраэля з егіпецкай няволі да абяцанай зямлі. Урэшце, Сын Божы Езус Хрыстус перад пачаткам публічнай дзейнасці правёў 40 дзён у пустыні ў малітве. Таму і Касцёл прысвячае Посту як часу асаблівага духоўнага аднаўлення адрэзак у 40 дзён. Перыяд Вялікага Посту пачынаецца днём, які мае назву Папяльцовая Серада або Папялец. Сёлета ён прыпадае на 5 сакавіка. Літургія дня мае свае асаблівасці, звязаныя з абрадамі благаслаўлення попелу і накладання яго на голавы вернікаў. Традыцыя ўзнікла яшчэ у раннім хрысціянстве. Вернікі, якія зграшылі, слухалі Божае Слова і пакутныя псальмы, давалі пасыпаць сябе попелам і выганяліся са святыні. Гэты чын сімвалізаваў выгнанне Адама і Евы з раю. Вярнуцца ў эўхарыстычную супольнасць можна было пасля адбыцця ўсяго перыяду пакуты і перапрашэння за грахі. Пакутнікі дзяліліся на чатыры катэгорыі. Першыя – гэта тыя, якія каяліся ў цяжкіх грахах. Яны называліся “плачучымі”. Такія пакутнікі стаялі пад дзвярыма касцёла і прасілі маліцца за іх. На другім узроўні былі тыя, каму ўсё ж дазвалялася ўвайсці ў храм, але толькі на час Літургіі Слова. Пакутнікі трэцяга ўзроўню стаялі на каленях у святыні і пакідалі яе перад самым пачаткам эўхарыстычнай часткі Літургіі, атрымаўшы спецыяльнае благаслаўленне. Пакутнікі з... --- > Да 2 сакавіка ўключна можна прыносіць у касцёл вербы з мінулага года. З іх будзе зроблены попел на Папяльцовую сераду (5 сакавіка)... - Published: 2025-02-23 - Modified: 2025-02-23 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-23-02-2025-01-03-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі Да 2 сакавіка ўключна можна прыносіць у касцёл вербы з мінулага года. З іх будзе зроблены попел на Папяльцовую сераду (5 сакавіка). У наступную нядзелю, 2 сакавіка, а гадзіне 10. 30 адбудзецца сустрэча для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да Першай Святой Камуніі (1 і 2 год навучання). Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы. Дзякуй за ахвяраванні і ўсялякую дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- - Published: 2025-02-16 - Modified: 2025-02-16 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-16-22-02-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі, Катэдра святога Пятра У суботу, 22 лютага, – Свята Катэдры святога Пятра, Апостала. У наступную нядзелю, 23 лютага, а гадзіне 16. 00 адбудзецца сустрэча моладзі (скрутацыя). Да 2 сакавіка ўключна можна прыносіць у касцёл вербы з мінулага года. З іх будзе зроблены попел на Папяльцовую сераду (5 сакавіка). Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы. Дзякуй за ахвяраванні і ўсялякую дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > У панядзелак, 10 лютага, – успамін св. Схаластыкі, панны, ў аўторак, 11 лютага, – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Касцёл адзначае... - Published: 2025-02-09 - Modified: 2025-02-09 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-09-15-02-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі, Кірыл і Мяфодзій, Кірыла і Мятод, Найсвяцейшая Панна Марыя з Люрда, Св. Схаластыка У панядзелак, 10 лютага, – успамін св. Схаластыкі, панны. У аўторак, 11 лютага, – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Касцёл адзначае таксама Сусветны дзень хворых. Св. Імша будзе раніцай а гадзіне 8. 00. Падчас св. Імшы будзе адбывацца абрад намашчэння хворых. У пятніцу, 14 лютага, – свята святых Кірыла і Мятода. Святыя Кірыла і Мятод у Рыме. Фрэска ў Сан-Клеменце. Кожны панядзелак і чацвер а гадзіне 19. 30 праводзяцца катэхезы для жадаючых пазнаць духоўнасць Нэокатэхуменальнага шляху. Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы. Дзякуй за ахвяраванні і ўсялякую дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > У панядзелак, 3 лютага, – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Св. Імша будзе служыцца за ўдзельнікаў Жывога Ружанца... - Published: 2025-02-02 - Modified: 2025-02-09 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/svyata-ahvyaravannya-pana-i-abyavy-na-nastupny-tydzen-03-02-2025-09-02-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі, Ахвяраванне Пана, Канцэрт, Неакатэхуменальны Шлях, Неакатэхуменат Сёння Свята Ахвяравання Пана, больш падрабязна пра гэта можна прачытаць тут. У панядзелак, 3 лютага, – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Св. Імша будзе служыцца за ўдзельнікаў Жывога Ружанца. 3 лютага ў нашым касцёле распачнецца цыкл катэхез для тых, хто жадае пазнаць духоўнасць Нэокатэхуменальнага шляху. Катэхезы будуць адбывацца кожны панядзелак і чацвер а гадзіне 19. 30. Запрашаем моладзь і дарослых. У сераду, 5 лютага, – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Будзе адбывацца благаслаўленне хлеба і вады ў гонар гэтай святой. У чацвер, 6 лютага, – успамін святых Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў. Мучаніцтва Паўла Мікі і паплечнікаў у Нагасакі 7 лютага – першая пятніца месяца і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы. У наступную нядзелю, 9 лютага, а гадзіне 13. 30 ў нашым касцёле адбудзецца канцэрт арганнай музыкі, які падрыхтавала Брэсцкая абласная філармонія. Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > Малітва міністранта перад cвятой Імшой, малітва пасля святой Імшы, Малітва міністранта да. св. Дамініка Савіо і малітва лектара - Published: 2025-02-01 - Modified: 2025-03-22 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/ministrantes/malitounik-ministranta - Катэгорыі: Малітвы на кожны дзень, Міністранты - Тэгі: Літургічная Служба Алтара, Малітвы, Міністранты, Святы Дамінік Савіо Малітва перад cвятой Імшой Божа, благаславі мяне, каб я з пашанаю прыступіў да святога алтара Твайго і з годнасцю служыў Табе на святой Імшы. Езу Хрыстэ, прашу Цябе, дапамажы, каб думкі мае былі заўсёды пры Табе, каб вочы мае глядзелі толькі на алтар Твой, а сэрца было напоўнена любоўю да Цябе. Амэн. Малітва пасля cвятой Імшы Усемагутны Божа, у сваёй дабрані Ты паклікаў мяне, каб я служыў Табе. Дапамажы, каб я, праз удзел у Тваіх таямніцах, сёння і праз усё жыццё ішоў да збаўлення. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Малітва міністранта да св. Дамініка Савіо Святы Дамінік Савіо, сябра міністрантаў і нябесны заступнік дзяцей і моладзі! Тваё нядоўгае жыццё было напоўнена вернасцю і любоўю да Хрыста. Ужо з сямі гадоў ты прыслугоўваў каля Божага алтара, прагнучы быць як мага бліжэй да эўхарыстычнай Ахвяры нашага Збаўцы, каб праслаўляць і хваліць Яго. У араторыі святога Яна Боско ты зразумеў, што вядзе да сапраўднай святасці, і неадкладна ступіў на гэты шлях. Тваімі прынцыпамі сталі добрае выкананне сваіх абавязкаў, шчырая радасць і добразычлівасць да бліжніх. Стаўшы сябрам Езуса, ты распаўсюджваў Яго волю і нёс усім радасную вестку пра тое, што Бог нас любіць і чакае ў небе. З пакораю звяртаюся да цябе, выпрасі для мяне ў Бога ласку вернасці міністранцкаму пакліканню, якім адарыў мяне ўсемагутны Бог, каб я з пабожнасцю служыў каля алтара Пана і засяроджана перажываў вялікую таямніцу Хрыстовай Ахвяры, якая здзяйсняецца падчас кожнай святой Імшы. Няхай тваё заступніцтва распаліць у маім сэрцы шчырае прагненне стаць святым, каб я з радасцю даваў добры... --- > Святы Дамінік Савіо нарадзіўся ў красавіку 1842 года ў Турыне (Італія). З дзяцінства ён адрозніваўся незвычайнай пабожнасцю, а таксама спелай... - Published: 2025-02-01 - Modified: 2025-03-15 - URL: https://kasciolhomiel.by/liturgy/saints/svyaty-daminik-savio - Катэгорыі: Святыя - Тэгі: Святы, Святы Дамінік Савіо Св. Дамінік Савіо Святы Дамінік Савіо нарадзіўся ў красавіку 1842 года ў Турыне (Італія). З дзяцінства ён адрозніваўся незвычайнай пабожнасцю, а таксама спелай і глыбокай (для свайго ўзросту) верай. Ва ўзросце 7 гадоў ён прыступіў да Першай Камуніі, што ў той час было незвычайна, таму што дзеці маглі прыступаць да сакрамэнтаў толькі з 12 гадоў. У дзень прыняцця ў сваё сэрца Ісуса Хрыста маленькі Дамінік запісаў у сваім малітоўніку наступныя пастановы: часта прыступаць да споведзі і святой Камуніі; свяціць устаноўленыя Царквой дні; маімі сябрамі будуць Ісус і Марыя; хутчэй сьмерць, чым грэх. У 1854 годзе Дамінік паступіў у школу, якой кіраваў святы Ян Боска. У гэтай школе ён жыў і выконваў ролю маленькага місіянера: Дамінік заснаваў Таварыства Беззаганнай, якое засяродзіла хлопчыкаў, ён шмат маліўся, часта ўдзельнічаў у святой Імшы. Быў прыкладам для іншых вучняў. Улетку 1856 года выбухнула эпідэмія халеры. Дон Боско прапанаваў найбольш смелым са старэйшых вучняў дапамагаць пакінутым людзям. Сярод дабравольцаў быў і Дамінік Савіо. У выніку, восенню 1856 года Дамінік захварэў туберкулёзам і памёр 9 чэрвеня наступнага года. Папа Пій XII у 1950 годзе беатыфікаваў яго, а ў 1954 кананізаваў. Святы Дамінік з'яўляецца апекуном міністрантаў і юнакоў. Яго часта малююць у выглядзе анёла з лілеяй (знак чысціні) у руках. Памяць святога Дамініка ў Каталіцкім Касцёле - 6 мая, а яго рэліквіі ўшаноўваюцца ў базыліцы Марыі Успамогі хрысціянаў у Турыне. --- - Published: 2025-02-01 - Modified: 2025-03-01 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/holyfathersintentions/intenczyya-svyatoga-ajcza-na-lyuty-2025-g - Катэгорыі: Інтэнцыi Святога Айца Аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця Молімся, каб касцёльная супольнасць прымала жаданні і сумневы тых маладых людзей, якія адчуваюць пакліканне да святарства і манаскага жыцця. --- > Чаму ты пакутуеш і які сэнс мае тваё далейшае жыццё? Прыйдзі і паслухай катэхезы для дарослых і моладзі, кожны панядзелак і чацвер... - Published: 2025-01-29 - Modified: 2025-03-02 - URL: https://kasciolhomiel.by/announcements/katehezy-dlya-daroslyh-i-moladzi - Катэгорыі: Анонсы - Тэгі: Неакатэхуменальны Шлях, Неакатэхуменат Прыйдзіце да мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Паводле Мацьвея 11, 28 Чаму ты пакутуеш і які сэнс мае тваё далейшае жыццё? Прыйдзі і паслухай КАТЭХЕЗЫ для дарослых і моладзі, кожны панядзелак і чацвер а гадзіне 19:30 з трэцяга лютага (03. 02. 2025 г. ). --- > На саракавы дзень пасля Божага Нараджэння, 2 лютага, Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана, якое было вядома ў хрысціянстве як мінімум з... - Published: 2025-01-29 - Modified: 2025-02-28 - URL: https://kasciolhomiel.by/liturgy/feasts/svyata-ahvyaravannya-pana - Катэгорыі: Урачыстасці і святы - Тэгі: Ахвяраванне Пана Ахвяраванне Пана ў храме,аўтар Фра Барталамеа, 1516 г. На саракавы дзень пасля Божага Нараджэння, 2 лютага, Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана, якое было вядома ў хрысціянстве як мінімум з IV стагоддзя. Варыянты яго грэцкіх назваў – Hypapante і Heorte tou Katharismou, перакладаюцца як свята сустрэчы або ачышчэння. Сустрэчы, бо ў дзень, калі Марыя з Юзафам прынеслі Дзіцятка Езуса ў святыню, Месія ўпершыню сустракаецца са сваім народам. Другая ж назва набліжае да нас пакору Найсвяцейшай Панны Марыі, якая выявілася, між іншым, у паслухмянасці тагачаснаму праву. Яно патрабавала, каб жанчына на саракавы дзень пасля нараджэння хлопчыка і на васьмідзесяты пасля нараджэння дзяўчынкі прайшла праз абрады рытуальнага ачышчэння. Літургічнае святкаванне гэтага дня звязана з абрадам благаслаўлення свечак. Свечка – гэта сімвал Хрыста, які прынёс святло вечнай Праўды ўсім народам. Яна таксама сімвалізуе Марыю, пакорную слугу Пана, поўную ласкі, у душы якой заўсёды гарэла святло веры, надзеі і любові. У нашай народнай традыцыі дзень Ахвяравання Пана часцей за ўсё называецца словам “Грамніцы”. Паходжанне гэтай назвы вельмі старажытнае і хутчэй за ўсё звязана яшчэ з дахрысціянскімі вераваннямі продкаў беларусаў. У нашым народзе з Грамніцамі звязаны некаторыя метэаралагічныя назіранні. Напрыклад, “калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я вол наесца травіцы” альбо “прыйшлі Грамніцы – скідай рукавіцы”. Асаблівай папулярнасцю сярод людзей карыстаюцца грамнічныя свечкі. Спакон веку імі было прынята выпальваць у доме знак крыжа на адной з бэлек столі (праўда, у сучасных дамах зрабіць гэта праблематычна), даваць свечку ў рукі хворым і паміраючым, трымаць іх каля немаўляці ў дзень нараджэння. У нашым гомельскім касцёле Нараджэння... --- > У аўторак, 28 студзеня - успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла, У пятніцу, 31 студзеня - успамін св. Яна Боско, святара... - Published: 2025-01-26 - Modified: 2025-02-09 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-27-01-2025-02-02-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі У аўторак, 28 студзеня, - успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла У пятніцу, 31 студзеня, - успамін св. Яна Боско, святара 1 лютага - першая субота месяца і набажэнства на ўшанаванне Беззаганнага Сэрца Найсяцейшай Панны Марыі. У наступную нядзелю, 2 лютага, - свята Ахвяравання Пана. Традыцыйна яно называецца святам Маці Божай Грамнічнай. На пачатку кожная св. Імшы будзе адбывацца благаслаўленне свечаку. Гэта таксама Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй Святой Імшы. Кс. Аляксандр Канановіч,настаяцель. --- > У аўторак - успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы, на малюнку Агнеса з гербам графіні фон Вердэнберг (Майстар з Мескірха, каля 1531 г.)... - Published: 2025-01-19 - Modified: 2025-02-09 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-20-26-01-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі У аўторак - успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы, на малюнку Агнеса з гербам графіні фон Вердэнберг (Майстар з Мескірха, каля 1531 г. ). У пятніцу - успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла. У суботу - свята навяртання св. Паўла, апостала. Навяртанне Саўла, фрэска Мікеланджэла, створаная паміж 1542 і 1545 гг. З 18 па 25 студзеня ва ўсім Каталіцкім касцёле праходзіць тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян. Наступная, ІІІ звычайная нядзеля, адзначаецца ў касцёле як Нядзеля Божага слова. Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй Святой Імшы. Час калядных наведванняў падыходзіць да завяршэння. Дзякуй за тое, што запрашалі святароў благаславіць свае дамы і за складзеныя пры гэтым ахвяраванні. Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч, настаяцель. --- > Звяртайтеся на хоры па нядзелях пасля Святой Імшы а гадзіне 9-й або 12-й. - Published: 2025-01-16 - Modified: 2025-03-16 - URL: https://kasciolhomiel.by/announcements/zaprashaem-usih-zhadayuchyh-da-nashaga-parafiyalnaga-horu-3 - Катэгорыі: Анонсы - Тэгі: Парафіяльны хор, Хор Звяртайтеся на хоры па нядзелях пасля Святой Імшы а гадзіне 9-й або 12-й. --- > 9 лютага 2025 г., у 13:30, у Касцёле Нараджэння Божай Маці (г. Гомель, вул. Савецкая, 118), адбудзецца канцэрт вакальна-арганнай музыкі... - Published: 2025-01-16 - Modified: 2025-03-02 - URL: https://kasciolhomiel.by/announcements/kanczert-vakalna-argannaj-muzyki-ave-maryya-u-lyusterku-stagoddzyau-1 - Катэгорыі: Анонсы - Тэгі: Канцэрт, Хор - Formats: Статус ДУ "Брэсцкая абласная філармонія" запрашае: 9 лютага 2025 г. , у 13:30, у Касцёле Нараджэння Божай Маці (г. Гомель, вул. Савецкая, 118), адбудзецца канцэрт вакальна-арганнай музыкі "Аве Марыя ў люстэрку стагоддзяў". "Аве Марыя" - музыка асаблівага настрою, якая запаўняе прастору боскім гучаннем і вобразамі, народжанымі натхненнем Геніяў-кампазітараў розных стагоддзяў. Узнікаючы неяк неўзаметку паміж радкоў, паміж нот, яна нязменна дасягае самых патаемных глыбінь слухачоў, і абуджае іх для жыцця духоўнага. "Ave Maria" - вялікая малітва, звернутая да нябёсаў. У ёй - захапленне і надзея, якія стагоддзямі абуджалі ў тых, хто маліўся самыя светлыя пачуцці. Невыпадкова кампазітары розных краін і стагоддзяў, у бесперапынных спробах зразумення прыгажосці і гармоніі, шукалі мелодыю да яе слоў. Канцэрт "Аве Марыя ў люстэрку стагоддзяў" - пацвярджэнне неабвержнага факту пастаяннай прысутнасці лепшых класічных узораў у сучаснай культурнай прасторы. Праграма: З. Карг-Элерт. Імправізацыя на харал "Nun danket alle Gott" І. С. Бах - Ш. Гуно. «Аве Марыя» В. Беліні. Арыя Нормы "Casta Diva" з оперы "Норма" А. Дворжак. "Помню, маці, бывала" з цыкла "Цыганскія мелодыі" Г. Муфат. Токата прыма А. Пьяццолла. «Аве Марыя» П. Масканьі. "Аве Марыя" адаптацыя тэмы вядомага "Интермеццо" з оперы "Сельскі гонар" Ф. Шуберт. «Аве Марыя» Г. Бём. Харальная прэлюдыя "Vater unser" Ф. Гендэль. Арыя Морганы "Tornami a vagheggiar" з оперы "Альцына" Дж. Б. Пергалезі. "Salve Regina 1" для сапрана і органа з "Salve Regina in c" С. Франк. «Panis Angelicus» з «Урачынай імшы» М. Дзюпрэ. 4 версеты на тэму гімна "Ave Maris Stella" І. Лучанок. «Аве Марыя» А. Вівальдзі. "Laudamus Te" з кантаты "Gloria", RV... --- > Літанія (ад лацінскага litania, якое, у сваю чаргу, ад старажытнагрэчаскага λιτανεία, паходзіць ад λιτή, "маленне") - гэта форма малітвы ў... - Published: 2025-01-13 - Modified: 2025-05-13 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/litany-landing - Катэгорыі: Малітоўнік - Тэгі: Літанія, Малітвы Літанія (ад лацінскага litania, якое, у сваю чаргу, ад старажытнагрэчаскага λιτανεία, паходзіць ад λιτή, "маленне") - гэта форма малітвы ў хрысціянскай рэлігіі, заснаваная на паслядоўнасці заклікаў (хвалы або просьбы), якія вымаўляюцца святаром, дыяканам або кантарам, якому сход адказвае загадзя вызначаным чынам. У дахрысціянскія часы літанія была агульным заклікам аб дапамозе. У егіпецкай рэлігіі ёсць літаніі, звернутыя да бога Асірыса. Як форма малітвы яна ўзнікла ў Антыёхіі ў IV стагоддзі і адтуль паступова распаўсюдзілася спачатку ва Усходніх Касцёлах, а затым і ў Заходніх. Раскрыйце, каб прачытаць на гэтай старонцы: Літанія да Найсвяцейшага Імені Езуса Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Езу, пачуй нас, Езу, выслухай нас. Ойча з неба, Божа,  – змілуйся над намі. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі. Езу, Сыне Бога жывога, – змілуйся над намі. Езу, адлюстраванне Айца, – змілуйся над намі. Езу, яснасць святла вечнага, – змілуйся над намі. Езу, Валадару хвалы, – змілуйся над намі. Езу, Сонца справядлівасці, – змілуйся над намі. Езу, Сыне Панны Марыі, – змілуйся над намі. Езу наймілейшы, – змілуйся над намі. Езу найцудоўнейшы, – змілуйся над намі. Езу, Божа моцны, – змілуйся над намі. Езу, Ойча будучага свету, – змілуйся над намі. Езу, Вястуне вялікай рады, – змілуйся над намі. Езу наймагутнейшы, – змілуйся над намі. Езу найцярплівейшы, – змілуйся над намі. Езу найпаслухмянейшы, – змілуйся над намі. Езу ціхі і пакорны сэрцам, – змілуйся над намі. Езу, узор чыстасці, – змілуйся над намі. Езу, які любіш нас, – змілуйся над намі. Езу, Божа супакою, – змілуйся над намі. Езу, Даўца жыцця, – змілуйся... --- > Напачатку падзякуй Богу за атрыманыя ад Яго ласкі і даброты (назаві, якія), а затым з дапамогаю пададзеных ніжэй пытанняў узгадай... - Published: 2025-01-13 - Modified: 2025-03-22 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/sacraments/confession - Катэгорыі: Святыя сакрамэнты - Тэгі: Малітвы, Сем сакрамантаў касцела Паводле малітоўніка «Бог Добры», выдавецтва Пінскай Дыяцэзіі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі ў 2018 годзе. «Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння, атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне знявагі, учыненай Богу, і адначасова прымірэнне з Касцёлам, якому грахом нанеслі рану і які любоўю, прыкладам і малітвай спрыяе іх навяртанню» (LG 11). Усе людзі, у тым ліку і хрысціяне, грашаць і маюць з-за гэтага пачуццё віны, бо нават пасля святога хросту чалавеку цяжка засцерагчыся ад маральнага зла: «Калі кажам, што не маем граху, ашукваем саміх сябе, і няма ў нас праўды» (1 Ян 1, 8). Грэх – гэта не толькі свядомае і добраахвотнае парушэнне Божай запаведзі альбо касцёльнага наказу; гэта не толькі канфлікт з сумленнем. Грэх – гэта адыход ад Бога, парушэнне годных узаемаадносін паміж чалавекам і Богам, чалавекам і супольнасцю Касцёла. Гэта асабістая абраза бясконцай велічы Бога і Яго Айцоўскага Сэрца. Як перамагчы зло, калі яно нас апанавала? Як вярнуць страчаную сувязь з Богам і Касцёлам? Вось жа Езус Хрыстус - «ахвяра ўміласціўлення за нашыя грахі» (1 Ян 2, 2) - прабачае нам правіны ва ўстаноўленным Ім самім сакрамэнце пакаяння. «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, там будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца», - сказаў Езус Апосталам і іх наступнікам (Ян 20, 22-23). З волі Хрыста словы адпушчэння грахоў прамаўляе ў канфесіянале святар: менавіта там адбываецца сустрэча грэшнага чалавека з Хрыстом, які прабачае і які жыве ў Касцёле. Для адпушчэння грахоў і паяднання з Богам і Касёлам у сакрамэнце пакаяння патрэбны пяць умоваў (рахунак сумлення, жаль за грахі, цвёрдае пастанаўленне выправіцца, шчырая... --- > Можна запрашаць святароў на малітву і благаслаўленне свайго жылля. Заняткі ў Школе веры ў панядзелак, 13 студзеня, а гадзіне 19.15... - Published: 2025-01-12 - Modified: 2025-02-09 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-13-19-01-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі Можна запрашаць святароў на малітву і благаслаўленне свайго жылля. Заняткі ў Школе веры ў панядзелак, 13 студзеня, а гадзіне 19. 15. У пятніцу, 17 студзеня, успамін св. Антонія, абата. Святы Антоній на карціне Франсіска дэ Сурбарана Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй Cв. Імшы. Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч, настаяцель. --- > Signum sanctae crucisIn nomine: Patris et Filii et Spiritus Sancti. Amen. Oratio dominica: Pater noster, qui es in caelis... - Published: 2025-01-11 - Modified: 2025-03-22 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/prayers/asnounyya-malitvy-na-laczinskaj-move - Катэгорыі: Малітвы на кожны дзень - Тэгі: Малітвы Signum sanctae crucis In nomine Patris et Filii et Spiritus Sancti. Amen. Oratio dominica Pater noster, qui es in caelis: sanctificetur nomen tuum; adveniat regnum tuum; fiat voluntas tua, sicut in caelo, et in terra. Panem nostrum cotidianum da nobis hodie; et dimitte nobis debita nostra, sicut et nos dimittimus debitoribus nostris; et ne nos inducas in tentationem; sed libera nos a malo. Amen. Salutatio angelica Ave, Maria, gratia plena, Dominus tecum; benedicta tu in mulieribus, et benedictus fructus ventris tui, Iesus. Sancta Maria, Mater Dei, ora pro nobis peccatoribus, nunc et in hora mortis nostrae. Amen. Symbolum Аpostolorum Credo in Deum Patrem omnipotentem, Creatorem caeli et terrae, et in Iesum Christum, Filium eius unicum, Dominum nostrum, qui conceptus est de Spiritu Sancto, natus ex Maria Virgine, passus sub Pontio Pilato, crucifixus, mortuus et sepultus, descendit ad inferos, tertia die resurrexit a mortuis, ascendit ad caelos, sedet ad dexteram Dei Patris omnipotentis, inde venturus est iudicare vivos et mortuos. Credo in Spiritum Sanctum, sanctam Ecclesiam catholicam, sanctorum communionem, remissionem peccatorum, carnis resurrectionem, vitam aeternam. Amen. Gloria Patri Gloria Patri et Filio et Spiritui Sancto: Sicut erat in principio, et nunc et semper, et in saecula saeculorum. Amen. Angelus V. : Angelus Domini nuntiavit Mariae. R. : Et concepit de Spiritu Sancto. Ave Maria... V. : Ecce ancilla Domini. R. : Fiat mihi secundum verbum tuum. Ave Maria... V. : Et Verbum caro factum est. R. : Et habitavit in nobis. Ave Maria... V. : Ora pro nobis, sancta Dei Genеtrix.... --- > Знак Святога Крыжа: У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн. Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як... - Published: 2025-01-11 - Modified: 2025-03-22 - URL: https://kasciolhomiel.by/library/orationis-liber/prayers/asnounyya-malitvy-na-praczyagu-dnya - Катэгорыі: Малітвы на кожны дзень - Тэгі: Малітвы Знак Святога Крыжа У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн. Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,і на векі вечныя. Амэн. Малітва Панская Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн. Анёльскае прывітанне Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн. Апостальскі сімвал веры Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн. Анёл Панскі Тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам – звычайна ў касцёлах б’юць званы, заклікаючы вернікаў да праслаўлення Бога ў таямніцы ўцелаўлення, да ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі словамі гэтай малітвы, якая чытаецца стоячы. Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі,і зачала ад Духа Святога. Вітай, Марыя... Вось я, слуга Панская,няхай мне... --- > Cвяты Алаізій Ганзага нарадзiўся 9 сакавіка 1568 ў Кастыльёне-дэль-Стыверы (Італія). Памёр 21 чэрвеня 1591 у Рыме... - Published: 2025-01-09 - Modified: 2025-03-12 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/ministrantes/svyatyya-zastupniki-ministrantau - Катэгорыі: Міністранты - Тэгі: Літургічная Служба Алтара, Міністранты, Святы Дамінік Савіо Пакліканне святога Алаізія Ганзагі Cвяты Алаізій Ганзага нарадзiўся 9 сакавіка 1568 ў Кастыльёне-дэль-Стыверы (Італія). Святы Алаізій быў старэйшым сынам князя Феранта Ганзага. З 1577 года Алаізій знаходзіўся пры фларэнтыйскім двары, пазней быў пажам караля Філіпа II у Мадрыдзе. Аддаваў перавагу вывучэнне замежных моў і матэматыкі замест прыдворнага жыцця. Вялікі ўплыў на фарміраванне духоўнага аблічча маладога Алаізія аказаў Карл Барамеа. Насуперак жаданню бацькі, які рыхтаваў яго да ваеннай кар'еры, Алаізій паступіў у навіцыят Ордэна езуітаў у Рыме. Некаторы час знаходзіўся пад духоўным кіраўніцтвам Роберта Беларміна, а ўжо ў 1587 прыняў манаства. У 1590 завяршыў багаслоўскую адукацыю. Памёр 21 чэрвеня 1591 у Рыме, аказваючы дапамогу хворым падчас эпідэміі чумы ў Рыме. У 1605 г. быў беатыфікаваны. У 1726 г. кананізаваны, а ў 1729 г. аб'яўлены апекуном моладзі. Памяць святога Алаізія ў Каталіцкім Касцёле - 21 чэрвеня. Св. Дамінік Савіо Святы Дамінік Савіо нарадзіўся ў красавіку 1842 года ў Турыне (Італія). З дзяцінства ён адрозніваўся незвычайнай пабожнасцю, а таксама спелай і глыбокай (для свайго ўзросту) верай. Ва ўзросце 7 гадоў ён прыступіў да Першай Камуніі, што ў той час было незвычайна, таму што дзеці маглі прыступаць да сакрамэнтаў толькі з 12 гадоў. У дзень прыняцця ў сваё сэрца Ісуса Хрыста маленькі Дамінік запісаў у сваім малітоўніку наступныя пастановы: часта прыступаць да споведзі і святой Камуніі; свяціць устаноўленыя Царквой дні; маімі сябрамі будуць Ісус і Марыя; хутчэй сьмерць, чым грэх. У 1854 годзе Дамінік паступіў у школу, якой кіраваў святы Ян Боска. У гэтай школе ён жыў і выконваў ролю маленькага місіянера: Дамінік заснаваў... --- > Св. Імшы а гадзінах 9.00, 12.00 і 17.00. Удзел у Cв. Імшы ў гэты Дзень абавязковы. Падчас св. Імшаў Імшаў будзе адбывацца благаслаўленне... - Published: 2025-01-05 - Modified: 2025-02-09 - URL: https://kasciolhomiel.by/parochiae/denuntiationesparochiales/abyavy-na-tydzen-06-12-01-2025 - Катэгорыі: Аб'явы парафіі - Тэгі: Аб'явы парафіі У панядзелак, 6 студзеня, урачыстасць Аб'яўлення Пана. Св. Імшы а гадзінах 9. 00, 12. 00 і 17. 00. Удзел у Cв. Імшы ў гэты Дзень абавязковы. Падчас св. Імшаў Імшаў будзе адбывацца благаслаўленне крэйды, кадзіла і вады. У наступную нядзелю, 12 студзеня, свята Хросту Пана і заканчэнне перыяду Божага Нараджэння. У студзені ў нашай парафіі адбываецца душпастырскае наведванне вернікаў. Можна запрасіць святара на малітву і благаслаўленне свайго жылля. Школа веры працягнецца з 13 студзеня. Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы. Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу. Кс. Аляксандр Канановіч, настаяцель. --- ---