1. Будзь літасцівы, Божа бессмяротны.
    Ты міласэрны над падданым людам.
    Злітуйся, Божа, над душой гаротнай,
    Што йдзе у вечнасць неабмытай з бруду.
  2. Позна я ўбачыў грэх свой прад вачыма,
    Нельга вярнуцца, каб яго пакінуць.
    Позна я ўбачыў вечную Айчыну,
    Божа, даруй мне, бо магу загінуць.
  3. Бачу ўжо меч Твой я над галавою,
    Вечнае пекла брамы мне раскрыла.
    Божа, не варты быць навек з Табою;
    З жахам ўсклікаю: мне даруй, о Пане

Арыгінал: Bądź mi litościw