1631 г.

Першы драўляны касцёл у Гомелі быў пабудаваны па рашэнні караля Жыгімонта ІІІ Вазы. Верагодна, храм называўся ў гонар Святога Казіміра.

1822 г.

На месцы старога будынка быў пабудаваны новы мураваны касцёл, які замяніў стары.
Яго асвяцілі ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

1937 г.

У выніку рэпрэсій з боку савецкай улады быў арыштаваны і расстраляны апошні перадваенны пробашч гомельскай парафіі кс. Франц Чырскі. Тады ж быў закрыты касцёл.

1940

Касцёл быў цалкам знішчаны.

1989 г.

Адраджэнне парафіі настала з прыездам сюды кс. Славаміра Ляскоўскага з Люблінскай архідыяцэзіі.

1994 г.

Пачалося будаўніцтва касцёла на месцы колішняй праваслаўнай капліцы

9 снежня 2000 г.

Новы касцёл асвяціў тагачасны Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі Кардынал Казімір Свёнтэк

2012 г.

Італьянскія майстры Фабіо і Ісмаэль Нонэс упрыгожылі інтэр’ер касцёла фрэскамі, выкананымі ў візантыйскім стылі.

12 снежня 2012 г.

Служэнне ў Гомелі распачаў тагачасны дапаможны біскуп, а зараз біскуп-эмерыт Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец OP.

9 верасня 2017 г.

Ксёндз Юрый Варанко быў назначаны пробашчам парафіі.

2021 г.

Ксёндз Юрый Дрозд быў назначаны вікарыем парафіі.

10 верасня 2022 г.

Ксёндз Аляксандр Канановіч быў назначаны пробашчам парафіі.

Калі ласка, звярніце ўвагу.

Больш падрабязную гісторыю з фотаздымкамі можна паглядзець на старонцы Гісторыі парафіі.