Для прыняцця сакрамэнту Хросту неабходна:

  • паведаміць святару прынамсі за два тыдні да планаванай даты хросту
  • прынесці пасведчанне аб нараджэнні кандыдата да хросту
  • дамовіцца са святаром на падрыхтоўчую катэхезу для бацькоў і хросных  

Адзін з хросных павінен быць ахрышчаным практыкуючым католікам, прыняўшым сакрамэнт канфірмацыі.

Для прыняцця сакрамэнту Сужэнства неабходна:

  • паведаміць прынамсі за тры месяцы да планаванай даты шлюбу
  • дамовіцца са святаром на падрыхтоўчыя катэхезы

Неабходныя дакументы:

  • пасведчанні аб святым хросце
  • пасведчанні аб Першай Святой Камуніі
  • пасведчанні аб канфірмацыі
  • ксеракопіі пашпартоў (ст. 30-32)

Для атрымання каталіцкага пахавання неабходна:

  • дбаць пра ўласную споведзь, Святую Камунію і рэлігійнае жыццё

Родным і блізкім памерлага неабходна:

  • замовіць пахавальную св. Імшу і св. Імшу на 30 дзён па памерлым                         
  • дамовіцца са святаром пра дзень і месца абраду пахавання
  • прадаставіць пасведчанне аб смерці памерлага