1. Езу, у сэрцы Ты маім
    радасць збаўлення мне адкрыў,
    стаў для мяне крыніцай ласк;
    будзь праслаўлёны, Божа наш.
  2. Што для Цябе ўчыніць магу,
    каб паказаць любоў маю?
    Волю Тваю заўжды прымаць
    і сэрца чыстым захаваць.
  3. Езу, не пакідай мяне,
    мая душа Табой жыве.
    У час цярпення памажы
    вытрываць у Тваёй любві.

Арыгінал: Już gościsz Jezu w sercu mym