1. Хлеб адзіны, што стае Хрыстовым Целам, з плёну збожжа, што ў палях ўзрастала. І віно, што ў гронках у час летні спела, Кроўю збаўчай Сына Бога стала.

    Прыпеў:
    Як той хлеб, што шмат зярнятаў лучыць, хай Ахвяра нас любоўю злучыць. Як той келіх лучыць кропляў многа, так нас, Хрысце, аб’яднай ля Бога.
  2. О наш Пастыр, ўвесь Свой люд збяры ў аўчарні, нас вядзі дарогай за Сабою. Ў Свой Касцёл, каб не прапалі марна, каб мы сталі ў ім адной сям’ёю. Пр: Як той хлеб…
  3. Ты сабе вазьмі на плечы, добры Пане, тых, што шлях знайсці сабе не могуць. Хай жа аб’яднання цуд вялікі стане, да нябёс вядзі адной дарогай. Пр: Як той хлеб…
  4. Столькі ёсць братоў у свеце адной веры, у якой наш Збаўца – нібы сонца. Ці адкрые вера нам да неба дзверы, ці палюбім бліжніх мя бясконца. Пр: Як той хлеб…
  5. Дык ратуй нас, Божа, ад усіх напасцяў, атулі спакоем і лагодай. Збаўца наш! Тваё прышэсце будзе шчасцем і пасля нягод мне ўзнагародай

Арыгінал: Jeden Chleb