- Шчаслівы, хто ёсць пад апекай патрона, добрага Юзэфа.
Боязі хай не паддаецца, Юзаф пры ім застаецца, ёсць пры ім. - Прэч ідзі, злая марнасць свету, губіш ты светлыя ўсе мэты,
маю я вернага Юзэфа, у жыцці лепшая апека, ёсць пры мне! - Саступі, брыдкі дух шатана, не табе я служу аддана.
Пекла так да ахвяр ахвоча, небыццём загубіць захоча, буду жыць! - Бо Юзаф кожнае хвіліны сцеражэ ад ліхой правіны.
Са сваёй не аддасць апекі, згінуць мне ён не дасць навекі па сконе. - Дай жа мне, добры мой Юзэфе, у жыцці пэўнасці бяспеку.
Пры канцы ж лёгкае скананне і грахоў ласку даравання пры смерці. - Калі ж я буду прад суддзёю, вырак мой стане прада мною.
Будзь, Юзаф, страшнаю часінай, пры мне стой, Апякуне мілы, мой Патрон!
Арыгінал: Szczęśliwy kto sobie patrona