17 красавіка, у Вялікі чацвер, святары Пінскай дыяцэзіі з Гомельскай вобласці, сабраліся ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі, каб разам цэлебраваць святую Імшу Хрызму, якую узначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска.

Варта адзначыць, што гэта была першая св. Імша Хрызма, якую Яго Эксцэленцыя цэлебраваў у якасці біскупа.

Падчас урачыстай Эўхарыстыі адбылося аднаўленне святарскіх абяцанняў, якое падкрэслівае вернасць святароў іх пакліканню. Таксама быў благаслаўлены алей хворых, які выкарыстоўваецца для намашчэння хворых вернікаў, і кансэкраваны алей хрызма, які ўжываецца ў абрадах хросту, бежмавання, святарскага пасвячэння і кансэкрацыі новага алтара.