У сераду, 7 мая, пачнецца канклаў, на якім будзе выбраны новы Папа. Біскупы Беларусі заахвочваюць усіх нас маліцца аб дарах Духа Святога для кардыналаў-выбаршчыкаў.
У пятніцу, 9 мая, будзем памятаць у сваіх малітвах аб ахвярах Другой сусветнай вайны.
Май – гэта месяц, прысвечаны асабліваму ўшанаванню Багародзіцы. Маёвыя набажэнствы адбываюцца за поўгадзіны перад св. Імшой у будні, а ў нядзелю – падчас ранішняй Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8.15.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.