Згодна з традыцыяй ад сённяшняй нядзелі крыжы ў касцёле застаюцца закрытымі ажно да Літургіі Мукі Пана ў Вялікую Пятніцу.

Ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6.30 адбываюцца Ранішнія хвалы. Кожную пятніцу – Крыжовы шлях пасля вячэрняй св. Імшы. Набажэнства Песні Жальбы – ў нядзелю падчас ранішняй адарацыі а гадзіне 8.15.

Запрашайце святароў да хворых вернікаў, якія самі ўжо не могуць прыйсці да касцёла, каб яны маглі перад пасхальнымі святамі прыняць святыя сакрамэнты. Не адкладвайце гэтага на апошні тыдзень перад святам.

13 красакавіка – Пальмовая нядзеля. Святыя Імшы будуць адбывацца а гадзінах 9.00, 12.00 і 17.00. Падчас галоўнай урачыстай св. Імшы а гадзіне 12.00 адбудзецца працэсія з пальмамі і вербамі. Святая Імша а гадзіне 12.00 распачнецца ў двары касцёла. У адпаведнасці з літургічнымі нормамі пальмы і вербы благаслаўляюцца на пачатку святых Імшаў. Таму, калі ласка, не спазняйцеся.

Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.