У панядзелак, 8 верасня, свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

У пятніцу, 12 верасня, успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.

У суботу, 13 верасня, успамін св. Яна Златавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла.

У нядзелю, 14 верасня, свята Узвышэння Святога Крыжа. У гэты дзень у нашай парафіі будзе гасціць і весці трансляцыю набажэнстваў “Радыё Марыя”. Таксама ў гэты дзень мы будзем асабліва маліцца за Папу Льва XIV з нагоды 70-годдзя з дня яго нараджэння.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.

Заняткі і сустрэчы для дзяцей, моладзі і дарослых пачнуцца пасля 21 верасня. Бацькоў прашу памятаць аб адказнасці перад Богам за рэлігійнае выхаванне дзяцей, а таксама прашу падаваць звесткі пра дзяцей школьнага ўзросту (асабліва пра тых, хто будзе рыхтавацца да Першай Святой Камуніі).

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу. Асабліва дзякую ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы да нашай парафіяльнай урачыстасці, якую мы разам з нашымі біскупамі адсвяткавалі 6 верасня.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.