Вялікі Пост – гэта час пакаяння і навяртання, якому спрыяюць пост, малітва і справы міласэрнасці. Кожны дзень ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6.30 адбываецца малітва “Ранішнія хвалы”.
Кожную пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы праводзіцца велікапоснае набажэнства Крыжовы шлях. Запрашаю актыўна ўдзельнічаць у гэтай малітве. А кожную нядзелю падчас ранішняй адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8.15 мы спяваем Песні Жальбы, разважаючы над пакутамі Езуса Хрыста.
На гэтым тыдні ў чацвер, 13 сакавіка, не будзе св. Імшы а гадзіне 8.00. Св. Імша, якой распачнуцца рэкалекцыі ў нашай парафіі, у гэты дзень будзе а гадзіне 19.00.
Велікапосныя рэкалекцыі пройдуць у перыяд з 13 па 16 сакавіка. Іх будзе праводзіць айцец Юрый Кулай OCD з Мінску з супольнасці айцоў кармэлітаў. З раскладам рэкалекцый можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў, а таксама на канале нашай парафіі ў Telegram, старонцы ў Instagram і на сайце www.kasciolhomiel.by.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы. Прашу памятаць аб сваёй адказнасці за касцёл.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.