Сёння а гадзіне 12.00 у нашым касцёле – ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. У наступныя сем дзён першакамунійныя дзеці будуць перажываць свой “белы тыдзень”, г.зн. кожны дзень будуць удзельнічаць у св. Імшы. На гэтым тыдні св. Імшы ад панядзелка да пятніцы служацца ўвечары а гадзіне 18.30. У суботу – 8.00.
На працягу месяца кожны дзень за поўгадзіны да св. Імшы ў будні, а ў нядзелю а гадзіне 8.15 праводзяцца Маёвыя набажэнствы – выстаўленне Святых Дароў і спеў Ларэтанскай літаніі да Маці Божай.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.