У аўторак – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы, на малюнку Агнеса з гербам графіні фон Вердэнберг (Майстар з Мескірха, каля 1531 г.).

У пятніцу – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.

У суботу – свята навяртання св. Паўла, апостала.

З 18 па 25 студзеня ва ўсім Каталіцкім касцёле праходзіць тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян.
Наступная, ІІІ звычайная нядзеля, адзначаецца ў касцёле як Нядзеля Божага слова.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй Святой Імшы.
Час калядных наведванняў падыходзіць да завяршэння. Дзякуй за тое, што запрашалі святароў благаславіць свае дамы і за складзеныя пры гэтым ахвяраванні.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч, настаяцель.