У перыяд Вялікага посту кожную пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы праводзіцца набажэнства Крыжовы шлях. А кожную нядзелю падчас ранішняй адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8.15 мы спяваем Песні Жальбы, разважаючы над пакутамі Езуса Хрыста. Кожны дзень ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6.30 раніцай запрашаем да ўдзелу ў малітве “Ранішнія хвалы”.
Запрашайце святароў да хворых вернікаў, якія самі ўжо не могуць хадзіць да касцёла, каб яны маглі перад пасхальнымі святамі прыняць святыя сакрамэнты.
У аўторак, 25 сакавіка, адзначаем урачыстасць Звеставання Пана. Гэта таксама Дзень святасці жыцця і пачатак Духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці. Святыя Імшы будуць а гадзінах 8.00 і 19.00.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы. Прашу памятаць аб сваёй адказнасці за касцёл.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.