У аўторак, 29 ліпеня, успамін святых Марты, Марыі і Лазара.

У чацвер, 31 ліпеня, успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.

У пятніцу, 1 жніўня, успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла. Гэта таксама першая пятніца месяца, калі мы асабліва ўшаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса.

У суботу, 2 жніўня, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Анёльскай. У гэты дзень можна атрымаць адпуст Парцыюнкулы пры звычайных умовах. Гэта таксама першая субота месяца.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы.

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.