У сераду, 2 ліпеня, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай.
У чацвер, 3 ліпеня, свята св. Тамаша, Апостала.
На гэтым тыдні мы адзначаем першы чацвер месяца, калі молімся аб пакліканнях да святарства і манаства, першую пятніцу – дзень асаблівага ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса, першую суботу – дзень ушанавання Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі і першую нядзелю месяца, адарацыйную.
4-5 ліпеня адбудуцца ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе (Мядзельскі р-н). Калі хтосьці жадае туды паехаць на аўтобусе, просьба паведаміць святарам аб сваім намеры да серады. Кошт аўтобуснай пілігрымкі – 80 рублёў.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.