Сённяшняя нядзеля называецца Нядзеляй радасці (Laetare): яна абвяшчае палову перыяду прыгатавання да Вялікадня.

Ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6.30 адбываюцца Ранішнія хвалы. Кожную пятніцу – Крыжовы шлях пасля вячэрняй св. Імшы. Набажэнства Песні Жальбы – ў нядзелю падчас ранішняй адарацыі а гадзіне 8.15.

У сераду, 2 красавіка, прыпадае 20-я гадавіна смерці Папы св. Яна Паўла ІІ.

3 красавіка – першы чацвер месяца і набажэнства аб пакліканнях.

4 красавіка – першая пятніца месяца і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

5 красавіка – першая субота месяца і набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі.

У наступную нядзелю, згодна з традыцыяй, закрываюцца крыжы, якія застаюцца так да канца Літургіі Мукі Пана ў Вялікую Пятніцу.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы і набажэнства.

Запрашайце святароў да хворых вернікаў, якія самі ўжо не могуць хадзіць да касцёла, каб яны маглі перад пасхальнымі святамі прыняць святыя сакрамэнты.

Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.