У сераду, 3 верасня, успамін св. Грыгорыя Вялікага, Папы і доктара Касцёла.

4 верасня – першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб пакліканях да святарства і да манаства. Молімся за нашых семінарыстаў, якія пачынаюць навучанне ў Духоўнай семінарыі ў Гродне.

У пятніцу, 5 верасня, успамін св. Тэрэзы з Калькуты. Паколькі на тэрыторыі нашай парафіі служаць сёстры Кангрэгацыі Місіянерак Любові, якую заснавала гэта святая, у касцёле будзе адслужана ўрачыстая св. Імша з удзелам сясцёр а гадзіне 18.30. Перад св. Імшой адбудзецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Гэта таксама першая пятніца месяца – дзень ушанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

6 верасня, у суботу, мы будзем святкаваць парафіяльную урачыстасць – Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі. Урачыстая св. Імша з удзелам біскупаў Пінскай дыяцэзіі адбудзецца а гадзіне 11.00. У гэты дзень не будзе св. Імшы а гадзіне 8.00. Пасля святочнай службы наша святкаванне працягнецца за супольным братэрскім сталом у двары касцёла. На гэты супольны пасілак можна (і нават трэба) прыносіць свае стравы, якімі мы будзем дзяліцца адзін з адным. Святочны настрой будзе падтрымліваць моладзевы каталіцкі музычны гурт з Баранавічаў.

Уборка касцёла адбудзецца на працягу 3-4 верасня. Акрамя ўборкі прасторы, дзе мы молімся, трэба паклапаціцца пра навакольную тэрыторыю і прылеглыя памяшканні. Разлічваем на вашу дапамогу і адказнасць.

Заняткі і сустрэчы для дзяцей, моладзі і дарослых пачнуцца пасля 21 верасня. Бацькоў просім памятаць аб адказнасці перад Богам за рэлігійнае выхаванне дзяцей і падаваць звесткі пра іх (асабліва пра тых, хто будзе рыхтавацца да Першай Святой Камуніі).

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.