Пакліканне святога Алаізія Ганзагі

Cвяты Алаізій Ганзага нарадзiўся 9 сакавіка 1568 ў Кастыльёне-дэль-Стыверы (Італія). Святы Алаізій быў старэйшым сынам князя Феранта Ганзага.

З 1577 года Алаізій знаходзіўся пры фларэнтыйскім двары, пазней быў пажам караля Філіпа II у Мадрыдзе. Аддаваў перавагу вывучэнне замежных моў і матэматыкі замест прыдворнага жыцця. Вялікі ўплыў на фарміраванне духоўнага аблічча маладога Алаізія аказаў Карл Барамеа.

Насуперак жаданню бацькі, які рыхтаваў яго да ваеннай кар’еры, Алаізій паступіў у навіцыят Ордэна езуітаў у Рыме. Некаторы час знаходзіўся пад духоўным кіраўніцтвам Роберта Беларміна, а ўжо ў 1587 прыняў манаства. У 1590 завяршыў багаслоўскую адукацыю.

Памёр 21 чэрвеня 1591 у Рыме, аказваючы дапамогу хворым падчас эпідэміі чумы ў Рыме. У 1605 г. быў беатыфікаваны. У 1726 г. кананізаваны, а ў 1729 г. аб’яўлены апекуном моладзі.

Памяць святога Алаізія ў Каталіцкім Касцёле – 21 чэрвеня.

Св. Дамінік Савіо

Святы Дамінік Савіо нарадзіўся ў красавіку 1842 года ў Турыне (Італія). З дзяцінства ён адрозніваўся незвычайнай пабожнасцю, а таксама спелай і глыбокай (для свайго ўзросту) верай. Ва ўзросце 7 гадоў ён прыступіў да Першай Камуніі, што ў той час было незвычайна, таму што дзеці маглі прыступаць да сакрамэнтаў толькі з 12 гадоў.

У дзень прыняцця ў сваё сэрца Ісуса Хрыста маленькі Дамінік запісаў у сваім малітоўніку наступныя пастановы: часта прыступаць да споведзі і святой Камуніі; свяціць устаноўленыя Царквой дні; маімі сябрамі будуць Ісус і Марыя; хутчэй сьмерць, чым грэх.

У 1854 годзе Дамінік паступіў у школу, якой кіраваў святы Ян Боска. У гэтай школе ён жыў і выконваў ролю маленькага місіянера: Дамінік заснаваў Таварыства Беззаганнай, якое засяродзіла хлопчыкаў, ён шмат маліўся, часта ўдзельнічаў у святой Імшы. Быў прыкладам для іншых вучняў.

Улетку 1856 года выбухнула эпідэмія халеры. Дон Боско прапанаваў найбольш смелым са старэйшых вучняў дапамагаць пакінутым людзям. Сярод дабравольцаў быў і Дамінік Савіо. У выніку, восенню 1856 года Дамінік захварэў туберкулёзам і памёр 9 чэрвеня наступнага года.

Папа Пій XII у 1950 годзе беатыфікаваў яго, а ў 1954 кананізаваў. Святы Дамінік з’яўляецца апекуном міністрантаў і юнакоў. Яго часта малююць у выглядзе анёла з лілеяй (знак чысціні) у руках.

Памяць святога Дамініка ў Каталіцкім Касцёле – 6 мая, а яго рэліквіі ўшаноўваюцца ў базыліцы Марыі Успамогі хрысціянаў у Турыне.

Святы Станіслаў Костка ў пілігрымцы ў Рым

Святы Станіслаў Костка нарадзіўся ў Раскове каля Пшэмышля (Польшча), у сям’і кашталяна (у феадальных дзяржавах кашталян – наглядчык (адміністратар) замка, касцёла і да таго падобнага, і прылеглых да яго тэрыторый).

З малых гадоў ён вызначаўся вялікай пабожнасцю, марыў аб уступленні ў манаскі ордэн. У 14 гадоў ён разам са старэйшым братам і выхавацелем паехаў вучыцца ў Ведню. Там яго пакліканне ўмацавалася. Падчас цяжкай хваробы ён атрымаў некалькі бачанняў, у тым ліку яму з’явілася заступніца добрай смерці св. Барбара, якая разам з анёламі прынесла яму Святую Камунію. Таксама ён меў бачанне Божай Маці з Дзіцяткам. Пасля гэтай з’явы ён цудоўным чынам вылечыўся.

Бо сям’я супраціўлялася яго сыходу ў манастыр, св. Станіслаў пайшоў з дому і адправіўся пешшу ў Баварыю, дзе ў мястэчку Дылінг на Дунаі яго прыняў правінцыял нямецкіх езуітаў Пётр Канізій. Маладога кандыдата ў ордэн адправілі вучыцца ў Рым. Там, у кастрычніку 1567 года, ён сустрэўся з генералам Таварыства Езуса св. Францыскам Борджа. Гэтая сустрэча зрабіла на юнака вялікае ўражанне. Святога Станіслава накіравалі ў навіцыят у касцёле св. Андрэя на Квірынале, аднак раптам захварэў і памёр перад святам Успення Панны Двезы Марыi. У 1605 годзе папа Павел V бетыфікаваў Станіслава Костку, а ў 1726 годзе Бенедыкт ХІІІ кананізаваў яго. Святы Станіслаў з’яўляецца апекуном Польшчы і моладзі. Яго часта малююць з лілеяй у руках (знак нявіннасці і святасці) разам з анёлам, які прычашчае яго.

Памяць святога Станіслава ў Каталіцкім Касцёле – 18 верасня.