У аўторак, 4 сакавіка, – успамін св. Казіміра.
У сераду, 5 сакавіка, – ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА. Пачынаецца перыяд Вялікага Посту. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Святыя Імшы з абрадам пасыпання галоў попелам будуць а гадзінах 8.00 і 19.00.
Вялікі Пост – гэта час пакаяння і навяртання, якому спрыяюць пост, малітва і справы міласэрнасці. Кожны будні дзень, пачынаючы ад чацвярга, а гадзіне 6.30 раніцай запрашаем на малітву “Ранішнія хвалы”.
Кожную пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы будзе праводзіцца велікапоснае набажэнства Крыжовы шлях.
Кожную нядзелю Вялікага Посту падчас ранішняй адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8.15 будзем спяваць Песні Жальбы, разважаючы над пакутамі Езуса Хрыста.
Велікапосныя рэкалекцыі пройдуць у перыяд з 13 па 16 сакавіка. Іх будзе праводзіць айцец Юрый Кулай OCD з Мінску з супольнасці айцоў кармэлітаў. З раскладам рэкалекцый можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў, а таксама на канале нашай парафіі ў Telegram, старонцы ў Instagram і на сайце www.kasciolhomiel.by.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы і набажэнства.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.