Вялікі Пост – гэта час пакаяння і навяртання, якому спрыяюць пост, малітва і справы міласэрнасці. Кожны дзень ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6.30 раніцай запрашаем да ўдзелу ў малітве “Ранішнія хвалы”.
Кожную пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы праводзіцца велікапоснае набажэнства Крыжовы шлях. А кожную нядзелю падчас ранішняй адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8.15 мы спяваем Песні Жальбы, разважаючы над пакутамі Езуса Хрыста.
У сераду, 19 сакавіка, мы адзначаем урачыстасць св. Юзафа. Удзел у св. Імшы абавязковы. Св. Імшы будуць адбывацца а гадзінах 8.00 і 19.00.

Запрашайце святароў да хворых вернікаў, якія самі ўжо не могуць хадзіць да касцёла, каб яны маглі перад пасхальнымі святамі прыняць святыя сакрамэнты.
Уборка касцёла ў пятніцу. Прашу памятаць аб сваёй адказнасці за касцёл.
Ахвяраванні ў наступную нядзелю будуць збірацца на патрэбы “Карытас”.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.