Сёння Свята Ахвяравання Пана, больш падрабязна пра гэта можна прачытаць тут.
У панядзелак, 3 лютага, – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Св. Імша будзе служыцца за ўдзельнікаў Жывога Ружанца.

3 лютага ў нашым касцёле распачнецца цыкл катэхез для тых, хто жадае пазнаць духоўнасць Нэокатэхуменальнага шляху. Катэхезы будуць адбывацца кожны панядзелак і чацвер а гадзіне 19.30. Запрашаем моладзь і дарослых.
У сераду, 5 лютага, – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Будзе адбывацца благаслаўленне хлеба і вады ў гонар гэтай святой.

У чацвер, 6 лютага, – успамін святых Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў.

7 лютага – першая пятніца месяца і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы.
У наступную нядзелю, 9 лютага, а гадзіне 13.30 ў нашым касцёле адбудзецца канцэрт арганнай музыкі, які падрыхтавала Брэсцкая абласная філармонія.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.