ДУ “Брэсцкая абласная філармонія” запрашае:

9 лютага 2025 г., у 13:30, у Касцёле Нараджэння Божай Маці (г. Гомель, вул. Савецкая, 118), адбудзецца канцэрт вакальна-арганнай музыкі “Аве Марыя ў люстэрку стагоддзяў”.

“Аве Марыя” – музыка асаблівага настрою, якая запаўняе прастору боскім гучаннем і вобразамі, народжанымі натхненнем Геніяў-кампазітараў розных стагоддзяў. Узнікаючы неяк неўзаметку паміж радкоў, паміж нот, яна нязменна дасягае самых патаемных глыбінь слухачоў, і абуджае іх для жыцця духоўнага.

“Ave Maria” – вялікая малітва, звернутая да нябёсаў. У ёй – захапленне і надзея, якія стагоддзямі абуджалі ў тых, хто маліўся самыя светлыя пачуцці.

Невыпадкова кампазітары розных краін і стагоддзяў, у бесперапынных спробах зразумення прыгажосці і гармоніі, шукалі мелодыю да яе слоў.

Канцэрт “Аве Марыя ў люстэрку стагоддзяў” – пацвярджэнне неабвержнага факту пастаяннай прысутнасці лепшых класічных узораў у сучаснай культурнай прасторы.

Праграма:

  1. З. Карг-Элерт. Імправізацыя на харал “Nun danket alle Gott”
  2. І. С. Бах – Ш. Гуно. «Аве Марыя»
  3. В. Беліні. Арыя Нормы “Casta Diva” з оперы “Норма”
  4. А. Дворжак. “Помню, маці, бывала” з цыкла “Цыганскія мелодыі”
  5. Г. Муфат. Токата прыма
  6. А. Пьяццолла. «Аве Марыя»
  7. П. Масканьі. “Аве Марыя” адаптацыя тэмы вядомага “Интермеццо” з оперы “Сельскі гонар”
  8. Ф. Шуберт. «Аве Марыя»
  9. Г. Бём. Харальная прэлюдыя “Vater unser”
  10. Ф. Гендэль. Арыя Морганы “Tornami a vagheggiar” з оперы “Альцына”
  11. Дж. Б. Пергалезі. “Salve Regina 1” для сапрана і органа з “Salve Regina in c”
  12. С. Франк. «Panis Angelicus» з «Урачынай імшы»
  13. М. Дзюпрэ. 4 версеты на тэму гімна “Ave Maris Stella”
  14. І. Лучанок. «Аве Марыя»
  15. А. Вівальдзі. “Laudamus Te” з кантаты “Gloria”, RV 589
  16. Дж. Качыні. «Аве Марыя»
  17. К. Яськоў. “Motus”

Для Вас выступяць таленавітыя артысты:

  • Людміла Карпук/ сапрана, уладальнік Гран-Пры і лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят Спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Член Беларускага саюза музычных дзеячаў. Салістка Брэсцкай абласной філармоніі, Майстар сцэны.
  • Варвара Царук/ арган, лаўрэат міжнародных конкурсаў. Стыпендыят Спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Арганістка, клавесіністка Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Працягласць праграмы: 75 мін. без антракту.

Кошт квітка: 25 руб.

Падрабязнасці на сайце: https://philart-brest.by/

У дзень канцэнтру білеты можна набыць у Касцёле.