Малітва перад cвятой Імшой
Божа, благаславі мяне, каб я з пашанаю прыступіў да святога алтара Твайго і з годнасцю служыў Табе на святой Імшы. Езу Хрыстэ, прашу Цябе, дапамажы, каб думкі мае былі заўсёды пры Табе, каб вочы мае глядзелі толькі на алтар Твой, а сэрца было напоўнена любоўю да Цябе. Амэн.
Малітва пасля cвятой Імшы
Усемагутны Божа, у сваёй дабрані Ты паклікаў мяне, каб я служыў Табе. Дапамажы, каб я, праз удзел у Тваіх таямніцах, сёння і праз усё жыццё ішоў да збаўлення. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва міністранта да св. Дамініка Савіо
Святы Дамінік Савіо, сябра міністрантаў і нябесны заступнік дзяцей і моладзі! Тваё нядоўгае жыццё было напоўнена вернасцю і любоўю да Хрыста. Ужо з сямі гадоў ты прыслугоўваў каля Божага алтара, прагнучы быць як мага бліжэй да эўхарыстычнай Ахвяры нашага Збаўцы, каб праслаўляць і хваліць Яго. У араторыі святога Яна Боско ты зразумеў, што вядзе да сапраўднай святасці, і неадкладна ступіў на гэты шлях. Тваімі прынцыпамі сталі добрае выкананне сваіх абавязкаў, шчырая радасць і добразычлівасць да бліжніх. Стаўшы сябрам Езуса, ты распаўсюджваў Яго волю і нёс усім радасную вестку пра тое, што Бог нас любіць і чакае ў небе. З пакораю звяртаюся да цябе, выпрасі для мяне ў Бога ласку вернасці міністранцкаму пакліканню, якім адарыў мяне ўсемагутны Бог, каб я з пабожнасцю служыў каля алтара Пана і засяроджана перажываў вялікую таямніцу Хрыстовай Ахвяры, якая здзяйсняецца падчас кожнай святой Імшы. Няхай тваё заступніцтва распаліць у маім сэрцы шчырае прагненне стаць святым, каб я з радасцю даваў добры прыклад іншым, нывучы паводле Божых запаведзяў, і абвяшчаў сваім жыццём перамогу ўваскрослага Хрыста над смерцю і грахом. Амэн.
Малітва лектара
Пане, вось я стаю перад вялікай таямніцая Твайго Слова, якое павінен абвяшчаць іншым. Дапамажы мне перад усім быць добрым слухачом і сведкам Твайго Слова. Ачысці мае вусны ад усялякай нячыствсці, зрабі мяне Тваёй зброяй, каб я мог несці Цябе людзям у сэрцы, у далонях, у вуснах. Які жывеш і валадарыш на вякі вечныя. Амэн.