У панядзелак, 10 лютага, – успамін св. Схаластыкі, панны.

У аўторак, 11 лютага, – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Касцёл адзначае таксама Сусветны дзень хворых. Св. Імша будзе раніцай а гадзіне 8.00. Падчас св. Імшы будзе адбывацца абрад намашчэння хворых.

У пятніцу, 14 лютага, – свята святых Кірыла і Мятода.

Святыя Кірыла і Мятод у Рыме. Фрэска ў Сан-Клеменце.

Кожны панядзелак і чацвер а гадзіне 19.30 праводзяцца катэхезы для жадаючых пазнаць духоўнасць Нэокатэхуменальнага шляху.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы.

Дзякуй за ахвяраванні і ўсялякую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель
.