1631 г.

Першы драўляны касцёл у Гомелі быў пабудаваны па рашэнні караля Жыгімонта ІІІ Вазы. Верагодна, храм называўся ў гонар Святога Казіміра.

1822 г.

Касьцёл на паштоўцы 1908 г. (У. Васькоў).

На месцы старога будынка быў пабудаваны новы мураваны касцёл, які замяніў стары.
Яго асвяцілі ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

1937 г.

У выніку рэпрэсій з боку савецкай улады быў арыштаваны і расстраляны апошні перадваенны пробашч гомельскай парафіі кс. Франц Чырскі. Тады ж быў закрыты касцёл.

1940 г.

Касцёл быў цалкам знішчаны.

1989 г.

Адраджэнне парафіі настала з прыездам сюды кс. Славаміра Ляскоўскага з Люблінскай архідыяцэзіі.

1994 г.

1911 г.

Пачалося будаўніцтва касцёла на месцы колішняй праваслаўнай царквы.

9 снежня 2000 г.

Новы касцёл асвяціў тагачасны Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі Кардынал Казімір Свёнтэк.

2012 г.

Італьянскія майстры Фабіо і Ісмаэль Нонэс упрыгожылі інтэр’ер касцёла фрэскамі, выкананымі ў візантыйскім стылі.

12 снежня 2012 г.

Служэнне ў Гомелі распачаў тагачасны дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец OP.

9 верасня 2017 г.

Ксёндз Юрый Варанко быў назначаны пробашчам парафіі.

2021 г.

Ксёндз Юрый Дрозд быў назначаны вікарыем парафіі.

10 верасня 2022 г.

Ксёндз Аляксандр Канановіч быў назначаны пробашчам парафіі.

8 лютага 2026 г.

На 81-м годзе жыцця адышоў у вечнасць
біскуп Казімір Велікаселец OP.

Калі ласка, звярніце ўвагу.

Больш падрабязную гісторыю з фотаздымкамі можна паглядзець на старонцы Гісторыі парафіі.