Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
– змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
– змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
– змілуйся над намі.
Кроў Хрыста, Адзінароднага Сына
Айца Спрадвечнага,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста,
уцелаўлёнага Слова Божага,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, новага і вечнага Запавету,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, якая сплывала на зямлю
пры кананні ў садзе Аліўным,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста,
якая сцякала пры бічаванні,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, якая сачылася
з-пад цярнёвай кароны,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, на крыжы пралітая,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста,
расплата за нашае збаўленне,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, без якой няма прабачэння,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, якая ў Эўхарыстыі
поіць і ачышчае душы,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, крыніца міласэрнасці,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста,
якая перамагае злых духаў,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, мужнасць мучанікаў,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, моц веравызнаўцаў,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, крыніца чыстасці паннаў,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, падтрымка ў небяспецы,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, прахалода працуючых,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, суцяшэнне смуткуючых,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, надзея ў пакаянні,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, палёгка паміраючых,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста,
супакой і радасць сэрцаў нашых,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста, задатак жыцця вечнага,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста,
збаўленне душаў чыстцовых,
– выбаў нас.
Кроў Хрыста,
усялякай хвалы і пашаны
найдастойнейшая,
– выбаў нас.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
– даруй нам, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
– змілуйся над намі.
С.: Адкупіў Ты нас, Пане, крывёю сваёю.
Н.: І ўчыніў нас валадарствам Бога нашага.
Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты Адзінароднага Сына свайго ўстанавіў Адкупіцелем свету і праз кроў Ягоную даў магчымасць вымаліць прабачэнне. Дай нам, просім, годна ўшаноўваць Ахвяру нашага збаўлення і праз яе мець абарону ад зла часовага на зямлі, каб радавацца вечнаму шчасцю ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.