1. Слаўнай Палермы шчодры край, багаты,
    стаўся айчынай для святой Агаты.
    Праз дзевы мноства незлічоных перамог, – пажары тушыць Бог.
  2. Згубы пагрозу, моцаю спрыяння,
    панна, стрымай жа ласкай даравання.
    Сваёй апекай верных Богу ахіні, – не згінем у агні.
  3. Вэлюм дзявоцтва, праз вянец мучэння,
    засцерагла ты для свайго збаўлення.
    Узорам слынеш беззаганнай чысціні, – ад страты барані.