Сёння Пальмовая Нядзеля. Пачынаецца Вялікі Тыдзень.

Паспавядацца можна ў панядзелак, аўторак і сераду перад св. Імшой і пасля, калі будзе патрэбна. Св. Імша ў панядзелак – 18.30, у аўторак – 18.30, у сераду – 18.30.

У сераду, 16 красавіка, пасля вячэрняй св. Імшы – перадсвяточная генеральная ўборка касцёла і навакольнай тэрыторыі. Вельмі прашу ўсіх праявіць максімум актыўнасці ў гэтай справе!

У чацвер, 17 красвіка, а гадзіне 10.00 адбудзецца св. Імша Хрызма з удзелам святароў Гомельскай вобласці. Гэта св. Імша, падчас якой біскуп Андрэй Зноска благаславіць алеі для хросту і намашчэння хворых, а таксама прыме аднаўленне святарскіх абяцанняў ад святароў.

У Вялікі Чацвер ад вячэрняй св. Імшы распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. Цэлебрацыю ўсіх службаў Трыдуума ўзначаліць ксёндз біскуп Андрэй Зноска.

Вялікі Чацвер, 17 красавіка – святая Імша Вячэры Пана а гадзіне 19.00. Пасля – перанясенне Святых Дароў у “цямніцу”.

Вялікая Пятніца Мукі Пана, 18 красавіка – Ранішнія хвалы ў 8.00, набажэнства Крыжовага шляху – 18.30, Літургія Мукі Пана – 19.00. Ахвяраванні ў гэты дзень збіраюцца на касцёлы ў Святой Зямлі. У гэты дзень нас абавязвае строгі пост. Касцёл на працягу дня будзе адкрыты для наведвання. Прашу размеркаваць дзяжурствы ў “цямніцы” Пана Езуса ў чацвер увечары і ў пятніцу.

Вялікая Субота, 19 красавіка – Ранішнія хвалы ў 8.00. Благаслаўленне велікоднай ежы – ад 9.00 да 13.00 кожныя поўгадзіны. Благаслаўленне ежы а гадзіне 9.00 здзейсніць біскуп Андрэй Зноска.

Пасхальная вігілія ў гэтым годзе пачнецца а гадзіне 21.00.

Пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі (прыкладна апоўначы) адбудзецца ўсяночнае чуванне ў касцёле. Прашу таксама размеркаваць дзяжурствы па адной гадзіне, каб на працягу ночы ў касцёле хтосьці быў.

У Нядзелю Уваскрасення Пана, 20 красавіка, а гадзіне 7.00 адбудзецца рэзурэкцыйная працэсія вакол касцёла і св. Імша. Не будзе св. Імшы а гадзіне 9.00. Далей св. Імшы як звычайна – 12.00 і 17.00.

Дзякуй за разнастайную дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.