У Адраджэньня век залаты Узьнікла раптам у Рыме Ты, Шляхам цудоўным з дальніх краёў Прыйшла да нас, беларусоў. Прыпеў: Маці Будслаўская, Маці сьвятая, Перад Табою галовы схіляем: Нас да сябе Ты прыгарні, Ад зла і бед абарані! Радзімы край абарані!
Тваёй малітвы сьветлая сіла Храм у Будславе уваскрасіла. Ад рук бязбожных у страшны час Ты зьберагла веру для нас. Прыпеў: Маці Будслаўская, Маці сьвятая, Перад Табою галовы схіляем: Нас да сябе Ты прыгарні, Ад зла і бед абарані! Радзімы край абарані!
Дзева Марыя, Юзаф сьвяты, Вельмі патрэбны для маладых Прыклад цярплівай вашай любві, Ў якой сакрэт шчасьця сям`і. Прыпеў: Маці Будслаўская, Маці сьвятая, Перад Табою галовы схіляем: Нас да сябе Ты прыгарні, Ад зла і бед абарані! Радзімы край абарані!
Ад злой Чарнобыльскае бяды Прыкрый гаротных дзетачак Ты І Беларускі збалелы край Не пакідай, не пакідай. Прыпеў: Маці Будслаўская, Маці сьвятая, Перад Табою галовы схіляем: Нас да сябе Ты прыгарні, Ад зла і бед абарані! Радзімы край абарані!
Мы да Будслаўскай крочым сьвятыні, Просім заступніцтва перад Сынам. Каяцца ёсьць у чым нам усім, Хрыста за нас перапрасі! Прыпеў: Маці Будслаўская, Маці сьвятая, Перад Табою галовы схіляем: Нас да сябе Ты прыгарні, Ад зла і бед абарані! Радзімы край абарані!