Сёння мы святкуем нядзелю Божай Міласэрнасці, якую св. Ян Павел ІІ устанавіў у Каталіцкім Касцёле ў 2000-м годзе.
У аўторак, 29 красавіка, свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы. Св. Імша а гадзіне 8.00.
У аўторак, 29 красавіка, святары наведаюць могілкі і памоляцца за памерлых у Рудні Стаўбунскай – гадзіна 10.30, Рудні Нісімкавіцкай – 11.30, Гацкім – 12.30.
У чацвер, 1 мая, свята гадавіны пасвячэння катэдральнага касцёла ў Пінску. Гэта таксама першы чацвер месяца, калі мы молімся аб пакліканнях. У гэты ж дзень пачынаюцца маёвыя набажэнствы, якія будуць адбывацца за поўгадзіны перад св. Імшой у будні, а ў нядзелю – падчас ранішняй Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8.15.
У пятніцу, 2 мая, успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла. Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
У суботу, 3 мая, свята святых Філіпа і Якуба, Апосталаў.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.
Спектакль на тэму Пасхі, падрыхтаваны нашымі парафіянамі, адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы а 12-й гадзіне.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.