Маем Папу! 8 мая 2025 года Бог даў свайму Касцёлу 267-га Папу Святога Айца Льва XIV.
Сёння адзначаецца Нядзеля Добрага Пастыра, якая распачынае Тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы ў Касцёле.
У аўторак, 13 мая, успамін Маці Божай Фацімскай.
У сераду, 14 мая, свята св. Мацея, Апостала.
У чацвер, 15 мая, а гадзіне 18.00 адбудзецца споведзь і рэпетыцыя для дзяцей, якія будуць прыступаць да Першай Святой Камуніі.
У пятніцу, 16 мая, адзначаецца ўрачыстасць св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка, апекуна Пінскай дыяцэзіі. Св. Імша а гадзіне 18.30. Дыяцэзіяльная ўрачыстасць у гонар св. Андрэя Баболі з удзелам біскупаў, святароў і вернікаў адбудзецца ў суботу, 17 мая, у Іванава (Янаве Палескім) а гадзіне 11.00.
У нядзелю, 18 мая, а гадзіне 12.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Маёвыя набажэнствы адбываюцца ў будні перад св. Імшой, а ў нядзелю а гадзіне 8.15.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.