На працягу месяца перад св. Імшой будуць адбывацца чэрвеньскія набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю – падчас адарацыі а гадзіне 8.15.
У аўторак, 3 чэрвеня, успамін святых Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў з Уганды.
У чацвер, 5 чэрвеня, успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка.
У наступную нядзелю, 8 чэрвеня, мы будзем адзначаць урачыстасць Спаслання Духа Святога, якой завершыцца велікодны перыяд, а таксама перыяд велікоднай споведзі і Камуніі.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.