У панядзелак, 9 чэрвеня, Свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
У сераду, 11 чэрвеня, успамін св. Барнабы, апостала.

У чацвер, 12 чэрвеня, свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
У пятніцу, 13 чэрвеня, успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла.

У наступную нядзелю, 15 чэрвеня, урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
Увага! У наступную нядзелю не будзе св. Імшаў а гадзіне 9.00 і 12.00. Святая Імша адбудзецца а гадзіне 10.00. Пасля св. Імшы мы ўсе пройдзем у эўхарыстычнай працэсіі ў гонар Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ад нашага касцёла да Дому Міласэрнасці (вул. Савецкая, 146А). Прашу дарослых, моладзь і дзяцей падыйсці да гэтай справы максімальна адказна і прыняць удзел у набажэнстве. Запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і працэсіі вернікаў з суседняй парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.
Дзякуй за разнастайную дапамогу і ахвяраванні.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.