У аўторак, 24 чэрвеня, урачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля. Св. Імша будзе ўвечары а гадзіне 18.30.

У пятніцу, 27 чэрвеня, урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Св. Імша а гадзіне 18.30.

У суботу, 28 чэрвеня, успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.

У наступную нядзелю, 29 чэрвеня, урачыстасцьсвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Ахвяраванні ў гэты дзень збіраюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.

На працягу месяца кожны дзень за поўгадзіны да св. Імшы адбываюцца чэрвеньскія набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.