У аўторак, 22 ліпеня, свята св. Марыі Магдалены.
У сераду 23 ліпеня, свята св. Брыгіты, манахіні, апякункі Еўропы.
У пятніцу, 25 ліпеня, свята св. Якуба, апостала. Гэта таксама дзень успаміну св. Крыштафа, апекуна вадзіцеляў. У гэты дзень або ў бліжэйшую нядзелю можна будзе асвяціць транспартныя сродкі.
У суботу, 26 ліпеня, успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Насвяцейшай Паны Марыі. Дзень малітваў за бабуль і дзядуль.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.