У панядзелак, 15 верасня, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай.
У аўторак, 16 верасня, успамін святых Карнэлія і Кіпрыяна, мучанікаў.
У аўторак, 16 верасня, а гадзіне 19.00 адбудзецца арганізацыйнае спатканне нашага хору, якім будзе кіраваць спадар Дзяніс Генадзьевіч Каўшар. Запрашаем да ўдзелу ў хоры ўсіх, хто мае здольнасць і жаданне праслаўляць Бога сваім спевам.
У чацвер, 18 верасня, успамін св. Станіслава Косткі, манаха.

У суботу, 20 верасня, успамін святых Андрэя Кім Таэгона, святара, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў, мучанікаў.
Уборка касцёла ў пятніцупасля вячэрняй св. Імшы.
Паступова распачынаюцца заняткі рэлігіі для дзяцей. Заняткі “Школы веры”, у межах якіх будзе адбывацца падрыхтоўка да бежмавання, пачнуцца ад панядзелка, 22 верасня. Падрабязны расклад катэхетычных заняткаў вывешаны на дошцы аб’яваў.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.