У сераду, 15 кастрычніка, успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.

У пятніцу, 17 кастрычнка, ўспамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

У суботу, 18 кастрычніка, свята св. Лукі, евангеліста. Св. Лука з’яўляецца нябесным апекуном медыкаў.

У наступную  нядзелю, 19 кастрычніка, пасля ранішняй св. Імшы, прыкладна а гадзіне 10.15, адбудзецца сустрэча з бацькамі, дзеці якіх рыхтуюцца да Першай Святой Камуніі (першы і другі год навучання).

Можна падаваць карткі з імёнамі памерлых, за якіх мы будзем маліцца ў лістападзе.Важна таксама паклапаціцца аб добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў. Ахвяраванні, як і заўсёды, будуць прызначаныя на ўтрыманне касцёла ў зімовы перыяд.

Кастрычнік прысвечаны ружанцовай малітве. Набажэнствы адбываюцца штодня за поўгадзіны перад св. Імшой у будні, а таксама а гадзіне 8.15 у нядзелю.

Школа веры і падрыхтоўка да канфірмацыі на гэтым тыдні будзе ў панядзелак, 13 кастрычніка, а гадзіне 19.30.

Уборка касцёла ў пятніцупасля вячэрняй службы.

Пінская дыяцэзія рыхтуецца адзначыць свой стогадовы юбілей. Галоўныя ўрачыстасці пройдуць у суботу, 25 кастрычніка, у Пінску. У нашым касцёле ў гэты дзень не будзе св. Імшы. Заахвочваем запісвацца на паездку ў Пінск. Спецыяльным пасланнікам Папы Льва XIV на гэта святкаванне прызначаны Яго Эмінэнцыя кардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дэкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.