Сёння ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Місійная нядзеля. Сабраныя ахвяраванні прызначаюцца на місіі.

У сераду, 22 кастрычніка, успамін св. Яна Паўла ІІ, Папы.

Школа веры і падрыхтоўка да канфірмацыі будзе ў панядзелак а гадзіне 19.30.

Просім падаваць карткі з імёнамі памерлых, за якіх мы будзем маліцца ў лістападзе. Ахвяраванні, як і заўсёды, пойдуць на ўтрыманне касцёла ў зімовы перыяд. Важна таксама паклапаціцца аб добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў.

Уборка касцёла ў пятніцупасля вячэрняй службы.

У бліжэйшую суботу, 25 кастрычніка, у нашым касцёле не будзе ніякіх набажэнстваў і іншых мерапрыемстваў у сувязі з тым, што святары паедуць у Пінск на ўрачыстасці 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. 26 кастрычніка ў Брэсце адбудзецца сустрэча моладзі, у якой возьмуць удзел і прадстаўнікі нашай парафіі.

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.