У аўторак, 28 кастрычніка, свята святых Сымона і Юды Тадэвуша, Апосталаў.

У суботу, 1 лістапада, урачыстасць Усіх Святых. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень абавязковы. Св. Імшы будуць паводле нядзельнага раскладу – а гадзінах 9.00, 12.00 і 17.00. А гадзіне 14.30 адбудзецца малітва за памерлых на Навабеліцкіх могілках (насупраць мясакамбінату). А гадзіне 16.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і пачатак чытання “выпамінак” (картак з імёнамі памерлых).

У нядзелю, 2 лістапада, успамін Усіх памерлых вернікаў. Св. Імшы будуць а гадзінах 9.00, 12.00 і 17.00. А гадзіне 8.15 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і чытанне імён памерлых. Таксама імёны памерлых будуць вычытвацца за 15 хвілін перад святымі Імшамі а гадзінах 12.00 і 17.00. А гадзіне 14.30 адбудзецца малітва пад Крыжам на “9-м кіламетры” Чарнігаўскай шашы.

На тыдні з 3 да 7 лістапада св. Імшы будуць а гадзіне 18.30. Яны будуць служыцца з Нешпарамі за памерлых. Таксама з 3 да 7 лістапада а гадзіне 18.00 будзе адбывацца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і вычытванне імён памерлых. У суботу, 8 лістапада, св. Імша будзе а гадзіне 8.00, як звычайна.
Школа веры і падрыхтоўка да канфірмацыіў панядзелак а гадзіне 19.30.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй службы.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.