ЕВАНГЕЛЛЕ

Мц 24, 37–44

Чувайце і будзьце гатовымі

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Як было ў дні Ноя, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх: так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Тады двое будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты. Дзве будуць малоць на жорнах: адна будзе ўзятая, а другая пакінутая.

Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. Бо ведаеце, што, калі б гаспадар дому ведаў у якую варту прыйдзе злодзей, дык не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце.

Гэта слова Пана.

Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе.

Сёння,”як ў дні Ноя”, перад патопам людзі елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, тым горш, што мужчына бярэ мужа, а жанчына-жонку (Мц. 24,37-38). І сапраўды гэтак жа, як тады, у часы Ноя, яны ззяюць у адным кабінеце за адным сталом, як і тыя. Адзін з іх будзе ўзяты, а другі пакінуты, калі прыйдзе справядлівы суддзя.

“Толькі той, хто не спіць, не будзе узяты знянацку” (Бэнэдыкт XVI) «мы павінны быць гатовыя да любові запаленай у сэрцах, як лямпы разважлівых Паннаў. І вось настане момант, калі мы пачуем: “жаніх ідзе, выходзьце Яму насустрач!” (Мц 25:6), Езус Хрыстус!»

Яго прыезд заўсёды прыносіць радасць нашага сэрца, у каго гараць сэрцы. Яго прыезд падобны вяртанню бацькі сям’і, які жыве ў далёкай краіне і піша: – я зайду, калі вы менш за ўсё гэтага чакаеце. І з гэтага дня ў доме пануе радасць: бацька вяртаецца! Ў цяперашні час для нас прыклад і узор гэта святыя, якія жылі “ў чаканні Бога”.

Адвэнт служыць менавіта для таго, каб з супакоем і любоўю чакалі прыйсця нашага Бога. Нічога падобнага на нецярпенне альбо нейкі адчай, якое характарызуе чалавека нашага часу. Святы Аўгустын дае добрую параду ў чаканні: «якое будзе тваё жыццё, такой будзе і твая смерць». Калі мы чакаем у любові, Бог супакоіць нашае сэрца і нашу надзею.

Чувайце, бо ня ведаеце, у які дзень прыйдзе наш Пан (Мц 24,42). Прыбраны дом, чыстае сэрца, думкі і пачуцці паводле вобраза Езуса. Бэнэдыкт XVI тлумачыць: «не спаць – значыць быць падобным да Езуса, выбіраць тое, што выбраў Хрыстус, любіць тое, што ён любіў, фарміраваць сваё жыццё па ўзоры свайго жыцця». Тады прыйдзе Сын Чалавечы… і Айцец возьме нас у свае рукі, ў свае абдымкі, таму што мы былі падобныя на яго Сына. Амэн.