Сёння ІІІ нядзеля Адвэнту, якая называецца Gaudete – Радуйцеся!
Кожны дзень ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6.20 адбываюцца Ранішнія хвалы. У аўторак, чацвер і суботу служыцца асаблівая ранішняя св. Імша – Рараты. Гэта св. Імша пачынаецца ў 7.00.
Ад 17 снежня пачынаецца другая частка Адвэнту, якая непасрэдна рыхтуе нас да ўрачыстасці Божага Нараджэння.
Школа веры для дарослых у панядзелак, 15 снежня, а гадзіне 19.30.
Прашу паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара да хворых і старэйшых вернікаў, якія самастойна не могуць прыйсці ў касцёл. Вельмі важна, каб перад святамі яны маглі паспавядацца і прыняць Святую Камунію.
Ёсць магчымасць набыць аплаткі на вігілійны стол і каталіцкія календары на 2026 год.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).