14 снежня, у трэцюю нядзелю Адвэнту «Gaudete», што азначае «радуйцеся», 7 юнакоў і 2 дарослых кандыдаты сталі міністрантамі ў нашай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі. Ўсе яны ўрачыста атрымалі комжы, вымавілі абяцанне выконваць свае святыя ўчынкі пабожна, рупліва і радасна, і напрыканцы атрымалі пасведчанні міністрантаў.