Сёння чацвёртая і апошняя нядзеля Адвэнту. У пандзелак св. Імша ў 18.30, у аўторак – а гадзіне 7.00 (апошнія рараты), у сераду св. Імша раніцай а гадзіне 8.00. Просьба таксама не адкладваць споведзь на апошні момант, а тым больш на свята. Да свята трэба быць падрыхтаваным загадзя, у тым ліку і духоўна.
У панядзелак, 22 снежня, пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца перадсвяточная ўборка касцёла.
У сераду, 24 снежня, а гадзіне 23.30 пачнецца ўрачыстая святая Імша Пастэрка.
24 снежня мы традыцыйна захоўваем пост. Вігілійная вячэра ў сям’і таксама павінна быць поснай.
У чацвер, 25 снежня, урачыстасць Божага Нараджэння. Святыя Імшы будуць а гадзінах 9.00, 12.00 і 17.00.

25 снежня заканчваецца дзевяцімесячная малітва за ненароджаных дзяцей, якім пагражае небяспека аборту. Удзельнікі гэтай малітвы могуць прынесці ў касцёл па адной ружы – сімвале ўратаванага жыцця.
У пятніцу, 26 снежня, свята першамучаніка св. Стэфана. Св. Імша будзе а гадзіне 18.30.

У суботу, 27 снежня, свята св. Яна, апостала і евангеліста. У гэты дзень, згодна з традыцыяй, у касцёле можна будзе благаславіць віно. Св. Імша а гадзіне 8.00.

У наступную нядзелю, 28 снежня, свята Святой Сям’і.
Школы веры на гэтым тыдні не будзе.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).