У панядзелак, св. Імша а гадзіне 18.30, у аўторак св. Імша а гадзіне 19.00, у сераду – а гадзіне 18.30, у пятніцу – 18.30 і ў суботу – 8.00.
У сераду, 31 снежня, а гадзіне 17.45 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства падзякі за пражыты каляндарны год.
У чацвер, 1 студзеня – ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі.
Св Імшы а гадзінах 9.00, 12.00 і 17.00. Удзел у св. Імшы абавязковы.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
У пятніцу, 2 студзеня – ўспамін святых Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла. Гэта таксама першая пятніца і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса перад св. Імшой.

Пасля 6 студзеня пачнецца душпастырскае наведванне вернікаў. Можна запрасіць святара на малітву і благаслаўленне свайго жылля.
Школа веры будзе ў панядзелак, 29 снежня, а гадзіне 19.30.
29 і 30 снежня ў Пінску адбудзецца сустрэча міністрантаў.
3 студзеня ў Баранавічах пройдзе сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзііі.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).