ЕВАНГЕЛЛЕ (клікніце каб раскрыць)
Мц 3, 13–17
Калі Езус ахрысціўся, убачыў Духа Божага, які сыходзіў на Яго
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
У той час:
Езус прыйшоў з Галілеі на Ярдан да Яна, каб атрымаць ад яго хрост. Ян жа ўстрымліваў Яго, кажучы: Гэта мне трэба ад Цябе прымаць хрост, а Ты прыходзіш да мяне?
Сказаў яму Езус у адказ: Дазволь цяпер, бо так належыць нам выканаць усё, што справядліва. Тады Ян уступіў Яму.
Калі Езус ахрысціўся, адразу выйшаў з вады, і раскрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго. І голас з неба прамовіў: Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў.
Гэта слова Пана.
Сённяшнім святам Касцёл скончвае перажываць перыяд Нараджэння Пана. На працягу апошніх тыдняў мы паглыналіся ў таямніцу уцелаўлення божага Сына. З радасцю перажываючы нараджэння Дзіцяткі, сустракаючыся са Святой Сям’ёй ля стаенкі, прымаючы і пазнаючы таямніцу прыйсця Хрыста на святой Імшы, раздзяляючы радасць з нашымі роднымі за адным сталом, складаючы адзін аднаму пажаданні і падарункі. Перыяд Божага Нараджэння багаты не толькі на розныя сустрэчы, але і на вялікую радасць пазнання бязмежнай Любові Божай, які уцелаўляецца для нашага збаўлення і адкуплення. Хрыстос запрашае нас да “стайні”, каб раздзяліць з намі радасць, нагадаць нам, што мы з’яўляемся умілаванымі дзецьмі божымі, паказаць нашую вартасць і годнасць. І гэты перыяд літургічна скончваеца прыкладна праз 30 год жыцця Сына Божага, святам Хросту Пана. Падзеяй якая яшчэ раз нам нагадвае кім ёсць Езус Хрыстус, раскрывае еднасць святой Тройцы і выкананне прароцкіх абяцанняў. Сын Божы распачынае сваё зямное служэнне, суцяшаючы патрабуючых і церпячых, абвяшчаючы Божае Слова.
Гэтым Маці Касцёл звяртае нам увагу, што не можам проста зачыніць чарговую старонку нашага перажывання калядных святаў, але гэта павінна стаць добрым стартам нашага далейшага абвяшчэння Добрай Навіны. Набраўшыся радасці, пазнаўшы і адчуўшы любоў Божую варта, каб і мы на ўзор нашага Сына Божага сталі крыніцай Божай ласкі для патрабуючых і церпячых, каб і мы распачалі нашае хрысціянскае служэнне тым да каго нас пасылае наш Нябесны Айцец.