З 18 па 25 студзеня ў Каталіцкім Касцёле праходзіць тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян. Сёлета ён адбываецца пад дэвізам “Адно Цела. Адзін Дух. Адна Надзея”.

Школа веры і падрыхтоўка да бежмавання ў панядзелак, 19 студзеня, а гадзіне 19.30.

З 19 студзеня кожны панядзелак і чацвер а гадзіне 19.30 свае катэхезы будзе праводзіць Нэокатэхуменальны шлях. На іх могуць прыходзіць усе, а асабліва тыя, каго цікавіць гэта форма хрысціянскай духоўнасці і хто жадае падрыхтавацца да сакрамэнту хросту.

У сераду, 21 студзеня – ўспамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.

У суботу, 24 студзеня – ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.

Наступная нядзеля, 25 студзеня, адзначаецца як нядзеля Божага слова.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.

Дзякуй за разнастайную дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).