У панядзелак, 2 лютага, свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай). Святыя Імшы а гадзінах 8.00 і 19.00. Падчас кожнай святой Імшы будзе адбывацца абрад благаслаўлення свечак. Акрамя таго 2 лютага ў Касцёле адзначаецца Сусветны дзень кансэкраванага жыцця, калі мы молімся за ўсіх манахаў, манахінь і за новыя пакліканні да манаскага жыцця.

У аўторак, 3 лютага, успамін св. Блажэя, мучаніка, апекуна вернікаў, асабліва ў хваробах горла. Св. Імша а гадзіне 8.00.

У чацвер, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень асвячаецца «хлеб святой Агаты» і вада. Св. Імша а гадзіне 8.00.

У пятніцу, 6 лютага, успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў. Гэта таксама першая пятніца месяца і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса перад св. Імшой.

У суботу, 7 лютага, першая субота месяца і набажэнства ўшанавання Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).