Тыдзень таму, 8 лютага, раптоўна адыйшоў у вечнасць наш біскуп-эмэрыт Казімір Велікаселец. У чацвер, 12 лютага, памерлы іерарх быў пахаваны на могілках у вёсцы Шэрашава (Пружанскі р-н) побач з магіламі сваіх блізкіх. Вечны адпачынак дай яму, Пане…

У сераду, 18 лютага, – ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА. Пачынаецца перыяд Вялікага Посту. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Святыя Імшы з абрадам пасыпання галоў попелам будуць а гадзінах 8.00 і 19.00.

Вялікі Пост – гэта час пакаяння і навяртання, якому спрыяюць пост, малітва і справы міласэрнасці. Кожны будні дзень, пачынаючы ад чацвярга, а гадзіне 6.30 раніцай запрашаем на малітву “Ранішнія хвалы”.

Кожную пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы будзе праводзіцца велікапоснае набажэнства “Крыжовы шлях”.

Кожную нядзелю Вялікага Посту падчас ранішняй адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8.15 будзем спяваць “Песні Жальбы”, разважаючы над пакутамі Езуса Хрыста.

Велікапосныя рэкалекцыі пройдуць у перыяд з 26 лютага па 1 сакавіка. Іх будзе праводзіць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Яго Эксцэленцыя мансеньёр Аляксандр Яшэўскі SDB.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы і набажэнства.

Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).